21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алiменты на ўтрыманне дзяцей

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У майго мужа ад першага шлюбу ёсць дзiця, на якое ён плацiць алiменты ў памеры 25 працэнтаў заробку. У нашай сям’i таксама нарадзiлася дзiця. Як зменшыць памер алiментаў, якiя муж плацiць на сваё першае дзiця?

Марыя Iванаўна,

Ганцавiцкi раён.



Згодна з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, бацькi павiнны плацiць алiменты на адно непаўналетняе дзiця ў памеры 25 працэнтаў, а на дваiх дзяцей — 33 працэнты заробку i (або) iншага даходу.

Артыкулам 98 Кодэкса ўстаноўлена, што пры наступленнi абставiнаў, прадугледжаных артыкулам 92 гэтага Кодэкса, той з бацькоў, якi плацiць алiменты на непаўналетнiх дзяцей, мае права звярнуцца з iскам аб змяншэннi памеру або вызваленнi ад выплаты алiментаў, устаноўленых судом i спаганяемых на ўтрыманне дзяцей.

92-гi артыкул прадугледжвае, што памер алiментаў можа быць зменшаны судом, калi ў таго з бацькоў, якi абавязаны плацiць алiменты, ёсць iншыя непаўналетнiя дзецi, якiя пры спагнаннi алiментаў у памеры, устаноўленым Кодэксам, будуць менш забяспечаны матэрыяльна, чым дзецi, якiя атрымлiваюць алiменты, а таксама ў выпадках, калi той з бацькоў, з якога спаганяюцца алiменты, з’яўляецца iнвалiдам I цi II групы. У выключных выпадках суд можа вызвалiць iнвалiда I цi II групы ад выплаты алiментаў.

Сам па сабе факт з’яўлення ў бацькоў, якiя абавязаны плацiць алiменты, другiх дзяцей не з’яўляецца падставай для змяншэння памеру алiментаў. Гэта дапускаецца толькi тады, калi пры ўтрыманнi алiментаў яны аказваюцца менш забяспечанымi, чым дзецi, якiя атрымлiваюць алiменты. Кожны такi выпадак сур’ёзна аналiзуецца судом. Напрыклад, заробак бацькi складае 100 тыс. рублёў, ён плацiць алiменты на першае дзiця ў памеры 25 працэнтаў заробку, у другiм яго шлюбе нараджаецца дзiця. У вынiку на ўтрыманнi бацькi аказваюцца яшчэ нованароджанае дзiця i яго мацi, якая не працуе i знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi. Такiм чынам на кожнага члена новай сям’i з трох чалавек даводзiцца па 25 000 рублёў (100 000 — 25 000 = 75 000. 75 000 : 3 чал. = 25 000). Гэта азначае, што нованароджанае дзiця не ў горшых умовах, чым дзiця ад першага шлюбу.

Аднак могуць быць выпадкi, калi бацька, напрыклад, не ўсе грошы даносiць да новай сваёй сям’i i фактычна дзiця не атрымлiвае таго, што магло б атрымаць. У такiм выпадку жонка мае права падаць у суд заяву аб спагнаннi з мужа алiментаў на другое дзiця ў памеры 16,5 працэнта (гэта палавiна памеру алiментаў, якiя спаганяюцца на дваiх дзяцей). Права на спагнанне алiментаў не залежыць ад таго, скасаваны шлюб цi не. У вынiку другое дзiця аказваецца менш забяспечаным, чым дзiця ад першага шлюбу. Пасля таго, як суд вынесе вызначэнне аб судовым загадзе аб спагнаннi алiментаў на другое дзiця, муж мае права прад’явiць у суд iск аб змяншэннi памеру алiментаў, якiя выплачваюцца на ўтрыманне дзiцяцi ад першага шлюбу, з 25 да 16,5 працэнта.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У майго мужа ад першага шлюбу ёсць дзiця, на якое ён плацiць алiменты ў памеры 25 працэнтаў заробку. У нашай сям’i таксама нарадзiлася дзiця. Як зменш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика