Жыццё без мэты хутчэй заканчваецца
      
					Кар. БЕЛТА
Такiя вынiкi даследавання спецыялiстаў медыцынскага факультэта японскага Унiверсiтэта Тахоку. З 1994-га па 2001 год яны вялi назiранне за групай з 43 тысяч фiзiчна здаровых мужчын i жанчын ва ўзросце ад 40 да 79 гадоў. 
				
				
				У ходзе апытанняў прыкладна 59 працэнтаў з тых, за кiм назiралi, заяўлялi, што маюць «выразную мэту» i вядуць насычанае жыццё. 5 працэнтаў шчыра прызнавалiся, што мэты ў жыццi не маюць. Астатнiм на такое пытанне адказаць было цяжка. За сем гадоў больш як 3 тысячы з тых, хто быў пад наглядам, адышлi ў нябыт з-за хвароб i ў вынiку самазабойстваў. Доля памерлых сярод тых, хто не меў выразнай мэты ў жыццi i пазбягаў напружанай дзейнасцi, была прыкладна ў 1,5 раза вышэйшай, чым сярод «пасiянарыяў». Сярод тых, хто памёр ад захворванняў сасудаў галаўнога мозга, iх было ўдвая больш. «Актыўны псiхалагiчны настрой, — лiчыць прафесар Цудзi, — яўна аказвае спрыяльнае ўздзеянне на iмунiтэт. Вельмi важна ўдзельнiчаць у жыццi грамадства, мець пастаянныя заняткi, не сумаваць». 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Такiя вынiкi даследавання спецыялiстаў медыцынскага факультэта японскага Унiверсiтэта Тахоку  | 
 
		
		
		 
     |