Выкуп за... адсутнага
Iгар ГРЫШЫН
Па дапамогу да супрацоўнiкаў Барысаўскай мiлiцыi звярнулася мясцовая жанчына: па тэлефоне невядомы запатрабаваў у яе 10 мiльёнаў рублёў за вяртанне дадому яе 20-гадовага ўнука. Пацярпелая перадала нахабнiку 400 тысяч рублёў, але той запатрабаваў яшчэ 5 мiльёнаў.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, унук заяўнiцы з 25 студзеня расшукваўся праваахоўнiкамi як без вестак адсутны. Таму праваахоўнiкамi ў ходзе спецаперацыi 3 лютага, калi жанчына аддавала вымагальнiку чарговую «порцыю» грошай, апошнi быў затрыманы. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку пры перадачы 4 мiльёнаў рублёў узялi мясцовага 20-гадовага жыхара, якi раней ужо быў судзiмы за разбой, рабаўнiцтва i крадзеж. У адносiнах да яго ўзбуджана крымiнальная справа. А 5 лютага ў ходзе правядзення мерапрыемстваў па пошуку адсутнага 20-гадовага барысаўчанiна было ўстаноўлена, што яго вечарам 24 лютага падчас спрэчкi смяротна паранiў нажом вучань 10-га класа. Сваю ахвяру гэты школьнiк разам з яшчэ адным вучнем, адзiнаццацiкласнiкам, кiнулi ў раку, прывязаўшы да цела груз. Падазроныя ў злачынстве затрыманы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дапамогу да супрацоўнiкаў Барысаўскай мiлiцыi звярнулася мясцовая жанчына: па тэлефоне невядомы запатрабаваў у яе 10 мiльёнаў рублёў за вяртанне да
|
|