Работа. Плюс «жыллёвае пытанне»
З тымi цi iншымi праблемамi час ад часу даводзiцца сутыкацца кожнаму з нас. I першы крок да iх вырашэння — дакладна ведаць свае правы. Таму тэма чарговай «прамой лiнii» «Звязды» была выбрана зусiм не выпадкова. Канфлiктныя сiтуацыi на рабоце, рэжым работы, прадастаўленне водпускаў, кантракты, камандзiроўкi, дадатковыя працоўныя гарантыi для iнвалiдаў, моладзi i сем’яў з дзецьмi, а таксама магчымыя варыянты вырашэння «жыллёвага пытання» — аб усiм гэтым i iншым мы прапануем вам пагутарыць з загадчыкам юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiрам Iванавiчам ШЭЛКОВIЧАМ i намеснiкам загадчыка юрыдычнай кансультацыi ФПБ Васiлём Мiкалаевiчам КОРСУКАМ.
Увага! Згодна з папярэдняй дамоўленасцю, «прамая лiнiя» пройдзе 5 сакавiка з 11 да 12 гадзiн па рэдакцыйных тэлефонах: (8-017) 292-38-21 i 292-38-92. Нумар для папярэднiх пытанняў — (8-017) 287-17-57.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З тымi цi iншымi праблемамi час ад часу даводзiцца сутыкацца кожнаму з нас. I першы крок да iх вырашэння — дакладна ведаць свае правы. Таму тэма чарго |
|