Звыш нормы. Якая кампенсацыя?
— У мяне, як i, напэўна, у iншых работнiкаў сельскай гаспадаркi, ёсць некалькi пытанняў наконт працягласцi працоўнага часу. Такiм чынам, колькi можа працягвацца так званы ненармаваны працоўны дзень, як аплачваюцца «перапрацоўкi» i, нарэшце, як павiнен весцiся сам улiк працоўнага часу?
Ул. А. ДОЎБIН, Бярэзiнскi раён. Пытанне падалося на самай справе цiкавым. Таму па тлумачэннi мы вырашылi звярнуцца ў Беларускi прафсаюз работнiкаў АПК. Пры гэтым, як зазначыў яго старшыня Уладзiмiр Навумчык, Працоўны кодэкс сапраўды прадугледжвае магчымасць прыцягнення работнiкаў да выканання работы за межамi вызначанага для iх заканадаўствам працоўнага часу. I тут, па-першае, можа мецца на ўвазе звышурочная работа, а, па-другое, — работа на ўмовах ненармаванага працоўнага дня. Два гэтыя варыянты атрымалi самастойнае прававое рэгуляванне. Прычым Працоўны кодэкс па сутнасцi не ўтрымлiвае палажэнняў, якiя вызначаюць якiя-небудзь «рамкi» ненармаванага працоўнага дня. Артыкул 158 Кодэкса прадугледжвае толькi падставу кампенсацыi гэтай работы звыш нармальнай працягласцi працоўнага часу прадастаўленнем дадатковага водпуску. Дарэчы, у Парадку прадастаўлення i сумiравання працоўных водпускаў, якi зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў ад 27 лiпеня 2000 года №1154 з далейшымi змяненнямi i дапаўненнямi, рэгламентаваны пытаннi прадастаўлення дадатковых водпускаў за ненармаваны працоўны дзень, а таксама вызначана адрозненне гэтага вiду перапрацоўкi ад звышурочных работ. Так, згодна з пунктам 5 узгаданага Парадка, работа, выкананая звыш вызначанай працягласцi працоўнага часу работнiкам, якiм устаноўлены ненармаваны працоўны дзень, не лiчыцца звышурочнай. Таму кампенсацыя за перапрацоўку пры ненармаваным працоўным днi робiцца не па правiлах звышурочных работ, а шляхам прадастаўлення дадатковага водпуску працягласцю да 14 каляндарных дзён (артыкул 158 Працоўнага кодэкса). Адначасова, нагадалi ў прафсаюзе, Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання быў зацверджаны пералiк работнiкаў з ненармаваным працоўным днём у галiне. У сваю чаргу, на падставе гэтага пералiку мiнiстэрства, з улiкам ступенi напружанасцi i складанасцi працы, а таксама неабходнасцi прыцягнення работнiкаў да выканання работ звыш вызначанай працягласцi працоўнага дня, у асобных арганiзацыях складаюцца свае адпаведныя пералiкi, у якiх вызначаецца канкрэтная працягласць дадатковага водпуску для асобных катэгорый работнiкаў. Гэты пералiк афармляецца як дадатак да калектыўнага дагавора. Прычым наймальнiк не мае права пашыраць пералiкi работнiкаў з ненармаваным працоўным днём, зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку. Такiм чынам, ва ўзгаданыя пералiкi не ўключаюцца пасады, работа на якiх не выклiкае неабходнасцi яе выканання звыш вызначанай нормы працоўнага часу. Да слова, для прыцягнення да работы на ўмовах ненармаванага працоўнага часу неабходна распараджэнне наймальнiка ў любой форме — да прыкладу, загад. Прычым прыцягненне да такой работы магчыма толькi ў выпадку неабходнасцi (iнакш кажучы, павiнны iснаваць пэўныя падставы цi стварыцца пэўная сiтуацыя, пры якой ўзнiкае неабходнасць занятасцi работнiкаў звыш «нармальных» 40 гадзiн у тыдзень), i да таго ж прыцягваць да работы на ўмовах ненармаванага часу можна выключна эпiзадычна, час ад часу. I яшчэ. Як падкрэслiваюць у прафсаюзе, у любым выпадку ва ўмовах ненармаванага дня работнiк павiнен выконваць выключна свае працоўныя функцыi. А ў сваю чаргу пад працоўнымi функцыямi маецца на ўвазе работа па пэўнай спецыяльнасцi, квалiфiкацыi цi пасадзе. Нарэшце, варта адзначыць такi момант. Улiк фактычнага працоўнага часу вядзецца ў табелi выкарыстання працоўнага часу. Табель складаецца для кантролю за выкананнем вызначанага правiламi ўнутранага працоўнага распарадку цi графiкам работ рэжыму працоўнага часу, а таксама для атрымання звестак аб адпрацаваным часе кожным работнiкам. Як правiла, табель складаецца ў адным экзэмпляры спецыяльна ўпаўнаважанай асобай (табельшчыкам, брыгадзiрам, загадчыкам фермай цi iншым супрацоўнiкам) i пасля адпаведнага афармлення ва ўсталяваныя наймальнiкам тэрмiны перадаецца ў бухгалтэрыю. Прычым у складзе адпрацаванага часу ў табелi павiнны асобна адлюстроўвацца колькасць гадзiн работы ў выхадныя, нерабочыя святочныя днi i ў начны час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У мяне, як i, напэўна, у iншых работнiкаў сельскай гаспадаркi, ёсць некалькi пытанняў наконт працягласцi працоўнага часу. Такiм чынам, колькi можа п
|
|