I радуюць песнiВесткi з месцаў У Беларусi наўрад цi знойдзецца куток, дзе б не любiлi песнi. Славiцца iмi i Дзяржыншчына. Прынамсi, на свяце, прысвечаным 860-годдзю горада, адзiн за другiм выступалi ансамблi «Карагод», «Спадчына», «Сваякi», «Гуляначка». Але нам з жонкай найбольш падабаецца сямейны гурт «Суседзi».Цiкавая гiсторыя яго стварэння. У пасёлку Станькава ў адным доме жылi сем’i, якiя ў вольны час збiралiся разам, спявалi. Для сябе. Затым паспрабавалi выступiць перад iншымi. Атрымалася. Сёлета, мiж iншым, у «Суседзяў» юбiлей — 10 гадоў як яны на сцэне. Трэба адзначыць, што вызначаецца калектыў выкананнем беларускiх, рускiх, украiнскiх песень. Узначальвае ансамбль улюбёная ў сваю справу, у беларускую песню Вольга Барысаўна Юрасева. У складзе яго — уся сям’я Рахманько: галава Васiль Мiкалаевiч, былы ваенны,падпалкоўнiк, зараз — супрацоўнiк Дзяржынскага райвыканкама; жонка яго,Таццяна Леанiдаўна, салiстка, загадчык аддзела Рэспублiканскага архiва кiнафотадакументаў. Салiсткай i Вера Эдвардаўна Пракапчук — загадчыца гасцiнiцы ў Станькаве. Яна, дарэчы, не толькі добра спявае, але i разам з Таццянай Леанiдаўнай стварае сцэнiчныя касцюмы. Самыя ж маладыя ўдзельнiкi — iх дзецi: Павел Рахманько i Саша Пракапчук, якiя вучацца ў 11-м класе Станькаўскай СШ. Ансамбль «Суседзi» набыў вядомасць (яму, дарэчы, даўно ўжо прысвоена званне народнага) не толькi на Дзяржыншчыне, але i ва ўсёй Беларусi, неаднаразова выступаў на Беларускiм тэлебачаннi i нават у Палацы Рэспублiкi. Зараз ён працуе над новай праграмай, з якой выступiць перад гледачамi ў Дзень Перамогi. Лявонцiй ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi наўрад цi знойдзецца куток, дзе б не любiлi песнi. Славiцца iмi i Дзяржыншчына. Прынамсi, на свяце, прысвечаным 860-годдзю горада, адзiн за
|
|