Халатнасць на 214 млн
Крымiнальная справа па прыметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 428 КК — «Службовая халатнасць», узбуджана Крычаўскiм мiжрайаддзелам Упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Магiлёўскай вобласцi ў адносiнах да намеснiка дырэктара РУП «Крычаўскi завод гумавых вырабаў».
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, гэта службовая асоба ў маi мiнулага года пры заключэннi дагавора пастаўкi прадукцыi з расiйскiм ТАА «Трыумф» з Iванава не праверыла належным чынам плацежаздольнасць партнёра i дала ўказанне на адгрузку ў яго адрас партыi абутку пры наяўнасцi запазычанасцi таварыства перад заводам па папярэднiх здзелках. Як вынiк, дзяржаве нанесены ўрон у асаблiва буйным памеры ў выглядзе непаступлення грошай ад экспарту тавараў на 2,7 млн расiйскiх рублёў, што па курсу Нацбанка склала 214,9 млн рублёў. ПАДВЯЛА ВАЛЮТА... На мабiльнiках i на гандлi таварам за валюту «прагарэў» iндывiдуальны прадпрымальнiк з Баранавiчаў. Справа ў тым, што супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Баранавiцкага ГАУС, праводзячы кантрольную закупку мабiльнага тэлефона на рынку «Кааператыўны» ў 36-гадовага бiзнэсмена, выявiлi факт рэалiзацыi тавару за валюту. У вынiку парушальнiк страцiў i грошы, што меў пры сабе, i мабiльныя тэлефоны, што рэалiзоўвалiся без сертыфiкату адпаведнасцi. Усяго ў прадпрымальнiка было канфiскавана 4 тысячы расiйскiх рублёў, 1 мiльён 775 тысяч беларускiх, 95 долараў ЗША i 62 мабiльныя тэлефоны на 21 мiльён 606 тысяч рублёў. Iгар ГРЫШЫН. ТРОЕ СА СКРЫНЯМI... У 15.20 у Мiнскi аддзел Дэпартамента аховы паступiла iнфармацыя, што магчымы крадзеж з базы, якая знаходзiцца ў п. Калодзiшчы Мiнскага раёна. Супрацоўнiкi аддзела — прапаршчык мiлiцыi Аляксандр Паныш i старшына Аляксей Рубацкi — прыбылi да аб’екта i ад вартаўнiкоў суседняй базы даведалiся, што трое невядомых, якiя пад’ехалi на аўтамабiлi «Опель-Амега», выносiлi нейкiя скрынi. Удакладнiўшы прыметы падазроных, мiлiцыянеры ўжо праз дзесяць хвiлiн на чыгуначным пераездзе заўважылi аўтамабiль, якi вышукваўся. Падчас вобыску ў багажнiку былi знойдзены выкрадзеныя скрынi з медным кабелем. Затрыманымi аказалiся непрацуючыя, раней судзiмыя жыхары Мiнска, якiя на дзень раней на тым жа аб’екце ўчынiлi крадзеж буйной партыi кабелю. Агульны ўрон склаў больш за 13,5 мiльёна рублёў. Аляксандр ЧАРНЯЎСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа па прыметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 428 КК — «Службовая халатнасць», узбуджана Крычаўскiм мiжрайаддзелам Упраўлення Д
|
|