Плынь пяшчотыАнталогiя беларускай песнi Хросным бацькам мiлагучнай лiрычнай песнi «Плынь пяшчоты» стаў Мiхаiл Казiнец, мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага народнага аркестра Беларусi iмя Iосiфа Жыновiча. У 2000 годзе на сустрэчы з работнiкамi культуры Галiна Кутас паказала вядомаму музычнаму дзеячу паэтычныя творы, што пачала пiсаць у сталыя гады. У той час яна працавала ў Iльяўскiм сельсавеце Вiлейскага раёна i адначасова з’яўлялася кiраўнiком народнага гурта «Iмпэт». Мiхаiл Казiнец беражлiва аднёсся да вершаў i перадаў iх калегам — кампазiтарам, якiя выкладалi ў Беларускай акадэмii музыкi (у 1985—2006 гадах маэстра ўзначальваў яе). I Леанiд Захлеўны з уласцiвай яму апантанасцю хутка паклаў на музыку верш «Плынь пяшчоты», упарадкаваўшы некалькi паэтычных радкоў. Новая песня адразу ўвайшла ў рэпертуар ансамбля «Бяседа». Мiкола Алешка зрабiў аранжыроўку вакальнаму твору, а Наталля Раманская i Валянцiн Курыленка замiлавана перадалi таемную пяшчоту кахання. Мiхась ШАВЫРКIН. Верш Галiны КУТАС Музыка Леанiда ЗАХЛЕЎНАГА ПЛЫНЬ ПЯШЧОТЫ Ноч пуховым пледам туману Заклапочана нас ахiне. Памiж намi не будзе, не будзе падману, Шчасце зоркаю зноў падмiргне. Ад пявучай тваёй гаворкi I пралескавай сiнi вачэй Знiкне прысмак мiнулага крышачку горкi, Стане неяк на сэрцы лягчэй. Плынь пяшчоты тугу заглушыць, Ды расстанне ўсё ж настае. Нас, як быццам бы птушак, прыручаных птушак, Час вяртае у гнёзды свае. Апошнiя два радкi кожнай страфы паўтараюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хросным бацькам мiлагучнай лiрычнай песнi «Плынь пяшчоты» стаў Мiхаiл Казiнец, мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага народнага аркестра Беларусi iмя Iосiфа
|
|