Сербiя чакае беларускiх турыстаў
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Сфера турызму з’яўляецца «неадгорнутай старонкай у адносiнах памiж Беларуссю i Сербiяй». Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi Надзвычайны i Паўнамоцны пасол Рэспублiкi Сербiя ў Беларусi Срэчка Джукiч.
Паводле яго слоў, супрацоўнiцтва ў турыстычнай галiне актыўна не развiваецца, нягледзячы на тое, што памiж краiнамi не iснуе вiзавага рэжыму. «Людзi нават мала ведаюць» пра тое, што iм не трэба атрымлiваць вiзы, падкрэслiў пасол. Пры гэтым ён дадаў, што турыстаў з Беларусi ў Сербii маглi б зацiкавiць паломнiцкiя туры па праваслаўных мясцiнах. Тавараабарот сёння складае прыкладна 35 млн долараў. «Беларускi экспарт у Сербiю склаў прыкладна 20 млн. Раней быў 30—35 млн. Наш гандаль не адпавядае патэнцыялу нашых дзяржаў, эканомiк».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сфера турызму з’яўляецца «неадгорнутай старонкай у адносiнах памiж Беларуссю i Сербiяй». Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi Надзвычайны i Паўна
|
|