Гэта — мы ўжо, здаецца, праходзiлi?Як нас дураць Кожнага чалавека i, вiдаць, не раз за жыццё «дастануць». Вось i мяне «дасталi».Пачалося ўсё з таго, што з год таму сын за мае 120 долараў купiў для сястры мабiльны тэлефон. Гарантыю яму ў сэрвiсным цэнтры (Гродна, вулiца Замкавая, 11) далi на адзiн год, i недзе пад канец гэтага тэрмiну апарат, да якога спачатку нiякiх прэтэнзiй не было, стаў «глючыць» — то тое з iм не так, то гэта не гэтак. Але ж гарантыя ў нас яшчэ заставалася, таму сын панёс яго ў майстэрню. Там ветлiвыя людзi забралi тэлефон на тэсцiраванне, якое i павiнна было паказаць, цi сам апарат нам дастаўся нейкi няўдалы i, як кажуць, накрыўся медным тазам, цi дачка парушыла ўмовы карыстання. Асаблiвых надзей на першае, лiчы, не было, але ж згадзiцца з другiм... Лiтаральна назаўтра сыну патэлефанавалi i паведамiлi, што мабiльнiк наш, вiдаць, скiдаўся на падлогу. Таму тэсцiраванне платнае — 7 тысяч. I... 120 тысяч за рамонт. Паўстала заканамернае пытанне, цi згаджацца на яго? Сазванiлiся, параiлiся, рашылi адмовiцца — паведамiлi пра гэта ў майстэрню, i сын у хуткасцi паехаў, каб забраць тэлефон. Аднак там яго не аддалi, сказалi, што не ведалi, маўляў, што з iм рабiць i таму не сабралi. Вечарам сын прыехаў яшчэ раз i вельмi здзiвiўся, калi яму прапанавалi заплацiць... 44 тысячы — за адрамантаваны апарат i гарантыю ў... два тыднi. Узнiкла шмат пытанняў. Ну, па-першае, 120 тысяч цi 44? Ёсць, як кажуць, рознiца. Другое, калi б сын адмовiўся забраць i за 44, з яго што — узялi б яшчэ менш? I нарэшце, калi б сын пакiнуў iм пiсьмовую адмову ад рамонту, яе згубiлi б цi сказалi б, што яна не на той мове? ...Ведаеце, сваю праблему з мабiльнiкам я не лiчу такой ужо i важнай, але мне асабiста яна нагадала былое, тыповае нахабства нашага савецкага сэрвiсу. А яшчэ — чамусьцi здалося, што праз нешта падобнае прайшлi не толькi мы. Цi я памыляюся? Марына Пашкель, в. Вялiкае Мажэйкава, Шчучынскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнага чалавека i, вiдаць, не раз за жыццё «дастануць». Вось i мяне «дасталi» |
|