21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

100 «квадратаў» на сям’ю

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Катэдж пад Мiнскам можна не толькi выйграць у латарэю, а i атрымаць за сумленную працу

Перад гэтай камандзiроўкай краем вока ўбачыў, як па тэлевiзары зноў круцiлi рэкламу чарговага розыгрышу вядомай латарэi. Абяцалi некалькiм шчаслiўцам па аўтамабiлю, а самаму ўдачлiваму — вялiкi дом пад Мiнскам. А што — сапраўдная мара кожнага гараджанiна, зацiснутага ў бетонныя сцены ўласнай кватэры побач з сотнямi такiх жа жыхароў. А вось уласны дом з некалькiмi «соткамi» зямлi, ды яшчэ побач са сталiцай — зусiм iншая справа. Недасягальная мара для многiх, спраўдзiць якую магчыма хiба што праз выйгрыш у латарэi.

Аднак, як аказалася, гэты шлях — далёка не адзiны. Ёсць такiя прадпрыемствы, што выдзяляюць сваiм работнiкам самыя сапраўдныя катэджы лiтаральна пад Мiнскам. Прывабная прапанова, хiба не так? Такая перспектыва здольная зацiкавiць многiх, асаблiва тых, хто ўласнага «кута» не мае i вымушаны праўдамi-няпраўдамi «чапляцца» за тую ж сталiцу на правах ледзь не «лiмiты». Але варта змянiць гарадскую прапiску на вясковую, адразу з’яўляюцца магчымыя варыянты вырашэння «кватэрнай» праблемы.

Свой вопыт увасаблення ў жыццё праграмы жыллёвага будаўнiцтва ёсць у адкрытага акцыянернага таварыства «Гастэлаўскае». Гэта гаспадарка добра вядомая не толькi ў Мiнскiм раёне, а i за яго межамi. Як лiчыць першы намеснiк старшынi Мiнскага райвыканкама Генадзь Судзянкоў, сельгаспрадпрыемства смела можна аднесцi да разраду перспектыўных, паколькi тут развiваюць самыя розныя накiрункi дзейнасцi. Прасцей кажучы, у «Гастэлаўскiм» пiльна адсочваюць рынкавую кан’юнктуру i выпускаюць прадукцыю, якая запатрабавана i стабiльна прыносiць прыбытак. Цяпер гаспадарка спецыялiзуецца на вытворчасцi малака i вырошчваннi цукровых буракоў. Сельгаспрадпрыемства з’яўляецца таксама элiтгасам — тут вырошчваюць на продаж насенне збожжавых культур.

Напрыклад, летась, як паведамiў Генадзь Судзянкоў, у «Гастэлаўскiм» была самая высокая ўраджайнасць збожжавых у раёне — тут з кожнага гектара сабралi больш чым па 64 цэнтнеры. Назапасiлi неабходную колькасць на ўласныя патрэбы, з нарыхтоўкай элiтнага насення таксама праблем не ўзнiкла. У «Гастэлаўскiм» добры зернесушыльны комплекс, якi працуе на «блакiтным палiве». Даволi дарагi па сённяшнiх часах вiд палiва, без якога аднак цяжка (амаль немагчыма) атрымаць якаснае, кандыцыйнае насенне. Дарэчы, яно карыстаецца пастаянным попытам — гаспадарка ўжо рэалiзавала каля 400 тон. А вось цукровыя буракi (сабралi больш чым 10 тысяч тон) «пайшлi» вельмi хутка, што зноў-такi прынесла даходы ў агульную «скарбонку» гаспадаркi, дазволiла вырашыць шэраг надзённых праблем яе работнiкаў.

У «Гастэлаўскiм» ёсць уласны цэх, дзе за змену перапрацоўваюць па 12—15 тон малака. Гэта практычна 70 працэнтаў усяго «валу». Лiшкi адпраўляюць на першы Мiнскi малочны завод. У сябе робяць тры вiды прадукцыi: пастэрызаванае малако, смятану, а таксама незвычайны прадукт — варанец. Мне патлумачылi, што варанец — унiкальны кiсламалочны прадукт, якi чымсьцi нагадвае ражанку. Знайсцi яго можна на палiцах сталiчных крамаў, паколькi прысмакi з «Гастэлаўскага» пастаўляюцца ў тры дзесяткi гандлёвых кропак.

Для ўтрымання жывёлы ствараюць самыя спрыяльныя ўмовы — адбываецца рэканструкцыя фермы. Пасля правядзення тут усяго комплексу работ каровы будуць «абслугоўвацца» ў сучаснай даiльнай зале, якiя раней нам даводзiлася бачыць толькi па тэлевiзары. Новыя тэхналогii дазволяць скарацiць штат — плануецца, што на новай ферме з 400 каровамi будуць спраўляцца ўсяго тры даяркi.

Усе вытворчыя поспехi «Гастэлаўскага» — гэта своеасаблiвыя «цаглiнкi», з якiх складаецца дабрабыт работнiкаў. Людзi атрымлiваюць грошы ў залежнасцi ад канкрэтных вынiкаў працы. Летась у сярэднiм па гаспадарцы заробак перавысiў паўмiльёна рублёў. У механiзатараў i жывёлаводаў «па году» атрымалася па 700 тыс. рублёў i больш. Хто як працаваў — тое i зарабiў. Камфартабельнае жыллё i прыстойны заробак — гэта, бадай, асноўныя ўмовы прывабнасцi працоўнага месца.

— Мiнск адцягвае кадры на сябе, — лiчыць старшыня ААТ «Гастэлаўскае» Андрэй Някрэвiч. — Гэтаму спрыяе блiзкае размяшчэнне сталiцы — там, як лiчыць пэўная частка людзей, больш спрыяльныя ўмовы (перш за ўсё гэта датычыцца, зразумела, заробкаў). Таму адзiны шлях развiцця гаспадаркi, яго будучыня, перспектыва — гэта будаўнiцтва жылля. Прычым жыллё павiнна адпавядаць самым сучасным патрабаванням. Дарэчы, менавiта такое мы i ўзводзiм — чатырохпакаёвыя катэджы агульнай плошчай больш чым 100 «квадратаў». Думаю, што для сярэдняй сям’i такая прапанова будзе, што называецца, за шчасце. Будуем шмат — за тры апошнiя гады ўзвялi 25 дамоў сядзiбнага тыпу. Зараз вядуцца работы па пяцi аднакватэрных i аднаму двухкватэрнаму катэджах. У хуткiм часе плануем закладваць яшчэ пяць дамоў у вёсцы Ураджайная. Выбiраем самыя прымальныя праекты, каб не сорамна было прапанаваць жыллё сваiм работнiкам.

Застаецца дадаць адну, на мой погляд, вельмi важную дэталь: кiраўнiк «Гастэлаўскага» Андрэй Някрэвiч быў абраны дэпутатам Мiнскага абласнога Савета. Сваю грамадскую пасаду Андрэй Юзэфавiч лiчыць не менш сур’ёзнай i адказнай, паколькi, як ён кажа, людзi асэнсавана зрабiлi свой выбар i нельга iх расчараваць.

Мінскі раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Катэдж пад Мiнскам можна не толькi выйграць у латарэю, а i атрымаць за сумленную працу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика