Гарналыжныя траўмы
Уладзімір ПЕРНІКАЎ
Нядаўна ўведзены ў строй гарналыжны комплекс у Мазыры вабіць да сябе шмат аматараў актыўна адпачыць на зімовым паветры. Але ж для гэтага патрэбна мець не толькі жаданне, але і валодаць пэўнымі навыкамі катання, захоўваць тэхніку бяспекі. На жаль, гэтага яўна і не хапае некаторым маладым людзям. У выніку кожны дзень у гарадскую бальніцу і трапляе хто-ніхто з іх з пераломамі рук і ног, рэбраў, ключыц, траўмамі галавы. Самая большая колькасць пацярпелых была зафіксавана ў мінулую нядзелю, калі святкавалі Масленіцу — 35 чалавек. Каментарыі не патрэбны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ўведзены ў строй гарналыжны комплекс у Мазыры вабіць да сябе шмат аматараў актыўна адпачыць на зімовым паветры. Але ж для гэтага патрэбна мець |
|