Старшыня Горацкага райвыканкама Мiхаiл АНIКЕЕЎ: «Галоўная задача — каб людзi зараблялi i жылi заможн
Усё жыццё Мiхаiла Анiкеева звязана з Горацкiм раёнам. Ён пачынаў сваю працоўную дзейнасць рабочым, быў паштальёнам, потым у сельскай гаспадарцы — брыгадзiрам, загадчыкам фермы, галоўным аграномам i дырэктарам саўгаса. I калi з’язджаў з гэтых мясцiнаў, усё роўна цягнула назад. Мiхаiл Анiкееў працаваў у Горацкай акадэмii, ён — кандыдат навук сельскай гаспадаркi. Ганарыцца тым, што тутэйшыя жыхары ставяцца да яго добра i тройчы абiралi дэпутатам парламента. I ў любых гутарках нiколi не забываецца сказаць, што «лепшае на Гораччыне — гэта яе добрыя людзi, якiя сёння могуць працаваць, адпачываць, умеюць па-сапраўднаму жыць».
Сёння Мiхаiл Анiкееў, якi ўзначальвае Горацкi райвыканкам больш за тры гады, расказвае пра жыццё раёна, здабыткi мiнулага года i задачы на сёлетнi. — Мiхаiл Мiхайлавiч, на 2007 год кiраўнiцтва Магiлёўскай вобласцi аб’явiла галоўнай справай для сельскiх раёнаў прыцягненне iнвестыцый, рэканструкцыю старых вытворчасцяў, выпуск новай прадукцыi. Што будзе рабiцца ў Горках у гэтым кiрунку? — Якраз з дапамогай iнвестыцый i новай прадукцыi мы разлiчваем паправiць становiшча ў сферы прамысловасцi. Летась мы недацягнулi менавiта да гэтага прагнознага паказчыка. На ААТ «Прэма» асвоiлi новы вiд прадукцыi — ацяпляльнiкi кабiн. Мы разлiчваем, што тут у некалькi разоў павiнен павялiчвацца аб’ём выпускаемай прадукцыi. Таксама плануецца рэканструкцыя льнозавода: за кошт iнвестыцый усталюем фiнскую лiнiю, якая дасць магчымасць выпускаць больш якасную прадукцыю. Вельмi добра пайшлi новыя вiды прадукцыi на масласырзаводзе. Сёлета на прадпрыемстве пачнецца будаўнiцтва новага цэха, каб у 2008 годзе выходзiць на аб’ём у 4 тысячы тон сыроў. Iнвестыцыi ў вытворчую сферу даюць сёння свае вынiкi. — Горацкi раён — сельскагаспадарчы, i летась ён стаў першым у Магiлёўскай вобласцi. — Так, у вельмi цяжкiх умовах надвор’я Гораччына дасягнула-такi добрых вынiкаў. Мы атрымалi 39 цэнтнераў збожжа з гектара, добра папрацавалi з кармамi. Упершыню ў гiсторыi раёна надаiлi 5 тысяч лiтраў малака ў сярэднiм ад каровы, i цяпер плюсуем. Шмат зроблена па рэканструкцыi фермаў i стварэнню умоў працы для iх работнiкаў. Вельмi добра над гэтым папрацаваў «Вучгас БДСГА» на чале з Мiкалаем Блахiным. Ён — вопытны i перспектыўны кiраўнiк, у якога можна шмат чаму навучыцца. Не сядзiць на месцы, а думае, што ў 2009 годзе яму трэба атрымаць у сярэднiм 7 тысяч тон малака ад каровы, таму ў яго рухаюцца i рэканструкцыя, i замена статку. Хачу таксама адзначыць кiраўнiка УКСП «Копцеўская нiва» Нiну Бяззубенка. Яна ў тых мясцiнах вырасла i для сваёй радзiмы робiць усё, каб яна квiтнела. Там i малака, i збожжа атрымлiваюць нямала. Гэта гаспадарка разам з УКСП «Горацкае», якiм кiруе Iван Мiкулiч, забяспечвае раён агароднiнай i развiвае садаводства. Увогуле я задаволены працай кiраўнiкоў сельскiх гаспадарак. I мы плануем, што сёлета вынiкi працы будуць яшчэ лепшымi. — А незвычайна цёплае надвор’е, якое панавала ў Беларусi на працягу снежня i таксама ў студзенi, не паўплывае на вашы планы? — Нiякага страху няма. Нам толькi самае галоўнае было, каб без снегу не затрашчаў моцны мароз. Але гэтага i не адбылося. Пакуль не пайшоў снег, мы бачылi, што на палях, дзе азiмыя, сфармавалася недзе 800 сцяблiн на адным квадратным метры, а раслiн будзе 400—450. Вельмi высокая кусцiстасць — вынiк граматнага ўнясення ўгнаенняў, i мы нацiск робiм на арганiку. — А колькi ў Горацкiм раёне цяпер аграгарадкоў? — Цяпер 5, а напрыканцы пяцiгодкi павiнна быць 12. Галоўная задача тут — павышэнне ўзроўню жыцця людзей i пашырэнне вытворчай сферы. Прыводзiм у парадак увесь сацкультбыт, i з эстэтыкай там усё ў парадку. Але самае галоўнае, што ў нашых аграгарадках узрасла вытворчасць прадукцыi ў жывёлагадоўлi i раслiнаводстве, а таксама павялiчыўся заробак. У аграгарадках мы зрабiлi рэканструкцыю школ — у пасёлку Ленiна, у вёсцы Добрая. Усё робiм для таго, каб дзецi атрымлiвалi добрыя веды. 70 працэнтаў выпускнiкоў школ Горацкага раёна паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы! У нас у пасёлку Ленiна ёсць лiцэй, куды мы збiраем адораных вясковых дзяцей з усяго раёна. Лiцэй працуе 5 гадоў, i там усе дзецi становяцца студэнтамi ВНУ. Плануем сёлета пачаць замену камп’ютарнага абсталявання ў школах, бо яно састарэла. Аднак ёсць i праблемы iншага кшталту ў сферы адукацыi: мне падаецца, што настаўнiк павiнен павярнуцца тварам да сваiх вучняў. Каб не рубель быў на першым плане, а выхаванне i навучанне дзяцей. Я ў адной з вёсак гутарыў з выпускнiкамi, вучнямi 11-га класа. Пытаўся, хто куды хоча паступаць. Адзiн хлопчык сказаў, што хоча стаць студэнтам Горацкай акадэмii i для паступлення займаецца з рэпетытарам. А я лiчу, што веды павiнен даць у школе настаўнiк. I калi вучню патрэбны дадатковыя заняткi, iх павiнен даць настаўнiк за тыя сродкi, якiя сёння яму плацiць дзяржава. А дзяржава плацiць настаўнiкам нядрэнныя сродкi. Вось гэта праблема мяне хвалюе. — Для людзей таксама заўсёды актуальнай будзе ахова здароўя. Як сёння працуе гэта сфера? — Мы не зачынiлi нiводнай сельскай участковай бальнiцы i нiводнага ФАПа. Усе працуюць, лечаць людзей, i нi ў якiм разе зачыняць мы iх у будучым не будзем. Наадварот, забяспечылi бальнiцы аўтамабiлямi «хуткай дапамогi». Таму што ў вёсцы медык павiнен быць! I нават калi ФАПу не хапае насельнiцтва для абслугоўвання, мы ўсё роўна за кошт бюджэту трымаем фельчара-акушэра. Пачалi працу па рэканструкцыi раённай бальнiцы: сёлета будзем рамантаваць радзiльнае аддзяленне, каб жанчыны раджалi дзяцей камфортна. — Якому з сацыяльных праектаў у Горацкiм раёне сёлета ўдзелiце найбольш увагi? — Ёсць у вёсцы Копцеўка Дом ветэранаў, якi нам не вельмi падабаецца. Умовы жыцця такія: у пакоi 4—5 чалавек. А старым людзям трэба па аднаму-два, i больш камфорту. Таму цяпер у пасёлку Ленiна мы аддалi на гэтую справу цэлы iнтэрнат. У двухпавярховым будынку пачаўся рамонт, i наша задача метадам народнай будоўлi стварыць добрыя ўмовы для састарэлых людзей. Калi ў Копцеўцы цяпер ёсць для старых 25 месцаў, то ў Ленiна будзе 140. Спадзяёмся, што ўжо ў сёлетнiм трэцiм квартале. — Апошнiм часам Горкi радавалi навiнамi пра здачу новых аб’ектаў. — Так, летась мы здалi басейн на тэрыторыi студэнцкага гарадка Акадэмii, iнтэрнат i, самае галоўнае, ачышчальныя збудаваннi. Старыя збудаваннi працавалi больш за 30 гадоў i яны састарэлi. Гэта наносiла шкоду прыродзе, забруджвалiся воды. Цяпер зусiм iншая сiтуацыя, i я хачу падзякаваць ААТ «Будаўнiк» — нашай лепшай будаўнiчай арганiзацыi. Жылля мы здалi летась нават больш, чым планавалi. I гэта ў тым лiку i за кошт iндывiдуальных забудоўшчыкаў. Людзi бяруць крэдыты на будаўнiцтва, а мы не адмаўляем у выдзяленнi зямлi. I робiм там пад’езды да дамоў, праводзiм святло i ваду. А калi не хапае сродкаў, то ладзiм суботнiкi. — Цяпер актуальная Дырэктыва № 2 аб дэбюракратызацыi. Цi лёгка сёння шараговаму жыхару Горацкага раёна дамагчыся ўвагi кiраўнiцтва? — Старшынi Горацкага райвыканкама мае права патэлефанаваць любы чалавек. Калi нешта тэрмiновае здарылася, то можна i дадому. У нас таксама працуе «гарачая лiнiя» — з 8 ранiцы да 20 гадзiн вечара. На наступны дзень усе тэлефанаваннi разглядаем, даём даручэннi i здымаем пытаннi. Вось толькi што тэлефанавала жанчына: побач з яе домам пачалася будоўля, i цяпер цяжка стала падыходзiць да смеццевых скрыняў, просiць перанесцi iх у iншае месца. Я думаю, што мы гэта вырашым на працягу некалькiх дзён. А праца з насельнiцтвам пастаўлена ў нас сур’ёзна. Да гэтага патрабаваннi вялiкiя, i кожны панядзелак на планёрцы разглядаем усё, што не зроблена паводле скаргаў i зваротаў. Я выязджаю ў вёскi прымаць людзей, а ў райвыканкаме чакаю iх у панядзелак. Але не важна, якi сёння дзень на тыднi: чалавека з яго праблемай цi пытаннем прыму заўсёды. — А розных скаргаў становiцца больш цi менш? — Колькасць скаргаў у нас скарацiлася. А калi яны ёсць, то датычацца ў асноўным жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Ёсць праблемы з дахамi, цеплатрасамi, якiя трэба мяняць. А таксама з водазабеспячэннем. Жыхары Горак хочуць, каб у iх штодня была гарачая вада. Мы пакуль даём паводле сацыяльных стандартаў два днi на тыдзень — у суботу i нядзелю. Штодня мае гарачую ваду толькi iнтэрнат Акадэмii. Звязана гэта са стратамi на падагрэў вады. Пакуль не хапае сродкаў, каб гэтыя страты кампенсаваць. Але мы працуем над гэтым. I зараз мантажуем турбiну, якая будзе даваць цяпло i выпрацоўваць электраэнергiю. Гэта робiцца на сродкi фонду энергазберажэння рэспублiкi i вобласцi. За кошт эканомii, якую дасць новая турбiна, мы разлiчваем, што з 2008 года ў дамах Горак гарачая вада будзе пастаянна. Трэба патрываць, усё атрымаецца. — Апошнiмi гадамi раённы цэнтр змянiў сваё аблiчча, але па-ранейшаму добраўпарадкаванню — асноўная ўвага? — Горкi папрыгажэлi. З гэтым нiхто не будзе спрачацца. Канешне, спачатку добраўпарадкавалi цэнтральныя вулiцы, а цяпер iдзём на мiкрараёны. Я акцэнтую ўвагу на добраўпарадкаваннi, таму што асяроддзе жыцця чалавека павiнна быць прыгожым. Тады i ўсё жыццё будзе iншым. I калi кожны чалавек будзе клапацiцца пра тое, каб каля яго дома было прыгожа, жыццё будзе лепшым. Я таксама вельмi хачу, каб было меней хулiганаў i п’янiц. П’янства — гэта страшнае зло, i мне горка, калi я чытаю ў зводках, што жанчына кiнула дзяцей i яе пазбавiлi бацькоўскiх правоў. Гэта страшна, бо самая лепшая ўстанова не заменiць дзiцяцi мацi, яна яму патрэбна. Але, калi вярнуцца да тэмы добраўпарадкавання, то не ўсе нашы дасягненнi адразу бачны. Напрыклад, мы навялi парадак з цеплатэхнiкай: арганiзацыя стала стабiльна працаваць i своечасова разлiчваецца за газ i электраэнергiю. Гэта паляпшае жыццё людзей. Я мяркую, што i народ добра ацэньвае зробленае ўладай апошнiмi гадамi. — Якую самую галоўную задачу ставiць на сёлета кiраўнiцтва Горацкага раёна? — Самае галоўнае, што мы павiнны зрабiць — гэта павысiць дабрабыт людзей. Павiнен павялiчыцца заробак. Якiм чынам? Працаваць трэба. Завод «Прэма» асвоiў новыя вiды прадукцыi, i з пачатку года павысiў заробак сваiм рабочым напалову. Чакаем, што i рэканструкцыя маслазавода таксама iстотна адаб’ецца на заробках яе работнiкаў. Трэба даць людзям магчымасць зарабляць больш i жыць лепш. I я хачу пажадаць жыхарам Гораччыны, ды i ўсёй Беларусi, каб яны больш зараблялi грошай i жылi заможна. Гутарыла Iлона IВАНОВА, г. Горкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Горацкага райвыканкама Мiхаiл АНIКЕЕЎ: «Галоўная задача — каб людзi зараблялi i жылi заможн Усё жыццё Мiхаiла Анiкеева звязана з Горацкiм раёнам. Ён пачынаў сваю працоўную дзейнасць рабочым, быў паштальёнам, потым у сельскай гаспадарцы — брыг |
|