Iншаземец знiк з месца ДТЗ
Iгар ГРЫШЫН
Праз 10 хвiлiн пасля дарожна-транспартнага здарэння праваахоўнiкамi быў затрыманы грамадзянiн iншай краiны, якi знiк з месца ДТЗ.
Ранiцай у аўторак на 489 км аўтадарогi Брэст—Мiнск—мяжа РФ паблiзу вёскi Плiса вадзiцель чэшскай фiрмы, жыхар горада Брно, кiруючы аўтамабiлем «Iвека» з прычэпам, учынiў наезд на 20-гадовага студэнта аднаго з ВНУ. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, пацярпелы стаяў на ўзбочыне дарогi побач з аўто «Рэно-Клiа» — у машыне быў уключаны аварыйны сiгнал. Няшчасны загiнуў на месцы здарэння, а вадзiцель аўто «Iвека» з месца ДТЗ знiк, але быў затрыманы праз 10 хвiлiн супрацоўнiкамi ДПС ДАI РАУС i Крупскага аддзела Дэпартамента аховы на пункце спагнання дарожных збораў «Крупкi». Па факту ўзбуджана крымiнальная справа, а iншаземец змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз 10 хвiлiн пасля дарожна-транспартнага здарэння праваахоўнiкамi быў затрыманы грамадзянiн iншай краiны, якi знiк з месца ДТЗ
|
|