21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дэкрэтны» водпуск. Цi працяг кар’еры?

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Статыстыка сведчыць, што ўзрост сярэднестатыстычнай беларускi, якая нараджае першае дзiця, у буйных гарадах па «заходняму» стандарту паступова наблiжаецца да 30-гадовай адзнакi. Прычына тут зразумелая — усё больш нашых суайчыннiц лiчаць за лепшае спачатку «зрабiць кар’еру». I менавiта гэтым жаданнем тлумачыцца той факт, што значная частка жанчын прымае рашэнне вярнуцца на сваё працоўнае месца яшчэ да заканчэння водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў. Мiж тым, практыка сведчыць: у такой сiтуацыi заўсёды ўзнiкае шэраг па-сапраўднаму няпростых пытанняў. У прыватнасцi, пры якiх умовах захоўваецца права на «дзiцячую» дапамогу, хто можа атрымлiваць яе замест мацi i цi можна жанчыне ў выпадку «датэрмiновага вяртання» з водпуску проста адмовiцца ад звышурочных работ або службовай камандзiроўкi? Аб усiм гэтым i iншым — наша сённяшняя гутарка з загадчыкам юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiрам Iванавiчам ШЭЛКОВIЧАМ.

ПАЛОВА СТАЎКI — З ДАПАМОГАЙ

Няма сумненняў, што пры прыняццi рашэння аб «датэрмiновым» вяртаннi з водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў найперш узнiкае пытанне — цi прывядзе гэта да скасавання права на дзяржаўную дапамогу па догляду? Мiж тым, адзначае Уладзiмiр Шэлковiч, тут варта мець на ўвазе наступнае: паводле заканадаўства, магчымасць атрымлiваць дапамогу на дзiця страчваюць толькi мацi, якiя выходзяць на работу на ўмовах больш чым паловы працоўнага дня цi тыдня. А вось у выпадку, калi жанчына выбiрае варыянт «паловы стаўкi», прадастаўленне дапамогi захоўваецца.

Шмат у чым падобны малюнак атрымлiваецца i з даволi распаўсюджанай сёння практыкай «падпрацовак» падчас знаходжання ў водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў. У прынцыпе, калi такiя заробкi з’яўляюцца толькi час ад часу, то падстаў для скасавання дапамогi няма. Аднак калi падпрацоўкi становяцца пастаяннымi, то выплата дапамогi можа спынiцца. I, да слова, адсачыць рэгулярнасць атрымання даходаў па тых жа грамадзянска-прававых дагаворах не так i складана — «падказкi» ў дадзеным выпадку дае персанiфiкаваны ўлiк адлiчэнняў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.

ХТО ЗАМЕНIЦЬ МАЦI?

Сiтуацыю, калi да пачатку «дэкрэтнага» водпуску асноўны даход сям’i складаў менавiта заробак жанчыны, унiкальнай назваць нельга. Таму жаданне як мага хутчэй «вярнуць» гэтую крынiцу зноў, падаецца цалкам зразумелым. Разам з тым тут заўсёды выпадае сутыкацца з праблемай — хто можа даглядаць дзiця «замест» мацi? Прычым, пажадана, даглядаць з правам на атрыманне той жа дзяржаўнай дапамогi.

— Артыкул 185 Працоўнага кодэкса вызначае, што водпуск па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў з правам атрымання штомесячнай дзяржаўнай дапамогi пасля выхаду на работу мацi i прадастаўлення ёю адпаведнага пацвярджальнага дакумента можа быць прадастаўлены працуючаму бацьку цi iншым працуючым сваякам дзiцяцi, якiя здзяйсняюць догляд фактычна, — заўважае Уладзiмiр Шэлковiч. — Аднак тут неабходна зрабiць акцэнт на адным слове — «працуючым». Таму, у прыватнасцi, водпуск нельга аформiць на бабулю цi дзядулю, якiя ўжо знаходзяцца на пенсii.

КАЛI ПЕРАВОД, ТО ТОЛЬКI СА ЗГОДЫ

Мацi, якая вырашае выйсцi з водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, павiнна вярнуцца на сваю ранейшую пасаду. Гэта жорсткае патрабаванне заканадаўства. I змянiць падобнае правiла можна выключна пры адной умове — згодзе самой жанчыны на iншую работу.

Аднак не сакрэт, што тут могуць з’явiцца пэўныя нюансы. Такiм чынам, што рабiць у выпадку датэрмiновага вяртання, калi на месца жанчыны, якая знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi, часова прыняты iншы работнiк, i гэты работнiк мае свой кантракт?

— Трэба зыходзiць з таго, што работнiк «на замене» ў любым выпадку з’яўляецца часовым, тады як жанчына, якая спыняе водпуск па догляду, — пастаянным, — кажа Уладзiмiр Шэлковiч. — Гэту акалiчнасць нi ў якiм разе нельга забываць наймальнiку. Наймальнiк павiнен заключаць дагавор з часовым работнiкам не канкрэтна на год, два цi тры, а да моманту вяртання пастаяннага работнiка. Жанчына, што знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi, можа выйсцi на работу практычна ў любы момант. I на ўказаны ў адпаведнай заяве дзень выхаду яе пасада павiнна быць свабоднай. Калi ж раптам узнiкла сiтуацыя, што гэта пасада занятая часовым работнiкам i ён мае ўласны кантракт на больш доўгi тэрмiн, наймальнiку неабходна знайсцi пэўнае выйсце, аднак абавязкова з улiкам таго, што перш-наперш месца павiнна застацца за пастаянным работнiкам. Адпаведна, работнiку часоваму можа быць прапанавана iншая вакансiя. Або, у крайнiм выпадку, работнiка «на замене» могуць проста скарацiць — вядома, з выплатай належнай кампенсацыi.

ШАНЦ НА «РАКIРОЎКI»

Трэба заўважыць адразу: «датэрмiновае» вяртанне на работу права на дадатковы працоўны водпуск не дае. Што ж да пераваг пры складаннi графiкаў такiх водпускаў, то тут варта звярнуць увагу на артыкул 166 Працоўнага кодэкса, якi, у прыватнасцi, вызначае, што наймальнiк абавязаны запланаваць працоўны водпуск у «пажаданы» час для жанчын, якiя маюць дваiх цi больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў або дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў. Словам, пры наяўнасцi, прынамсi, дваiх дзяцей усе пытаннi здымаюцца аўтаматычна. Прычым адначасова ёсць варыянт выбару тэрмiнаў працоўнага водпуску i пры нараджэннi першага дзiцяцi — такое права, да прыкладу, можа быць прадугледжана ў калектыўным цi iндывiдуальным працоўным дагаворы.

Напэўна, тут жа дарэчы прыгадаць i яшчэ некалькi «агульных» нормаў.

Скажам, Працоўны кодэкс прадугледжвае магчымасць прадастаўлення мацi, якая выхоўвае траiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, i адзiнокай мацi, якая мае, прынамсi, дваiх дзяцей у такiм жа ўзросце, аднаго свабоднага ад работы дня ў тыдзень з аплатай у памеры сярэднедзённага заробку. Аднак пры ўмове, што гэтыя мацi занятыя на рабоце штодня на працягу пяцi- цi шасцiдзённага працоўнага тыдня.

Нарэшце, карыснай можа аказацца i наступная iнфармацыя. Мацi, якая мае дваiх i больш дзяцей, на падставе яе заявы можа прадастаўляцца адзiн дадатковы выхадны ў месяц — з аплатай у памеры i на ўмовах, што вызначаны ў калектыўным дагаворы.

I ўсё ж асобная размова — аб магчымасцi атрымлiваць па жаданню адпачынак «за свой кошт». У дадзеным выпадку дзейнiчае тое ж агульнае правiла ўзаемнай згоды работнiка i наймальнiка. Аднак жанчынам, якiя датэрмiнова спынiлi водпуск па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, можна пайсцi i крыху iншым шляхам.

— У выпадку неабходнасцi атрымаць адпачынак «за свой кошт» такiя жанчыны могуць у любы час проста напiсаць заяву i вярнуцца ў водпуск па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, — распавядае Уладзiмiр Шэлковiч. — I, дарэчы, праз пэўны час жанчына мае поўнае права зноў выйсцi на работу. Пры гэтым тут наша заканадаўства не вызначае якiх-небудзь рамак — пры жаданнi «чаргаваць» выхады на работу i ў водпуск па догляду дзiцяцi па сутнасцi магчыма кожны тыдзень.

«Бальнiчны» — без пытанняў

Не менш цiкавая тэма — часовая непрацаздольнасць. Цi павiнен аплачвацца «бальнiчны» жанчыне, якая датэрмiнова выйшла толькi на палову стаўкi i працягвае атрымлiваць дапамогу па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў?

— Паколькi жанчына працуе, то, нягледзячы на дапамогу па догляду дзiцяцi, права на атрыманне «бальнiчнага» ёсць, — тлумачыць Уладзiмiр Шэлковiч. — Аднак нельга забываць, што сам памер «бальнiчнага» будзе разлiчвацца зыходзячы з заробку такой жанчыны — iнакш кажучы, зыходзячы з паловы стаўкi.

Камандзiроўка. З улiкам жадання

Артыкул 263 Працоўнага кодэкса забараняе прыцягваць жанчын, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, да звышурочных работ, работы ў начны час, у выхадныя i святочныя днi, а таксама — накiраваннi ў службовую камандзiроўку. I адмова ад гэтага нi ў якiм разе не можа прывесцi да пэўных «санкцый» з боку наймальнiка.

Мiж тым, цi абавязаны наймальнiк пайсцi на «ссоўванне» працоўнага графiка па жаданню мацi з дзiцем ва ўзросце да 3 гадоў? I, да прыкладу, задаволiць просьбу аб пачатку працоўнага дня не з 9, а з 10 гадзiн ранiцы?

— Нормы, якая абавязвае наймальнiка ссоўваць працоўны дзень па просьбе работнiка, у нашым заканадаўстве не прадугледжана, — адказвае Уладзiмiр Шэлковiч. — Аднак, паводле артыкула 289 Працоўнага кодэкса, пры жаданнi цяжарнай жанчыны цi жанчыны з дзiцем ва ўзросце да 14 гадоў наймальнiк мусiць вызначыць няпоўны працоўны дзень цi няпоўны працоўны тыдзень. Для гэтага дастаткова заявы. Дзеля справядлiвасцi, тут жа варта сказаць, што, паводле артыкула 290 Кодэкса, у такiм выпадку аплата будзе рабiцца прапарцыянальна адпрацаванаму часу. Або, калi работнiк з’яўляецца «здзельшчыкам» — у залежнасцi ад выпрацоўкi.

Пункт адлiку — ад малодшага

Звольнiць жанчыну з малым дзiцем наймальнiк не мае права. I выключэннi тут магчымыя толькi пры дзвюх умовах. Першая з iх — лiквiдацыя арганiзацыi цi спыненне дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. А другая — выпадак пэўных «вiнаватых» дзеянняў самой работнiцы.

— Таксама трэба нагадаць, што, зноў-такi за выключэннем выпадкаў лiквiдацыi, наймальнiкi абавязаны працягваць кантракты з жанчынамi да таго часу, пакуль iх дзiцяцi не споўнiцца 5 гадоў, — зазначае Уладзiмiр Шэлковiч. — Пры гэтым для жанчыны, якая ўжо мае дзiця ва ўзросце да 5 гадоў i нараджае другое, па сутнасцi пачынаецца новы пяцiгадовы «пункт адлiку» кантракта — з даты з’яўлення на свет малодшага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статыстыка сведчыць, што ўзрост сярэднестатыстычнай беларускi, якая нараджае першае дзiця, у буйных гарадах па «заходняму» стандарту паступова наблiжа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика