Воiнам-iнтэрнацыяналiстам, ветэранам вайны ў Афганiстане
Паважаныя таварышы!
Штогод у Рэспублiцы Беларусь адзначаецца Дзень памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. У нашай краiне значнасць ратнага подзвiгу салдат i афiцэраў у гарачых кропках планеты нiколi не падвяргалася сумненню. Вашы намеры былi чыстыя. Сотнi нашых суайчыннiкаў не вярнулiся дамоў з Афганiстана. Iмёны загiнулых бессмяротныя. Мы будзем памятаць аб iх, як аб героях, што засталiся вернымi Радзiме i ваеннай прысязе. Сёння ветэраны баявых дзеянняў, воiны-iнтэрнацыяналiсты з’яўляюцца надзейнымi памочнiкамi ў справе будаўнiцтва моцнай i квiтнеючай Беларусi. Вы ўносiце значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, падтрыманне згоды i стабiльнасцi ў грамадстве. Гэта дзейнасць высока цэнiцца дзяржавай. Яна аказвае ўсямерную падтрымку тым, каго ў мiрны час апалiла вайна. Дзякую вам за мужнасць i стойкасць, актыўную i адказную грамадзянскую пазiцыю. У дзень памяцi i смутку жадаю вам, дарагiя воiны-iнтэрнацыяналiсты, вашым родным i блiзкiм мiру, шчасця, здароўя, поспехаў у працы на карысць нашай Радзiмы. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Штогод у Рэспублiцы Беларусь адзначаецца Дзень памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў |
|