Пiнскi «ўнiверсал»
Яна СВЕТАВА
Нават бывалыя аператыўнiкi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi прызнавалi, што затрымалi чалавека надзвычай таленавiтага.
Зрабiць пячаткi, штампы, беларускiя, расiйскiя, казахскiя пашпарты, замежную валюту — трэба ўмець. Ды гэта яшчэ што! Дома ў жыхара Пiнска знайшлi самаробны пiсталет-кулямёт, абрэз гладкаствольнага ружжа, iншую зброю i боепрыпасы. Каб такiя здольнасцi ды накiраваць у правiльнае рэчышча, мог бы стаць знакамiтасцю. А так затрыманы супрацоўнiкамi абласнога ўпраўлення КДБ за незаконны выраб i захаванне зброi, а таксама незаконныя аперацыi з дакументамi i валютай пiнчанiн будзе адказваць перад судом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават бывалыя аператыўнiкi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi прызнавалi, што затрымалi чалавека надзвычай таленавiтага |
|