Тонкая сасёнкаАнталогiя беларускай песнi Наталля Раманская, салiстка ансамбля «Бяседа», мае прыгожы голас — лiрычнае сапрана. У спеве яна вельмi тонка перадае духоўны змест песнi, стварае запамiнальныя мастацкiя вобразы i малюнкi. Спявачка стала першай выканаўцай (сола i ў дуэце) шэрагу вакальных твораў Леанiда Захлеўнага, Уладзiмiра Карызны-малодшага. З вялiкiм майстэрствам яна выконвае песнi «Дарога ля жыта», «Калiна ў полi», «Ночка-ночанька», «Зорачка мая», «Падаюць зоры», «На азёрах сiнiх» i iншыя. Сярод iх — i беларуская народная песня «Тонкая сасёнка», у якой разгорнутае параўнанне з сiмвалiчным дрэвам дапамагае артыстцы асвятлiць будучы шлях маладой дзяўчыны. Мiхась ШАВЫРКIН. Беларуская народная песня Тонкая сасёнка ў лесе зашумела, Малада дзяўчыначка замуж захацела. Цi ты, дзяўчыненька, век хлеба не ела, Што ты, маладзенька, замуж захацела? Лепей стань, падумай, каб не ашукацца. Будзе табе горай, як у роднай мацi. Сядзеш над калыскай, будзеш калыхацi: «Люлi, люлi, мой сыночак», песенькi спявацi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля Раманская, салiстка ансамбля «Бяседа», мае прыгожы голас — лiрычнае сапрана. У спеве яна вельмi тонка перадае духоўны змест песнi, стварае зап |
|