Лёс самавольнай пабудовы вырашае мясцовая ўлада
Сяргей КУРКАЧ
На мяжы майго ўчастка суседзi ўстанавiлi агароджу вышынёй 2 метры i шырынёй 33 сантыметры, што з’яўляецца парушэннем стандартаў. Каля агароджы суседзi ўшчыльную пасадзiлi дрэвы. Iснуе рашэнне мясцовага выканкама аб рамонце агароджы за 2005 i 2006 гады. Аднак гэта рашэнне не выконваецца. Больш таго, суседам пабудаваны гараж, якi стаiць на адлегласцi 70 см ад мяжы майго зямельнага ўчастка i 20 см ад агароджы з боку вулiцы, што таксама з’яўляецца парушэннем. Хто павiнен кантраляваць дзеючае заканадаўства ў гэтай сферы?
Надзея ВАРАБ’ЁВА, Вiлейскi раён, пасёлак Партызанскi. Як растлумачылi рэдакцыi спецыялiсты Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь, пытанне будаўнiцтва агароджы i пытанне яе параметраў, а таксама ўзвядзенне розных пабудоў (гаража) на зямельных участках, якiя прадастаўлены грамадзянам для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома; вызначэнне месца пабудовы з’яўляецца кампетэнцыяй органаў архiтэктуры. Лёс самавольна ўзведзеных будынкаў вырашае выканаўчы i распарадчы орган у адпаведнасцi з артыкулам 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Гэта будзе ўзаконьванне пабудовы або яе знос. Рашэнне выканкама аб рамонце агароджы павiнен кантраляваць той орган, якi ўказаны ў гэтым рашэннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мяжы майго ўчастка суседзi ўстанавiлi агароджу вышынёй 2 метры i шырынёй 33 сантыметры, што з’яўляецца парушэннем стандартаў |
|