Прэмii — настаўнiцам i вучням
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
За тое, што яны затрымалi злодзея.
Як нам паведамiлi ў прэс-цэнтры УУС Гомельскага аблвыканкама, у час правядзення дыскатэкi да настаўнiц Новамаркавiцкай школы Валянцiны Говар i Алены Сарокiнай падышоў адзiнаццацiкласнiк Аляксандр Мiраеўскi i сказаў, што чуў у магазiне, калi iшоў на дыскатэку, нейкi трэск. Магчыма, зладзеi. Усе трое яны адправiлiся туды i ўпэўнiлiся, што нехта там арудуе, аб чым па мабiльнiку паведамiлi ў мiлiцыю, за 20 кiламетраў ад вёскi. Цi паспеюць адтуль? Таму вырашылi «браць» зладзеяў самi, вядома ж, з пэўнай доляй рызыкi. Усё скончылася так: злодзеем аказаўся 14-гадовы школьнiк...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За тое, што яны затрымалi злодзея |
|