21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стральцам — быць упэўненымi ў сабе, а Рыбам — пазбягаць дыктатарскiх замашак

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У вас будзе выбар: узяць адпачынак цi рэалiзаваць творчыя планы. Кардынальныя i ў той жа час пазiтыўныя перамены ў жыццi будуць залежаць ад умення належным чынам паказаць свае здольнасцi. У пачатку тыдня максiмум, што вы зможаце, — гэта падтрымлiваць свае справы на належным узроўнi i аператыўна дзейнiчаць пры крайняй неабходнасцi. Але, пачынаючы з серады, удача будзе плыць вам у рукi: галоўнае — не ленавацца.

ЦЯЛЕЦ. Работа ды работа, але ж гэты тыдзень — час вашага росквiту. Ну што ж, давядзецца расходаваць яго на працоўныя подзвiгi. Вам будзе спадарожнiчаць удача ў важных знаёмствах, сустрэчах i паездках. Людзi, якiя ўвойдуць у ваша жыццё на гэтым тыднi, прапануюць свежыя iдэi i адкрыюць новыя перспектывы. Ваш аўтарытэт значна ўмацуецца, што створыць аснову для станоўчых змяненняў у службовым цi грамадскiм становiшчы. Гэты тыдзень абяцае быць на рэдкасць вынiковым i шчодрым на прыемныя сюрпрызы. У панядзелак неабходна адстаяць свае цудоўныя iдэi. У аўторак будзьце больш уважлiвыя да таго, што вы гаворыце цi збiраецеся сказаць. Небывалы творчы парыў можа ахапiць вас у пятнiцу — i ўсё блiскуча атрымаецца.

БЛIЗНЯТЫ. Пачынаецца спрыяльная паласа. З’явiцца шанц для прасоўвання па службовай лесвiцы. Могуць узнiкнуць новыя планы, перспектывы, iдэi. Зразумела, палепшыцца i настрой. Вас чакаюць прыемныя падзеi ў асабiстым жыццi i ўвага процiлеглага полу. У пятнiцу магчыма павышаная чуллiвасць i ранiмасць, так што ўзмоцненыя сацыяльныя кантакты могуць прывесцi як да станоўчых, так i да адмоўных эмацыянальных рэакцый.

РАК. У вас ёсць шанц завесцi каштоўныя знаёмствы. Гэтаму будзе спрыяць ваш дар красамоўнасцi i ўменне ўпэўнiваць навакольных. У панядзелак не працуйце вельмi многа — дайце адпачынак розуму i целу. На рабоце давядзецца разлiчваць толькi на асабiстыя сiлы i магчымасцi. Калi адчуваеце, што стамiлiся ад сустрэч i вам не хочацца зносiцца з людзьмi, — значыць, пара ў адпачынак, аднаўляць сiлы i энергiю. Вялiкая верагоднасць з’яўлення шматлiкiх зманлiвых прапаноў. Пастарайцеся выбраць самыя лепшыя з iх. У суботу, калi абставiны дазваляюць, устройце сабе прыемны вечар.

ЛЕЎ. Асцярожнасць вам не зашкодзiць, бо можаце трапiць у заблытаную сiтуацыю. У панядзелак можна разлiчваць на дапамогу блiзкiх людзей. Вы адчуеце прылiў сiл, якiя неабходна прымянiць у стваральных мэтах. Успомнiце пра свой дом, паклапацiцеся пра яго добраўпарадкаванне i ўтульнасць. Калi вас папросяць аб дапамозе, пастарайцеся не адмаўляць. Займiцеся самаадукацыяй i павышэннем прафесiйнага ўзроўню. Выхадныя днi давядзецца прысвяцiць разграбанню бытавых праблем, якiя назапасiлiся.

ДЗЕВА. Вам пажадана засяродзiцца на самых важных у дадзены момант справах. Абставiны могуць садзейнiчаць таму, што вам давядзецца выбiраць, i гэты выбар будзе жыццёва неабходным. Давядзецца адстойваць свае iнтарэсы ў адносiнах з партнёрамi. Рэальна разлiчвайце свае сiлы: на рабоце пастарайцеся вырашаць толькi тыя праблемы, якiя маюць да вас непасрэднае дачыненне. У аўторак пастарайцеся пазбягаць канфлiктаў i авантур, яны могуць выклiкаць страты. Субота — цудоўны дзень для рэалiзацыi творчых планаў. Найбольш спрыяльным для вас днём на гэтым тыднi будзе пятнiца.

ШАЛI. Вы, як заўсёды (ну, амаль заўсёды), будзеце поўныя сiл i энергii i гатовыя зрабiць адразу тысячу спраў, як нiколi абаяльныя i прывабныя. Удача, нiбы залатая рыбка, плыве да вас у рукi, астатняе ж — у вашых сiлах i магчымасцях. Дабiцца таго, чаго жадаеце, будзе значна прасцей, калi думаць на крок наперад. Пара ўзяць водпуск i добра адпа- чыць. Удалымi будуць паездкi за мяжу цi за горад. Вам неабходны спакой i адасабленне ў выхадныя. Агарадзiце сябе ад непатрэбных сустрэч.

СКАРПIЁН. Гэты тыдзень — час для ўмацавання ўнутранага стрыжня. Адчуеце сiлу, якая дазволiць вам брацца за справы, якiя раней выклiкалi няўпэўненасць, быць больш гаварлiвымi i разняволенымi ў любой сiтуацыi. У аўторак зможаце выпадкова знайсцi iнфармацыю, якая была ўтоена, але вельмi важная для вас, якую можна i трэба выкарыстоўваць у сваiх мэтах. Серада — дзень, якi не падыходзiць для прыняцця адказных рашэнняў, таму не варта прызначаць у гэты дзень дзелавых сустрэч. У нядзелю вы зможаце атрымаць доўгачаканы адказ на пытанне, якое даўно хвалюе: усё акажацца значна прасцей, чым вы ўяўлялi.

СТРАЛЕЦ. Не распыляйце каштоўныя сiлы па дробязях. Будзьце ўпэўнены ў сабе: залiшняя крытыка ўласных дзеянняў будзе зараз зусiм не дарэчы. Раптоўна адчуеце, што ўнутрана крыху змянiлiся. Магчыма, з-за гэтага вам стане сумна. Але ва ўсiм ёсць свае светлыя бакi — у вас з’явiцца доўгачаканая магчымасць змянiць кола зносiнаў. На панядзелак смела плануйце самыя розныя справы — ваш энергетычны патэнцыял будзе на вельмi высокiм узроўнi. У аўторак будзьце больш асцярожныя пры зносiнах з калегамi па працы, уважлiва правярайце iнфармацыю, якая паступае, бо верагодны недакладнасцi. У чацвер парадуюць пазiтыўныя падзеi, якiя неяк незаўважна прасачылiся ў ваша жыццё. Субота добра падыходзiць для нефармальных сустрэч. Вялiкая верагоднасць таго, што большую частку гэтага дня давядзецца прысвяцiць штодзённым справам. Нядзелю лепш правесцi ў адасабленнi i прысвяцiць адпачынку.

КАЗЯРОГ. Удалы тыдзень для абнаўлення гардэроба. Асаблiвых поспехаў на працы пакуль не прадбачыцца, затое творчы патэнцыял паступова пачне павышацца. У аўторак пажадана пазбягаць непатрэбных i малапрыемных сустрэч, iнакш да канца тыдня можаце адчуць упадак сiл. Не старайцеся ахапiць неабдымнае, аб’ектыўна разлiчвайце сiлы ў сераду. Нядрэнна праверыць некаторых дзелавых партнёраў на надзейнасць. У пятнiцу не выключана сутыкненне з бюракратычнай валакiтай. Вольны ад iншых заняткаў час варта прысвяцiць вывучэнню лiтаратуры па прафесii. У суботу не варта пачынаць новыя справы.

ВАДАЛЕЙ. З завоблачных вышынь давядзецца спусцiцца хоць бы на адну прыступку. Чым блiжэй да зямных спраў будзеце, тым больш шанцаў на поспех у рэальнасцi, а не ў уяўленнi. Паменш думайце пра этыку, мараль, прыстойнасці — i пабольш пра практычнасць тых цi iншых дзеянняў. У панядзелак не варта прымаць актыўную пазiцыю ў спрэчцы, лепш наогул пастарацца ў ёй не ўдзельнiчаць. У чацвер не пазбягайце зносiнаў, бо ўсе кантакты будуць спрыяльныя для вас. У пятнiцу можа ажыццявiцца ваша даўняе жаданне. У суботу добра будуць удавацца спантанныя дзеяннi — у гэты дзень можна паддацца раптоўнаму парыву i дзейнiчаць iнстынктыўна. Пазбягайце дзеянняў з альтруiстычных намераў — дзякуй вам не скажуць.

РЫБЫ. На гэтым тыднi можна чакаць поспехаў у прафесiйнай галiне. Адзiная перасцярога: старайцеся пазбягаць дыктатарскiх замашак i ўспрымайце спакойна парады навакольных людзей. Самым складаным днём тыдня будзе панядзелак: каб больш эканомна расходаваць свае сiлы i нервы, варта сканцэнтравацца на якойсьцi адной, найбольш неадкладнай задачы. Прысвяцiце другую палову тыдня знаёмству i ўстанаўленню адносiнаў з уплывовымi людзьмi. Далейшыя зносiны з iмi дазволяць умацаваць ваша становiшча на рабоце i адкрыюць для вас новыя магчымасцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика