21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэальнае пачуццё

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Выставы

Гэта пачуццё кахання, любовi, лiчаць мастакi, якiх аб’яднала «Артэль». Iх усяго 11, i гэта выдатныя творцы, якiмi наша краiна можа ганарыцца. У кожнага — свой погляд на свет, на прыгажосць i на мастацтва. Але агульная для ўсiх — «Тэрыторыя кахання». Выстава, якая адкрылася ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва.

«Артэль» змагла аб’яднаць тых, хто, здаецца, iснуе ў сваiм адмысловым свеце, хто самадастатковы i каму не патрэбныя дапаўненнi i ўдакладненнi. Але ўсе разам яны даюць адчуванне найбольш поўнай рэальнасцi, дзе паралельна ёсць некалькi вымярэнняў, i ўсе яны перасякаюцца ў адной кропцы, iмя якой — любоў. Выстава дае магчымасць адначасова ўбачыць творы Рыгора Iванова i Сяргея Рымашэўскага, Валянцiна Губарава i Сяргея Малiшэўскага, Аляксандра Забаўчыка, Матвея Басава, Уладзiмiра Ганчарука, Сяргея Пiсарэнкi, Васiля Касцючэнкi i Алены Шлегель. Iдэолагам аб`яднання стаў мастак Рыгор Несцераў, якi ўпэўнены: «Пачуццё кахання рэальнае, каб выразiць яго ў мастацтве, патрэбна праўда, вернасць унутранаму голасу, шчырасць i пачуццё меры... Пачуццё кахання нiколi не фальшывiць — яно альбо ёсць, альбо яго няма...» «Тэрыторыя кахання» абвешчана ў музеi да 17 лютага.

Вяртанне дадому

Творы Фёдара Савельева да яго 90-годдзя выстаўляюцца ў Беларусi. Пасля вайны беларускi мастак жыў i ствараў у Расii — на Курскай зямлi.

Натхняючыся курскiмi краявiдамi, яблыневымi садамi, арабiнамi, ён знайшоў лепшыя тэмы для сваiх карцiн, аддаў перавагу пейзажу. На радзiме, у Вiцебскай вобласцi, была свая прыгажосць, якую Фёдар Савельеў навучыўся адчуваць з дзяцiнства i якой не здрадзiў, калi знайшоў сваё месца на зямлi. Як мастак ён апяваў цудоўны боскi свет, рабiў гэта лiрычна i нават мужна: ужо тады, калi дрэнна перасоўваўся па хаце, ствараў — тое, што бачыў з акна свайго дома. Можа таму жыццялюбiства савельеўскiх пейзажаў i нацюрмортаў ацанiлi далёка за межамi — у Германii, Францыi, Амерыцы, дзе яго творы знаходзяцца ў музеях i прыватных калекцыях. Цяпер iх можна ўбачыць у роднай Беларусi на выставе, якая адкрылася ў Палацы мастацтва.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта пачуццё кахання, любовi, лiчаць мастакi, якiх аб’яднала «Артэль». Iх усяго 11, i гэта выдатныя творцы, якiмi наша краiна можа ганарыцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика