21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь памiж Еўропай i Расiяй

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Дыскусiйная трыбуна

У апошнiя гады знешняя палiтыка Беларусi арыентавалася амаль цалкам на Расiю, хоць з Еўропай i захоўвалiся даволi добрыя эканамiчныя ўзаемаадносiны. Аднак «газавая праблема» напрыканцы мiнулага — пачатку гэтага года прымусiла па-новаму паглядзець на ўзаемаадносiны са сваiмi суседзямi. Аб месцы Беларусi памiж Еўропай i Расiяй карэспандэнт «Звязды» размаўляе з дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Вольгай АБРАМАВАЙ.

— На чым у апошнiя гады грунтавалiся ўзаемаадносiны Беларусi i Еўропы?

— Двухбаковыя беларуска-еўрапейскiя ўзаемаадносiны ў апошнiя гады былi заложнiкамi ўсяго папярэдняга развiцця краiны з часу атрымання ёй незалежнасцi. Кароткi перыяд з пачатку 90-х гадоў да ўвядзення iнстытута Прэзiдэнта быў дастаткова размытым i не дазваляў у поўнай меры вызначыць, якiя знешнiя прыярытэты выбiрае Беларусь. У адных сiтуацыях гэта было адно: напрыклад, падпiсанне вядомага антыкрызiснага пагаднення, у якiм удзельнiчалi прадстаўнiкi ўлады i апазiцыi i якое мела яскрава выражаны антырасiйскi характар. У другiх — iншае: рашэнне ўрада Кебiча аб грашовай унii з Расiяй. У цэлым тады знешняя палiтыка не насiла ўсвядомленага характару, а тым больш нельга было казаць, што iснуе нейкая стратэгiя знешнепалiтычных дзеянняў. Адзiная задача, якая ставiлася, — не згубiцца ў гэтым свеце, неяк выжыць, паспрабаваць знайсцi арыенцiры i прыярытэты хоць бы на будучае дзесяцiгоддзе.

Пасля ўвядзення iнстытута Прэзiдэнта ўсё стала больш выразным, асаблiва пасля 1996 года. Стала ясна, што ўлада, якая прымае рашэннi, паступова вызначылася ў сваiх перавагах пасля адносна непрацяглага перыяду хiстання. Быў вызначаны прарасiйскi вектар, а вектар узаемаадносiнаў з Еўропай стаў не вельмi зразумелым. Пасля вызначылiся i па апошняй. Прычым вызначылi гэта не столькi перавагi элiты, што правiла ў Беларусi, колькi дамiнанта пераваг большасцi насельнiцтва, выражаная вынiкамi рэферэндуму 1995 года. Ён паказаў, што большасць аддае перавагу хутчэй альянсу з Расiяй, чым уваходжанню ў геапалiтычную i культурную прастору Захаду. Паступова гэтыя перавагi праяўлялiся ў пэўных дзеяннях, якiя пацвердзiлi, што Беларусь робiць не еўрапейскi, а прарасiйскi выбар. Аднак зразумелай мяжой гэтага выбару (незалежна ад таго, што дэкларавалася) i на ўзроўнi самаадчування звычайных грамадзян, i на ўзроўнi самаадчування большай часткi палiтычнай элiты было захаванне дзяржаўнага суверэнiтэту Беларусi.

Сёння сiтуацыя прынцыпова iншая. Яна цалкам унiкальная, аналагаў у мiнулым незалежнай Беларусi знайсцi практычна немагчыма. Сiтуацыя азначае, што ўзнiкае адносна кароткачасовая магчымасць (у межах 1,5—2 гадоў), на працягу якой можа адбыцца нерадыкальная змена многiх знешнiх прыярытэтаў Беларусi.

— Заявы на працягу апошнiх месяцаў аб магчымасцi правядзення дыялогу з Еўропай вы звязваеце з гэтай унiкальнай сiтуацыяй?

— Зразумела. Адбываецца разуменне двума бакамi таго, што Беларусь апынулася ў вельмi складанай сiтуацыi. Узнiк жорсткi дысбаланс у знешнепалiтычнай сферы. Калi раней паводзiны геапалiтычнага суб’екта, якiм з’яўляецца Беларусь, выглядалi раўнадушнымi ў адносiнах да Еўропы, то канфлiктная сiтуацыя, што ўзнiкла ў апошнiя месяцы, прыводзiць да пераасэнсавання не толькi праблемы саюзнiкаў, але i магчымай стратэгii i тактыкi далейшага развiцця. Кiраўнiцтва Беларусi будзе дабiвацца большай збалансаванасцi iнтарэсаў на розных накiрунках, i паступова частка нацыянальных iнтарэсаў будзе пераарыентавана на iншыя сусветныя бакi сiлы.

— Якiя iнтарэсы мае Расiя, якая па сутнасцi i выклiкала гэтую ўнiкальную сiтуацыю?

— Не думаю, што ў Расii быў iнтарэс абслугоўваць чужыя iнтарэсы. Наўрад цi iнтарэсы Расii i Еўропы ў адносiнах да Беларусi супадаюць. Блiжэйшы, дастаткова эгаiстычны iнтарэс Расii — максiмальная прывязка Беларусi да Расiйскай Федэрацыi, уваходжанне Беларусi ў яе састаў. I ў апошнюю чаргу расiйскае кiраўнiцтва будзе заклапочана тым, каб Беларусь увайшла ў арбiту еўрапейскiх iнтарэсаў. Нават з чыста ваенна-палiтычнага пункту гледжання гэта выглядае абсурдным. Нацыянальную дзяржаву пакуль нiхто не адмяняў. I на першым месцы ў такой дзяржавы стаяць уласныя iнтарэсы. Расiя не з’яўляецца непасрэдным членам заходняга грамадства, нягледзячы нават на лакальны ўдзел на ўзроўнi некаторых акцый i сумесных накiрункаў дзейнасцi. Iнтарэс Расii быў у тым, каб паставiць Беларусь перад жорсткiм выбарам. Яна палiчыла, што Беларусь ужо дастаткова далёка зайшла ў iнтэграцыйных мерапрыемствах, што зваротнага руху няма. Частка расiйскага кiраўнiцтва вырашыла падштурхнуць працэс у бок фармальнага аб’яднання. Для гэтага, палiчылi яны, ёсць рычагi, якiм беларускае кiраўнiцтва не будзе ў стане нiчога процiпаставiць. Iх разлiк вельмi нагадвае тое, што ў свой час дэклараваў урад Гайдара: была дакладна сфармулявана iдэя аб тым, што неабходна скiнуць з сябе вярыгi ўсiх нацыянальных рэспублiк, што ўваходзiлi ў састаў СССР, пазбавiцца ад абавязацельстваў перад iмi (у першую чаргу эканамiчных), а затым дачакацца перыяду, калi Расiя стане моцнай i ўсе гэтыя рэспублiкi лiтаральна на каленях папросяцца назад. Расiя лiчыць, што нешта падобнае можа адбыцца праз год-паўтара i з Беларуссю.

— Цi зайшла, на ваш погляд, Беларусь так далёка ў iнтэграцыйных працэсах?

— Не зайшла. За выключэннем аднаго моманту — ваенна-палiтычнага супрацоўнiцтва (а тут якраз i знаходзяцца казыры, якiя можа выкарыстоўваць Беларусь у гандлi з Расiяй), дзе можна назiраць дастаткова высокую ступень узаемапранiкнення iнтарэсаў i стварэння сумесных структур. У астатнiх сферах сiтуацыя можа дастаткова хутка вярнуцца да даiнтэграцыйнага перыяду, што развязвае рукi кiраўнiцтву Беларусi ў пошуку iншых альянсаў i знешнiх саюзаў. Пытанне ў тым, на якiх накiрунках будзе весцiся пошук такiх альянсаў i як далёка кiраўнiцтва Беларусi гатова зайсцi ў пошуку ўзаемных iнтарэсаў з iншымi сусветнымi цэнтрамi сiлы. Час пакажа, будуць гэта толькi эканамiчныя iнтарэсы або на перспектыву будуць ставiцца задачы заключэння глабальных знешнепалiтычных пагадненняў, у тым лiку i ваенных.

— Пры магчымым дыялогу Беларусi i Еўропы бакi будуць казаць у першую чаргу аб сваiх iнтарэсах i патрабаваннях. Цi магчымыя саступкi з боку Беларусi i Еўропы? Якiмi яны могуць быць?

— Калi размова iдзе аб нейкiх лакальных пытаннях, праблем не ўзнiкне. Патрабаваннi Мiжнароднай арганiзацыi працы ў адносiнах да прафсаюзнага руху Беларусi вырашыць будзе нескладана. Мяркую, што патрабаваннi, якiя вылучаюцца Еўропай i датычацца свабоды сродкаў масавай iнфармацыi, таксама не выклiкаюць складанасцяў для беларускага боку. Але тое, што датычыцца iншых патрабаванняў, — наўрад цi. Цяперашняе кiраўнiцтва Беларусi не дазволiць размаўляць з сабой на мове ўльтыматумаў i прэтэнзiй. Мы ўсе ў гэтым пераканалiся, пачынаючы з канфлiкту з работнiкамi метрапалiтэна ў 1995 годзе. Канкрэтныя практычныя сiтуацыi паказалi, што вылучэнне нейкiх прэтэнзiй сiламi ўнутры краiны цi за яе межамi ў якасцi перадумовы вядзення дыялогу разглядаюцца ўладамi як несур’ёзныя. Магчыма, нейкае абмеркаванне змогуць правесцi чыноўнiкi... Вылучаць прэтэнзii i патрабаваннi ў якасцi ўмоў правядзення перамоў я не раiла б. Нiякiя ўльтыматумы ў якасцi абавязковага выканання проста не будуць разглядацца.

Перамовы самi па сабе — самамэта. Пачынаць неабходна з эканамiчнага ўзаемадзеяння. Калi еўрапейцы зацiкаўлены ў паступовым зацягваннi Беларусi ў арбiту агульнаеўрапейскiх iнтарэсаў, як гэта дэкларуецца, то сiтуацыю неабходна ацэньваць цвяроза. Дзеючая ўлада не арыентавана на тое, каб нават у складанай сiтуацыi, якая ўзнiкла пасля канфлiкту iнтарэсаў з кiраўнiцтвам Расii, здзяйсняць саступкi трэцяму боку.

— Еўропа можа ацэньваць сiтуацыю па-новаму цi будзе прытрымлiвацца мiнулых патрабаванняў?

— Еўропа — заложнiк стэрэатыпаў i стандартаў. З аднаго боку, гэта аб’ектыўна абумоўлена тым, што ЕС пабудаваны на пэўных прынцыпах, па якiх наўрад цi будуць рабiць некаму выключэннi. Дэмакратыя сёння знаходзiцца ў культурным кодзе еўрапейцаў. З iншага боку, iснуюць i суб’ектыўныя моманты. Адступiць еўрапейцам, па меншай меры публiчна, не дазволiць беларуская апазiцыя. Гэта адзiны накiрунак, дзе беларуская палiтычная апазiцыя мае нейкiя дасягненнi за апошняе дзесяцiгоддзе. Будуць гаварыцца прыгожыя словы аб садзейнiчаннi на карысць народа Беларусi, але за агульнымi словамi будзе стаяць цалкам iншы змест. Калi апазiцыя будзе пераконваць еўрапейскае кiраўнiцтва пайсцi на перамовы з беларускiм кiраўнiцтвам без папярэднiх умоў, то тым самым яна будзе падрываць уласны дабрабыт. Калi думаць аб тым, што размова iдзе не аб iнтарэсах народа, не аб перспектывах краiны ў доўгатэрмiновы перыяд, а аб уласных iнтарэсах, нiшы, што стваралася на працягу дзесяцiгоддзя i з якой не хочацца вылазiць, i змене ўлады, то прасцей вылучаць розныя патрабаваннi, загадзя ведаючы адказ. Многiя лiдары апазiцыi сапраўды з’яўляюцца мiнулымi саратнiкамi А. Лукашэнкi, якiя дапамагалi яму ў меру сваiх сiл у 1994 годзе, хоць, па вялiкаму рахунку, i тады ён мог абысцiся без iх. Гэтыя людзi лепш за iншых ведаюць, што на папярэднiя патрабаваннi ён нiколi не пойдзе. Таму чым больш будзе вылучацца нейкiх патрабаванняў, тым менш варыянтаў будзе для еўрапейцаў ва ўзаемаадносiнах з Беларуссю. Патрэбны нестандартныя хады, якiя б дастаткова хутка дапамаглi дабiцца палiтычных рашэнняў па Беларусi i за кошт фармiравання даверу паступова разварочвалi нашу краiну да еўрапейскiх каштоўнасцяў. Як бачна, занадта шмат «але» i «супраць» таго, каб цяперашняя сiтуацыя была ўзламана сумеснымi намаганнямi i работай на пазiтыў усiх палiтычных суб’ектаў, пачынаючы ад кiраўнiцтва Беларусi i заканчваючы еўрапейскiмi чыноўнiкамi i лiдарамi беларускай палiтычнай апазiцыi.

— Калi адкiнуць палiтыку, у эканомiцы магчыма зблiжэнне з Еўропай, або ўсё занадта цесна пераплецена?

— Якраз-такi адносiны Беларусi з ЕС у эканамiчным плане паказваюць, што адсутнiчае прамая сувязь памiж палiтычным ладам i поспехамi ў знешнеэканамiчных сувязях. Класiкi неалiбералiзму дастаткова дакладна сфармулявалi, што за эканамiчнымi змяненнямi заўсёды iдуць палiтычныя. Калi адбываецца пашырэнне сферы эканамiчных свабод, то ў камплекце з пэўнага моманту развiцця, дасягнуўшы высокай ступенi эканамiчных свабод, эканамiчныя суб’екты пачынаюць патрабаваць свабод палiтычных. I яны iх дабiваюцца. Гэта шлях Беларусi. Шлях адаптацыi Беларусi, большасць насельнiцтва якой на сёння не жадае перамен i, наадварот, баiцца iх. Людзi ўвогуле баяцца перамен, i гэта мiфалогiя, што беларускае грамадства iх хоча. У рамках рынкавай эканомiкi могуць быць сiтуацыi, калi людзi жадаюць змены эканамiчнага курсу, якi квалiфiкуецца як курс перамен. Напрыклад, надакучылi высокiя падаткi, прыходзяць кансерватары i паляпшаюць умовы бiзнэсу. Людзi чакаюць ажыўлення эканамiчнага жыцця. I магчыма, гэта на Захадзе квалiфiкуецца як жаданне перамен. Але такiя глабальныя перамены, як поўная перабудова ўсяго эканамiчнага i палiтычнага арганiзма, могуць адбыцца толькi ва ўмовах распаду цывiлiзацый, калi ў людзей страчваюцца традыцыйныя механiзмы адаптацыi, адыходзяць традыцыйныя каштоўнасцi. Такое можа адбыцца, напрыклад, у вынiку сусветнай вайны. Таму беларускае грамадства не жадае перамен. 70 працэнтаў нашага насельнiцтва (гэта паказваюць усе сацыялагiчныя даследаваннi) адаптаваныя i не жадаюць iх. I развярнуць iх магчыма толькi шляхам паступовай трансфармацыi, у першую чаргу на эканамiчным полi.

— Тым не менш з боку Еўропы перыядычна гучаць заявы аб магчымасцi ўвядзення эканамiчных санкцый. Наколькi яны могуць быць вялiкiмi па наступствах для Беларусi? Цi можна iх параўнаць з наступствамi, што ўзнiклi пасля адключэння Расiяй паставак газу?

— Такiх эканамiчных каналаў уздзеяння ў Еўропы няма. Пэўны ўрон санкцыi могуць нанесцi, але еўрапейскiя санкцыi ў большасцi будуць насiць сiмвалiчны характар. Яны азначаюць, што гэта для Еўропы непрымальна. Акрамя таго, каму i дзе эканамiчныя санкцыi змаглi нешта даказаць? Нiводнаму ўраду, якi абапiраецца на дырэктыўныя метады кiраўнiцтва, санкцыi не падавалiся такiмi пераканаўчымi, каб прымусiць змянiць курс. Гэта метад уздзеяння, якi даўно абанкруцiўся i прымяняецца проста з-за сваёй зручнасцi. Прасцей за ўсё ўвесцi эканамiчныя санкцыi, чым доўга ламаць галаву над тым, як развярнуць краiну, што знаходзiцца на перыферыi тваiх жыццёвых iнтарэсаў (маю на ўвазе еўрабюракратыю), да каштоўнасцяў рынкавай эканомiкi i палiтычнай дэмакратыi.

— Цi можа Еўропа пайсцi на тое, каб знiзiць для Беларусi наступствы нейкiх санкцый з боку Расii? Цi зацiкаўлена Еўропа ў такой ступенi супрацоўнiчаць з Беларуссю?

— Пакуль бачныя доказы такой зацiкаўленасцi адсутнiчаюць. Ёсць асцярожная дэманстрацыя нейкiх iнiцыятыў, выказваннi заходнiх палiтыкаў. Гэта, хутчэй, дэманстрацыя спачування беларускаму народу, якi апынуўся ў сiтуацыi моцнага знешнепалiтычнага i знешнеэканамiчнага цiску з боку непараўнальнага па маштабах з Беларуссю геапалiтычнага ўсходняга суседа. Процiстаянне пашырэнню Расii знаходзiцца на генным узроўнi ў еўрапейскай цывiлiзацыi. Таксама як i апасенне амерыканцаў, што Расiя пачне збiраць землi i верне сабе былы ўплыў з усiмi пагрозамi i рызыкай, характэрнымi процiстаянню дзвюх супердзяржаў у мiнулым.

— Цi можа Беларусь праводзiць знешнеэканамiчны курс, якi б у роўнай ступенi задавольваў Еўропу i Расiю?

— Калi б гэтае пытанне было зададзена 15 гадоў таму, я адказала б станоўча. Сёння баланс збiты настолькi, што для яго аднаўлення патрабуецца, з аднаго боку, працяглая руплiвая праца, а з другога — неардынарныя, нестандартныя дзеяннi. У мяне ёсць сумненнi, што да гэтага гатова еўрапейскае кiраўнiцтва... Кiраўнiцтва краiны можа звярнуцца да эканамiстаў-рыначнiкаў i заклiкаць iх пад свае сцягі. Зразумела, не тых, хто напрамую звязаны з палiтычнай апазiцыяй, на што дзеючая ўлада нiколi не пойдзе. Аднак у Беларусi дастаткова прафесiяналаў, якiя прытрымлiваюцца рынкавых поглядаў.

— Як, на вашу думку, будуць развiвацца ўзаемаадносiны з Еўропай на працягу года-двух? Цi атрымаюць працэсы, якiя назiралiся нядаўна, развiццё або ўсё вернецца на ранейшае месца?

— На ранейшае месца ўсё не вернецца. Аднак можа развiцца ў лепшы бок пры супадзеннi некалькiх абставiнаў, у першую чаргу волi ўсiх удзельнiкаў сумеснай трансфармацыi. Не толькi Беларусь павiнна трансфармавацца. I Еўропа павiнна трансфармаваць сваю стратэгiю ў адносiнах да нашай краiны. Гэта складана ўявiць, тым больш маючы на ўвазе беларускую палiтычную апазiцыю, якая з’яўляецца рэферэнтнай структурай для заходнiх лiдараў i поглядаў якой незалежна ад якасцi па незразумелых мне прычынах (магчыма, з-за адсутнасцi альтэрнатывы) тыя прытрымлiваюцца.

Так што вялiкага аптымiзму я не адчуваю. Але ўсё ж такi. Калi ўявiць, што група еўрапейскiх экспертаў, якiя займаюцца Беларуссю, заняла дакладную пазiцыю, згодна з якой адназначна рэкамендавала сваiм урадам змянiць падыходы ў адносiнах да Беларусi, па меншай меры ў адносiнах да эканамiчнага супрацоўнiцтва. Што ўведзены мараторый, па меншай меры на ўзроўнi практычных дзеянняў i выстаўлення палiтычных патрабаванняў. Што размова адбываецца без усякiх папярэднiх умоў. Я ўпэўнена, што падчас дыялогу, напрацовак дасягненняў у эканамiчнай сферы была б магчымасць з’яўлення даверу i беларускага кiраўнiцтва да еўрапейскай палiтыкi, i да матываў работы Беларусi на гэтых накiрунках. Прычым давер узнiк бы i з боку той большай часткi беларускага насельнiцтва, якое пакуль хоць i не мае антызаходнiх поглядаў, аднак ставiцца з высокай насцярогай да «данайцаў, што прыносяць дары».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя гады знешняя палiтыка Беларусi арыентавалася амаль цалкам на Расiю, хоць з Еўропай i захоўвалiся даволi добрыя эканамiчныя ўзаемаадносiны. А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика