21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЦСКА i «Шахцёр» перамагчы не змаглi

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

У сераду адбылiся першыя матчы 1/16 розыгрышу Кубка УЕФА. Вынiкi сустрэч: ЦСКА (Расiя)—«Макабi» Хф (Iзраiль) — 0:0, «Шахцёр» (Украiна)—«Нансi» (Францыя) — 1:1, «Бардо» (Францыя)—«Асасуна» (Iспанiя) — 0:0, «Баер» (Германiя)—«Блэкберн» (Англiя) — 3:2, «Фенербахчэ» (Турцыя)—»Алкмар» (Галандыя) — 3:3, «Хапаэль» Т-А (Iзраiль)—«Рэйнджэрс» (Шатландыя) — 2:1, «Вердэр» (Германiя)—«Аякс» (Галандыя) — 3:0, АЕК (Грэцыя)—ПСЖ (Францыя) — 0:2, «Лiворна» (Iталiя)—«Эспаньёл» (Iспанiя) — 1:2, «Бенфiка» (Партугалiя)—«Дынама» (Румынiя) — 1:0.

Бразiльцы — не лiдары

У новай версii ФIФА зборная Беларусi знаходзiцца на 69-м месцы (паднялася на адну пазiцыю). За месяц нацыянальная каманда правяла толькi адзiн матч з Iранам (2:2). Цiкава, што зборная Iталii ўпершыню з лiстапада 1993 года ўзначалiла рэйтынг ФIФА i спынiла 55-месячнае лiдарства бразiльцаў.

Рамашчанка ў «Тарпеда»

Максiм Рамашчанка стаў трэцiм беларусам у маскоўскiм «Тарпеда» (за каманду выступаюць Дзмiтрый Лянцэвiч i Дзмiтрый Камароўскi).

Сапернiкi «маладзёжкі»

Паводле жараб’ёўкi ў Стакгольме, сапернiкамi беларускай маладзёжнай зборнай у квалiфiкацыйным раундзе чэмпiянату Еўропы-2009 у Швецыi сталi каманды Сербii, Венгрыi, Латвii i Сан-Марына. Падначаленыя Юрыя Курненiна трапiлi ў восьмую адборачную групу.

Пунтус знаёмiцца са «Старай сiньёрай»

Да 18 лютага галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболу Юрый Пунтус праходзiць стажыроўку на базе 28-разовага чэмпiёна Iталii турынскага «Ювентуса».

Беларускi настаўнiк сустрэнецца з iгракамi каманды, трэнерам «бела-чорных» французам Дзiдзье Дэшамам. Нагадаем, што ў мiнулым сезоне з-за карупцыйнага скандалу «Старая сiньёра» была пераведзена ў дывiзiён В, дзе турынцы зараз лiдзiруюць, таму могуць вярнуцца ў серыю «А». Дарэчы, у сакавiку галоўная каманда Беларусi правядзе збор у нямецкiм Руйце, адкуль адправiцца ў Люксембург на адборачны матч чэмпiяната Еўропы-2008.

У сталiцы — лыжаролерная траса

У Мiнску завершана будаўнiцтва лыжаролернай трасы працягласцю 5 кiламетраў па праспекце Пераможцаў. Яна будзе выкарыстоўвацца для прафесiйных спаборнiцтваў i аматарскiх трэнiровак.

Курс — чэмпiянат свету

Учора на выканкаме федэрацыi хакея галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Курт Фрэйзер расказаў аб этапах падрыхтоўкi беларусаў да чэмпiянату свету ў Маскве.

Паводле слоў настаўнiка, збор каманды (будзе выклiкана 25 iгракоў) на базе сталiчнага Лядовага палаца запланаваны на 5 красавiка. Да сусветнага першынства-2007 наша дружына правядзе выставачныя матчы са зборнымi Славенii, Славакii, Iталii i Нарвегii, прычым спарынг з апошняй зборнай пройдзе не толькi ў Мiнску, але i ў адным з рэгiянальных гарадоў, каб на ўласныя вочы гульню нацыянальнай каманды змагла паглядзець большая колькасць балельшчыкаў.

— За час маёй працы праз каманду прайшло 36 хакеiстаў, было праведзена тры зборы — у Нарвегii, Чэхii i ў Гомелi, — нагадаў Курт Фрэйзер. — Стаўленне беларускiх iгракоў да выступлення за галоўную каманду пераўзышло ўсе мае чаканнi. На жаль, на працягу сезона неаднаразова быў траўмаваны Андрэй Мезiн, не ўдалося выклiкаць Аляксея Калюжнага i Руслана Салея. Аднак спадзяюся, што яны далучацца да каманды перад чэмпiянатам свету, калi нiчога не перашкодзiць, як i Касцiцын з Грабоўскiм (бачыў матчы з iх удзелам у Амерыцы).

Iрына ПРЫМАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду адбылiся першыя матчы 1/16 розыгрышу Кубка УЕФА. Вынiкi сустрэч: ЦСКА (Расiя)—«Макабi» Хф (Iзраiль) — 0:0, «Шахцёр» (Украiна)—«Нансi» (Францы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика