У Падмаскоўi загiнулi беларусы?
Сяргей РАСОЛЬКА
Як паведамiлi некаторыя СМI, у падмаскоўным горадзе Балашыха на пажары загiнулi двое рабочых з Беларусi. Яшчэ адзiн грамадзянiн нашай краiны ў шокавым стане быў шпiталiзаваны.
Пажар адбыўся ў ноч на 12 лютага на тэрыторыi аднаго таварыства з абмежаванай адказнасцю: загарэлася раздзявальня на другiм паверсе двухпавярховага вытворчага цэха. У Мiнiстэрстве замежных спраў на момант падрыхтоўкi матэрыялу нашай рэдакцыi не пацвердзiлi i не абверглi iнфармацыю аб трагiчнай гiбелi суайчыннiкаў: консульскiмi работнiкамi якраз у гэты час праводзiлася праверка агучаных звестак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi некаторыя СМI, у падмаскоўным горадзе Балашыха на пажары загiнулi двое рабочых з Беларусi. Яшчэ адзiн грамадзянiн нашай краiны ў шокавым |
|