Работнiкам Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь
Паважаныя сябры!
Ад iмя ўрада Рэспублiкi Беларусь прымiце шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў землеўпарадкавальнай i картографа-геадэзiчнай службы рэспублiкi. Ваша высокае прафесiйнае майстэрства, добрасумленная праца, адданасць выбранай справе садзейнiчаюць вырашэнню важнейшых дзяржаўных задач, у лiку якiх рэгуляванне зямельных адносiнаў, павышэнне эфектыўнасцi выкарыстання i аховы зямельных рэсурсаў, навядзенне належнага парадку на зямлi, ажыццяўленне дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, стварэнне ўнiкальных геадэзiчных i картаграфiчных матэрыялаў, i забяспечваюць устойлiвае сацыяльна-эканамiчнае развiццё нашай краіны. Жадаем вам i вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, мiру, дабра, невычарпальнай жыццёвай энергii i далейшых поспехаў у працоўнай дзейнасцi. I.М. БАМБIЗА, намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя сябры! Ад iмя ўрада Рэспублiкi Беларусь прымiце шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў землеўпарадкавальнай i картографа- |
|