Прэзiдэнту Беларусi прадстаўлены дапрацаваны праект антыкарупцыйнай праграмы на 2007—2010 гады
Кар. БЕЛТА
Прэзiдэнту Беларусi прадстаўлены дапрацаваны праект дзяржаўнай антыкарупцыйнай праграмы на 2007—2010 гады, дзе прадугледжаны комплекс прававых, кiраўнiцкiх, эканамiчных, адукацыйных i iншых мераў па процiдзеянню карупцыi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, аб вынiках дзейнасцi органаў пракуратуры ў 2006 годзе Прэзiдэнту далажыў учора генеральны пракурор Пётр Мiклашэвiч.
Як было адзначана ў час даклада, органы пракуратуры ў мiнулым годзе актыўна праводзiлi работу па нагляду за выкананнем заканадаўства, каардынацыi дзейнасцi праваахоўных органаў у барацьбе са злачыннасцю i карупцыяй. Паводле слоў генеральнага пракурора, выкананне Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй на 2002—2006 гады садзейнiчала спыненню росту карупцыйнай злачыннасцi, удасканаленню антыкарупцыйнага заканадаўства, вызначэнню асноўных напрамкаў i формаў прадухiлення карупцыйных праяў. Прынятыя меры далi магчымасць скарацiць у 2006 годзе колькасць карупцыйных злачынстваў на 18,6 працэнта. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб дзейнасць органаў пракуратуры, праваахоўных i iншых дзяржаўных органаў па процiдзеянню карупцыi i ў далейшым была сiстэмнай, мэтанакiраванай, заснаванай на нормах новага антыкарупцыйнага заканадаўства. Асаблiвая ўвага ў мiнулым годзе надавалася нагляду за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян. Разгледжана каля 45 тыс. зваротаў. У асноўным яны датычылiся парушэнняў працоўных, жыллёвых i iншых сацыяльных правоў. Кожны пяты прызнаны абгрунтаваным, i па ўсiх такiх зваротах прыняты канкрэтныя меры — адноўлены парушаныя правы грамадзян. Па вынiках пракурорскiх праверак за прыняцце незаконных рашэнняў i фармалiзм пры разглядзе зваротаў грамадзян 830 службовых асоб органаў дзяржаўнага кiравання, устаноў i арганiзацый прыцягнута да дысцыплiнарнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Прэзiдэнт адзначыў, што пракуратура, ажыццяўляючы нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем заканадаўства, унесла значны ўклад у забеспячэнне сацыяльна-эканамiчнай стабiльнасцi, умацаванне правапарадку i дысцыплiны, надзейнай абароны правоў i свабод грамадзян. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу забяспечыць дзейсны пракурорскi нагляд за выкананнем Дырэктывы № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату». Па фактах бюракратызму i валакiты ва ўсiх органах улады i кiравання павiнны неадкладна прымацца жорсткiя меры рэагавання. Як падкрэслiў Пётр Мiклашэвiч, пракурорскi нагляд за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомiкi быў прыярытэтным у тых галiнах, якiя непасрэдна ўплываюць на эканамiчную, харчовую i энергетычную бяспеку дзяржавы. Па патрабаваннях пракурораў больш як 33 тыс. парушальнiкаў законнасцi прыцягнута да дысцыплiнарнай, матэрыяльнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi, фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi ў пазасудовым парадку кампенсаваны нанесены iх дзеяннямi матэрыяльны ўрон у суме больш як Br95 млрд. Агульныя i гаспадарчыя суды задаволiлi 17,5 тыс. iскаў i спагналi з вiнаватых матэрыяльны ўрон у памеры больш як Br160 млрд. Прэзiдэнт запатрабаваў ад генеральнага пракурора прыняцця вычарпальных мераў па пакрыццю ўчыненага дзяржаве ўрону, а таксама праяўлення большай актыўнасцi пракурораў у навядзеннi належнага парадку ў палiўна-энергетычнай сферы. Як адзначыў генеральны пракурор, дзякуючы скаардынаваным дзеянням праваахоўных органаў адбылiся пазiтыўныя працэсы ў дынамiцы i структуры злачыннасцi. У 2006 годзе ў рэспублiцы зарэгiстравана 191,4 тыс. злачынстваў, або на 2 працэнты менш, чым у 2005 годзе. Колькасць асаблiва цяжкiх i цяжкiх злачынстваў скарацiлася ва ўсiх рэгiёнах i ў цэлым па краiне на 11 працэнтаў. Паводле яго слоў, перад органамi пракуратуры ў гэтым годзе стаiць задача больш эфектыўнай каардынацыi дзейнасцi праваахоўных органаў па барацьбе са злачыннасцю, прыняцця дзейсных мераў па своечасоваму раскрыццю злачынстваў. Генеральны пракурор таксама праiнфармаваў Прэзiдэнта аб ходзе папярэдняга следства i вынiках судовага разгляду крымiнальных спраў, што знаходзяцца на кантролi кiраўнiка дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнту Беларусi прадстаўлены дапрацаваны праект дзяржаўнай антыкарупцыйнай праграмы на 2007—2010 гады, дзе прадугледжаны комплекс прававых, кiраўн |
|