Грып запрашэння не просiць
Святлана БАРЫСЕНКА
Сталiчныя палiклiнiкi фiксуюць рост колькасцi выпадкаў вострых рэспiраторных вiрусных iнфекцый i грыпу сярод дзяцей i дарослых
Практычна ўсе дзiцячыя палiклiнiкi яшчэ ў студзенi праводзiлi ў палiклiнiках i школах днi прафiлактыкi гэтых захворванняў, раздавалi памяткi аб тым, як засцерагчыся ад сезонных непрыемнасцяў. На жаль, часта веды застаюцца ведамi. Паводле слоў урача-валеолага 17-й гарадской дзiцячай клiнiчнай палiклiнiкi г. Мiнска Iнэсы ПАЛАЗНIК, апытаннi, якiя праводзяцца сярод бацькоў i дзяцей паказваюць, што на практыцы рэкамендацыi не вытрымлiваюцца. Прымусiць некага клапацiцца пра сваё здароўе не здольныя нi медыкi, нi журналiсты. Тым не менш, i адны, i другiя будуць працягваць асветнiцкую работу. Гэткi непастаянны Грып — гэта вострае iнфекцыйнае захворванне, пры якiм асноўны ўдар прыпадае на слiзiстую дыхальных шляхоў i якое суправаджаецца працэсам iнтаксiкацыi. Iснуюць тры тыпы вiрусаў грыпу — А, В i С. Найлягчэй чалавек пераносiць тыпы В i С. Ад многiх iншых вiрусаў вiрус грыпу адрознiваецца сваёй зменлiвасцю. Невялiкiя змяненнi здараюцца з iм штогод, з-за чаго i ўзнiкаюць эпiдэмii. Выбар ахвяры Вiрусныя часцiцы пераносяцца ад хворага чалавека да здаровага падчас кашлю, чхання цi нават размовы — паветраным шляхам. Слiна ўтрымлiвае вялiкую колькасць бактэрый, так што на нейкi час вакол хворага ўтвараецца зона заражэння радыусам 2—3 метры. Акрамя гэтага, хворы пакiдае бактэрыi на ўсiх прадметах, якiмi карыстаецца — рушнiку, посудзе i г.д. Размнажэнне вiрусаў адбываецца з неверагоднай хуткасцю. Iнкубацыйны перыяд, калi з’яўляюцца прыкметы захворвання, складае пры грыпе лiтаральна 1—2 сутак. Чалавек становiцца «небяспечным» для навакольных напрыканцы iнкубацыйнага перыяду, а праз 1—2 днi дасягаецца максiмум заразлiвасцi. Праз 5—7 дзён канцэнтрацыя вiруса ў паветры, якое выдыхае хворы, рэзка знiжаецца, i ён становiцца практычна бяспечным. Анфас i ў профiль Вы дакладна захварэлi на грып, калi адчуваеце дрыжыкi, павышаную тэмпературу, слабасць, боязь святла, сустаўны, мышачны i галаўны боль, боль у горле, кашаль, насмарк. Калi грып — без ускладненняў, то востры перыяд хваробы працягваецца 3—5 дзён i канчатковае выздараўленне надыходзiць на працягу 5—10 дзён. Аднак пасля грыпу часта ўзнiкае паўторнае iнфiцыраванне бактэрыямi або iншымi вiрусамi. Пасля перанесенага грыпу на працягу 2—3 тыдняў могуць назiрацца стомленасць, слабасць, галаўны боль, раздражнёнасць, бяссоннiца. Вельмi небяспечны Асноўная небяспека грыпу хаваецца ў рызыцы развiцця постгрыпозных ускладненняў, да лiку якiх найперш адносяцца пнеўманiя, рынiт, сiнусiт, бранхiт, атыт, ускладненнi з боку сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, мышачныя ўскладненнi, абвастрэннi хранiчных хвароб. Грып можа прывесцi да смяротнага зыходу, што тлумачыцца iнтаксiкацыяй, надыходам, напрыклад, кровазлiцця ў галаўны мозг, сардэчнай цi сардэчна-лёгачнай недастатковасцi. Можна «ўцалець» Вядома, што «групам рызыкi» — дзецям, сталым людзям i г.д. з мэтай прафiлактыкi цяжкiх наступстваў грыпу лепей за ўсё прышчапiцца. Бясплатна i ў любой палiклiнiцы. Астатнiм ахвотнiкам — за плату, паводле папярэдняга званка па 003. Прышчэпкi не гарантуюць стопрацэнтнай абароненасцi ад грыпу, аднак нават калi чалавек захварэе, то перанясе захворванне значна лягчэй. Цяпер, зразумела, прышчэплiвацца позна. Застаюцца iншыя меры. Па-першае, загартоўванне арганiзма — вiльготныя абцiраннi, аблiваннi рук i ног халоднай вадой, кантрастны душ (памятайце, што вiльготнае загартоўванне больш эфектыўнае, чым паветранае), збалансаванае, дробнае харчаванне, правiльны рэжым працы i адпачынку. Па-другое, для павышэння агульнай устойлiвасцi арганiзма можна прымяняць настойкi i экстракты жэньшэню, элеутэракоку, шыпшыны, ужываць мёд, цыбулю, часнок i г.д. Па-трэцяе, фiзiчная актыўнасць. Па-чацвёртае, апранацца па надвор’ю — не перагравацца, не хадзiць без галаўнога ўбору i ў лёгкiм абутку. Па-пятае, пазбягаць шматлюдных месцаў. Па-шостае, перад выхадам на вулiцу змазваць насавыя пазухi аксалiнавай маззю. Па-сёмае, пастаянна праветрываць памяшканнi. Пры першых сiмптомах грыпу трэба тэрмiнова звяртацца да ўрача i не займацца самалячэннем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчныя палiклiнiкi фiксуюць рост колькасцi выпадкаў вострых рэспiраторных вiрусных iнфекцый i грыпу сярод дзяцей i дарослых |
|