21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ён вярнуўся!

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Cвая справа

Унiкальны вятрак закруцiўся дзякуючы ініцыятыве фермера

Iншым разам светлагорскаму фермеру Уладзiмiру Быхаўцаву снiцца яго дзiцячая iдылiя: цiхая i ўтульная вёска Харошаўка Буда-Кашалёўскага раёна, бабулiн дом, куды на лета яго прывозiлi бацькi, i, вядома ж, самы прыцягальны для хлапчукоў аб’ект у тутэйшых месцах — вятрак. Гарэзы круцiлiся каля яго i чакалi таго моманту, калi мельнiк пойдзе дадому. Вось тады — раздол-ле, радасць для душы! Хлопцы прабiралiся ў млын, растарможвалi тармазныя механiзмы i прыстройвалiся на крылах-махах. А пругкi вецер, здаецца, толькi i чакаў гэтага. Упяўшыся ў тыя лопасцi, ён круцiў iх, i хлопцы ўзляталi высока над зямлёй.

ВЫТОКI

Уладзiмiр Iванавiч нiколькi не здзiўляўся тым метамарфозам, якiя падносiла яму жыццё. Напрыклад, яго мацi — гамяльчанка, а бацька — з Харошаўкi. Абое апынулiся ў час вайны на Урале, у Нiжнiм Тагiле, дзе ён, Уладзiмiр, i нарадзiўся. Затым, калi пачалося будаўнiцтва новага горада на Бярэзiне, у 60-ыя гады сям’я вярнулася ў Беларусь. Тут, у Светлагорску, Уладзiмiр скончыў школу, затым Калiнкавiцкае прафтэхвучылiшча, адслужыў у армii i, як кажуць, махнуў у Заходнюю Сiбiр, у Цюменскую вобласць. Там, на нафтапромыслах, працаваў некалькi гадоў i трактарыстам, i кранаўшчыком, i бульдазерыстам. Скончыўшы завочна Алтайскi полiтэхнiчны iнстытут, дарос да начальнiка спецыялiзаванай механiзаванай калоны.

Вярнуўся ў Светлагорск, у 1991 годзе заняў пасаду старшынi кааператыва пры цэлюлозна-кардонным камбiнаце. Мiнула колькi часу, i Уладзiмiр Iванавiч пайшоў на фермерскi хлеб. I вось тут, вобразна кажучы, да яго прыляцела птушка шчасця, аб чым ён употай марыў у дзяцiнстве — стаць уладальнiкам ветранога млына. Такога ж самага, як быў у Харошаўцы. А было гэта так.

У 2001 годзе фермерская гаспадарка Быхаўцава налiчвала 30 гектараў зямлi, i калi ён навёў на ёй парадак, да яе прыбавiлася яшчэ 40 гектараў. У канцы 2004 года фермерская гаспадарка была далучана да мясцовага леспрамгаса. А годам раней Уладзiмiр Iванавiч разам з намеснiкам дырэктара ЛПХ Уладзiмiрам Свiдуновiчам па сваiх справах быў у Жлобiнскiм раёне i выпадкова (мужыкi на легкавушцы збiлiся з дарогi) патрапiў на вятрак, што знаходзiўся каля вёскi Ляды, у глухiм месцы. Ён тут жа загарэўся знайсцi гаспадара гэтага збудавання i выкупiць млын. Маўляў, няхай ён будзе ўпрыгажэннем тых мясцiн, дзе пражывае яго сям’я.

КРЫХУ ГIСТОРЫI

Пошукi прывялi Быхаўцава ў Бабруйск да Анастасii Савельеўны Шарнiкавай, якой належаў вятрак. Яна пры сустрэчы расказала яму трагiчную гiсторыю сям’i, у якой вырасла, i цiкавыя абставiны таго, як млын апынуўся ў яе спадчыне. Аказваецца, дакладную дату будаўнiцтва ветрака ўстанавiць не ўдалося, аднак вядома, што ў перыяд НЭПа яго ў Рэчыцы купiў дзядуля Настассi — Мiкалай Карпавiч Фамiнок — i з сынам Савелiем перавёз на хутар паблiзу вёскi Ляды, дзе той жыў са сваёй сям’ёй. Калi ж прыйшла калектывiзацыя, Савелiя Фамiнка запiсалi ў кулакi i прамой дарогай адправiлi ў Салавецкiя лагеры, а яго жонку з дзецьмi — у Сiбiр. Апошнiя вярнулiся ў родныя мясцiны праз чатыры, а галава сям’i — праз пяць гадоў. Здавалася б, жыццё павiнна было наладзiцца. Але дзе там: праз два гады Савелiй Мiкалаевiч зноў аказаўся ў арыштантах i апынуўся ў ГУЛАГу ў Алтайскiм краi, дзе ў 1938 годзе разам з iншымi няшчаснымi быў расстраляны як вораг народа.

Аб гэтым Анастасiя Савельеўна даведалася значна пазней, калi атрымала звесткi, што яе бацька быў рэабiлiтаваны i не меў нiякага дачынення да ворагаў савецкай улады. У 1996 годзе жанчына звяртаецца ў суд адносна кампенсацыйных выплат за рэпрэсii i адабраную маёмасць, у тым лiку i за ветраны млын, якi забраў мясцовы калгас «Камунiст» без усякiх дакументаў i перавёз яго з хутара на ўскраiну Лядаў. Як гэта нi дзiўна, але вайна абышла млын, хоць палавiна вёскi была знiшчана, i калгас карыстаўся iм да 1999 года. Калi ж суд вынес пастанову выплацiць за млын Анастасii Савельеўне грошы, старшыня калгаса заявiў, што ў гаспадарцы iх няма i няхай Шарнiкава забiрае яго сабе ва ўласнасць як спадчыннiца першай чаргi. Той нiчога не заставалася рабiць, як згадзiцца з гэтым.

ХАДЖЭННЕ ПА ПАКУТАХ

Пытання аб продажы млына перад жанчынай нiхто раней не ставiў. Ды гэта i не дзiўна, бо каму ён патрэбны ў наш час для гаспадарання? Нiкому. А тут гэты фермер са Светлагоршчыны: куплю — i ўсё тут. Не будзем расказваць, як вялiся перамовы, толькi зазначым, што ўзаемаразуменне было дасягнута на наступных умовах. Анастасiя Савельеўна перадае Уладзiмiру Iванавiчу млын бясплатна з афармленнем усiх неабходных дакументаў, а ён у падзяку за гэта ўстановiць каля перанесенага ветрака спецыяльны камень з мемарыяльнай дошкай як памяць аб былых уладальнiках — Мiкалаю Карпавiчу, Савелiю Мiкалаевiчу i Анастасii Савельеўне.

На двары, як кажуць, стаяў 2004 год. Сярэдзiна лета. Быхаўцаў пачаў работы па разборцы збудавання, дамовiўшыся з кiраўнiцтвам Светлагорскага райвыканкама аб тым, што ветраны млын зойме сваё месца на яго землях, якiя перададзены фермерскай гаспадарцы ў пажыццёвае валоданне з правам спадчыннасцi. I вось тут пачалося. Праз два—тры днi пачатку работ у Ляды з’явiлiся адказны работнiк Жлобiнскага райвыканкама, следчы пракуратуры, некалькi мiлiцыянераў i абвiнавацiлi Уладзiмiра Iванавiча... у вандалiзме, якi выражаецца ў разбурэннi ўнiкальнага гiсторыка-культурнага помнiка ХIХ стагоддзя, што з’яўляецца каштоўнасцю Рэспублiкi Беларусь, помнiкам народна-этнаграфiчнага драўлянага дойлiдства i г.д. Ён жа ўнесены быў летась у дзяржаўны рэестр помнiкаў краiны, а вы што вытвараеце? Крымiналам тут пахне? Факт!

Сапраўды, супраць фермера Уладзiмiра Быхаўцава была ўзбуджана крымiнальная справа. Нягледзячы на тое, што ён той гiстарычны помнiк збiраўся не знiшчаць з твару зямлi, а аднаўляць, каб ён яшчэ доўга служыў людзям. Не дапамаглi на тым этапе доказы нi былой уладальнiцы ветрака Анастасii Савельеўны, нi фермера, што iм нiхто не паведамiў аб гiстарычнай каштоўнасцi млына, нi афiцыйныя дакументы, якiя мелiся на руках. Давялося збiраць новыя паперы, у вынiку чаго з Мiнiстэрства культуры былi атрыманы ахоўнае пасведчанне, што млын з’яўляецца ўласнасцю Шарнiкавай, i дазвол на рэстаўрацыйныя работы. На зварот заяўнiкаў у аддзел культуры Гомельскага аблвыканкама пасадзейнiчаць фермеру Быхаўцаву ў пераносе ветранога млына з Лядаў ва ўрочышча Мiколiн Светлагорскага раёна з мэтай далейшай яго рэканструкцыi i выкарыстання па прамому прызначэнню (як гiсторыка-культурнай каштоўнасцi) у Жлобiнскiм райвыканкаме нечакана прымаецца рашэнне аб адмове ў гэтым i правядзеннi да 1 снежня 2004 года ўсiх работ па аднаўленню млына на месцы, у Лядах. Даводзiцца толькi здзiўляцца такому рашэнню хоць бы з таго пункту гледжання, што ў раёне нiхто не ведаў, у якiм стане знаходзiцца вятрак i што запусцiць яго ў справу за два месяцы, як было намечана, практычна немагчыма. Бо, згодна з пазнейшым заключэннем аўтарытэтнага архiтэктара з Мiнска, збудаванне знаходзiлася ў вельмi нездавальняючым стане: фундаменты прыйшлi ў непрыгоднасць, бэлькi мелi пашкоджаннi, тое ж самае з насцiламi першага i другога ярусаў, няма элементаў паваротнай сiстэмы, а элементы каркаса корпуса, як i многiя iншыя дэталi, пагнiлi, махавыя крылы абламаныя, тармазны механiзм адсутнiчае i г.д. Добра захавалiся толькi асобныя механiзмы, якiя пры належным стараннi можна запусцiць у работу.

Як i чакалася, праект Жлобiнскага райвыканкама правалiўся яшчэ i з-за таго, што ў яго не было фiнансавых сродкаў на аднаўленне млына. А апошнi пачаў нахiляцца, i стварылася пагроза, што пад уздзеяннем моцных вятроў збудаванне наогул можа разбурыцца. У такiх абставiнах — вельмi своечасова — у абласной газеце «Гомельская праўда» з’яўляецца адпаведны крытычны матэрыял. Рашэнне райвыканкама пераглядаецца ў сярэдзiне лютага 2005 года.

На жаль, хаджэнне па iнстанцыях на гэтым не скончылася. Аказалася, што на млын трэба аформiць тэхнiчны пашпарт, а Жлобiнскае бюро тэхнiчнай iнвентарызацыi адмовiла ў гэтым, патлумачыўшы, што яго трэба атрымлiваць на заводзе, бо млын гэта нi што iншае, як машына-механiзм. Але вось пытанне: якi яшчэ завод можа ўзяцца за гэта? Праблема. Таму верх узяў усё ж разумны сэнс: Мiнiстэрства культуры дало дазвол на перавоз млына без гэтага дакумента i прызначыла адказным за захаванасць у працэсе работ унiкальнага помнiка кандыдата архiтэктуры, загадчыка кафедры архiтэктуры, жылых i грамадскiх збудаванняў БНТУ Сяргея Сергачова.

— У нашай краiне, — расказваў Сяргей Аляксеевiч, засталося 10—12 млыноў, але яны ў такiм стане, што iх, пэўна, i не адновiш. А ўнiкальнасць ветрака фермера Быхаўцава ў тым, што ён можа быць задзейнiчаны нягледзячы на сваю старажытнасць. На яго абсталяваннi маюцца тры кляймы 1846, 1873 i 1881 гадоў. Я ўпэўнены, што млын закруцiць свае крылы-махi.

ПЕРСПЕКТЫВА

Меў рацыю Сяргей Аляксеевiч. У мiнулым лютым ва ўрочышчы Мiколiн, за пятнаццаць кiламетраў ад Светлагорска, дзе прастора для вятроў, пачалося ўзвядзенне гэтага млына-гмаха. Вышыня яго — 15 метраў, ды плюс яшчэ 11 з паловай — крылы. Велiчнае збудаванне, што i казаць. Якiя работы тут даводзiлася выконваць, колькi замен у канструкцыях рабiць — ведаюць толькi сам фермер, навуковы кiраўнiк аб’екта Сяргей Сергачоў ды спецыялiсты, якiя i зараз працуюць на iм i ўжо апрабавалi млын у рабоце. Ён, як i ў тыя далёкiя гады, працуе! Ён жывы!

— У будоўлю, — гаворыць Уладзiмiр Iванавiч, — я ўклаў ужо шмат мiльёнаў сваiх уласных рублёў i вельмi ўдзячны i Сяргею Сергачову, i старшынi Светлагорскага райвыканкама Баляславу Пiрштуку, былому намеснiку яго Валянцiне Кавалёвай (зараз дэпутату Палаты прадстаўнiкоў), дырэктару Светлагорскага ПМС Аляксандру Буслу, архiтэктарам Анатолю Рашацiлаву i Васiлю Скурчаеву, начальнiку землеўпарадкавальнай службы Яўгену Пугачову, юрысту Валерыю Булавiнаву i iншым, хто дапамагаў у маёй справе. Як вядома, Светлагорск уваходзiць у турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны» i раённыя i абласныя службы зараз аказваюць фермеру Быхаўцаву належную падтрымку. Ужо выдзелены пэўныя фiнансавыя сродкi (i будуць выдзяляцца яшчэ), каб добраўпарадкаваць навакольныя мясцiны i стварыць патрэбную iнфраструктуру тут. А ў тым, што сюды паедуць турысты, нiхто не сумняваецца. Бо прырода тут зачароўвае. Вакол — лясы, журавiнавы заказнiк на 380 гектараў, бабровыя пасяленнi, рэчачка Жардзялка, два натуральныя возеры i адно штучнае працягласцю ў 750 метраў, рыба ў iх, мноства дзiкiх кабаноў, казуль...

Услед за Уладзiмiрам Iванавiчам я палазiў па мастку, дзе яшчэ вядуцца работы. Потым ён паказаў мне два дамкi, лазню, якiя прыво-дзяцца ў парадак, прыгожыя альтанкi, некалькi этнаграфiчных экспанатаў для будучага музея. Гаспадарка — гусi i куры.

— На гэтым месцы, — апавядаў ён далей, — таксама ў трыццатыя гады быў хутар, адкуль людзей выселiлi, вось мы i хочам засведчыць тут жыццё па хутарскому ўкладу. У маiх планах — будаўнiцтва чатырох домiкаў, дзе ўсё будзе так, як раней: нават асвятленне хат лямпамi з прымяненнем газы. Маем намер збожжа малацiць жалезнымi ланцугамi i малоць яго ў млыне. Гэта можа для цiкаўнасцi рабiць i турыст, як можа ён спячы ў печы пiрог цi хлеб на капусных або кляновых лiстах. Адным словам, тут будзе цэлы комплекс для адпачынку жадаючых, бо ў планах раёна i пракладка сюды асфальтаванай дарогi, i будаўнiцтва гасцiнiцы.

— А каму ён будзе належаць? — задаў я апошняе пытанне.

— Хутчэй за ўсё, i мне як фермеру, i дзяржаве, — быў адказ. — Але гэта не прынцыпова. Галоўнае, лiчу, што млын адноўлены, што ён будзе служыць нашым дзецям i ўнукам, што комплекс падорыць радасць тысячам людзей.

I будзе гэта ўжо сёлета. На зямлi фермера Уладзiмiра Iванавiча Быхаўцава, настойлiвасцi i энергii якога ў дасягненнi мэты можна толькi добра пазайздросцiць...

Светлагорскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унiкальны вятрак закруцiўся дзякуючы ініцыятыве фермера
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика