У Беларусi павялiчана залежнасць аплаты працы кiраўнiкоў ад разлiкаў за энергарэсурсы
БЕЛТА
Урад Беларусi павялiчвае залежнасць аплаты працы кiраўнiкоў дзяржаўных арганiзацый i арганiзацый з доляй уласнасцi дзяржавы ў iх маёмасцi ад своечасовасцi разлiкаў за спажытыя энергарэсурсы. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 31 студзеня гэтага года №125, якой унесены дапаўненне i змяненне ў пастановы Саўмiна ад 25 лiпеня 2002 года №1003 i ад 14 лiстапада 2002 года №1578. Гэты дакумент уступае ў сiлу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афiцыйнага апублiкавання.
Каментуючы дакумент па просьбе карэспандэнта БЕЛТА, начальнiк аддзела развiцця сiстэм аплаты працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Юрый Фёдараў адзначыў, што цяпер пры наяўнасцi запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы прадугледжана не выплачваць прэмii i надбаўкi кiраўнiкам, iх намеснiкам, галоўным спецыялiстам да поўнага пагашэння даўгоў. З 1 сакавiка гэтага года незабеспячэнне аплаты ў поўным аб’ёме бягучага спажывання прыроднага газу, электрычнай i цеплавой энергii, цвёрдых вiдаў палiва стане падставай для пазбаўлення або змяншэння прэмii кiраўнiкам арганiзацый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi павялiчвае залежнасць аплаты працы кiраўнiкоў дзяржаўных арганiзацый i арганiзацый з доляй уласнасцi дзяржавы ў iх маёмасцi ад своечасов |
|