21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася служба

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

З Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл у нас прынята вiншаваць усiх мужчын, нават тых, хто ў армii не служыў. Сёння мы раскажам аб тых, для каго апрануць пагоны не прымус, а своеасаблiвая сямейная традыцыя — прадстаўнiках ваенных дынастый, а таксама спытаем у ветэранаў, хто ж, на iх погляд, варты вiншаванняў 23 лютага.

Унук маршала СССР

Самым яркiм прадстаўнiком ваеннай дынастыi безумоўна з’яўляецца маёр Сакалоў, намеснiк камандзiра аўтамабiльнага батальёна рухомых пунктаў кiравання на 361-й базе аховы i абслугоўвання цэнтральных органаў ваеннага ўпраўлення. Назвалi юнака менавiта ў гонар дзеда — маршала Савецкага Саюза Сяргея Сакалова, мiнiстра абароны Савецкага Саюза з 1984 па 1987 год.

— Iнiцыятарам таго, каб назваць мяне Сяргеем, быў бацька, i я, шчыра кажучы, не шкадую, — расказвае Сяргей Валер’евiч. — Цiкава, што вышэйшае воiнскае званне «Маршал Савецкага Саюза» дзед атрымаў менавiта ў год майго нараджэння. Дарэчы, мой бацька i яго малодшы брат таксама былi ваеннымi — абодва пайшлi ў адстаўку ў званнi генерал-палкоўнiкаў. Яшчэ адна важная дэталь: дзед, бацька i я — усе былi танкiстамi, а мой сын Дзiма (яму пяць месяцаў) нарадзiўся якраз у дзень танкiста (!). Мая ж старэйшая сястра — капiтан запасу. Так што ў нас сапраўдная ваенная дынастыя i таму 23 лютага, як i 9 Мая, для нас — вялiкiя святы.

У адрозненне ад свайго дзеда маёр Сакалоў нарадзiўся не ва Украiне, у Еўпаторыi, а ў Расii, у Маскве. Як жа апынуўся ў Беларусi? Узгадаем, што бацька Сяргея быў ваенным i адразу ўсё стане зразумела: Валерый Сяргеевiч атрымлiваў новыя назначэннi i сям’я мяняла сваё месцажыхарства — Украiна — Беларусь — Польшча — Расiя. Сiнявокую Беларусь сям’я выбрала для пастаяннага пасялення, бо тут вельмi спадабалася, а чаму ўнук — армiю? На выбар, якому жыццёваму шляху аддаць перавагу, паўплывала ваеннае асяроддзе, у якiм вырас: «Можа, бацька i хацеў, каб я працягнуў ваенную справу, але гэта жаданне не агучваў. Я сам мэтанакiравана рыхтаваўся да армii. У кожнага чалавека ёсць свая мэта: спачатку я марыў атрымаць маёрскае званне, а зараз паставiў для сябе новую планку — палкоўнiк, прычым iмкнуся дасягаць усяго сам, каб злыя языкi не распускалi плётак. Я мог уладкавацца на цёплае месца, перакладваць паперы, але выбраў палiгоны, стрэльбы, камандную пасаду. Пачынаў камандзiрам танкавага ўзвода 120-й дывiзii, пасля рэфармавання Узброеных Сiл там жа стаў камандзiрам разгорнутай танкавай роты. Дзякуючы таму, што рота цудоўна паказала сябе на вучэннях «Беразiна-2002», атрымаў з рук галоўнакамандуючага Узброенымi Сiламi Беларусi Аляксандра Лукашэнкi наручны гадзiннiк». Сяргей Валер’евiч аб гэтай узнагародзе расказвае з гонарам, бо яна займае сваё месца ў своеасаблiвым музеi сямейнай славы Сакаловых.

Ён нават пераняў у дзеда адну традыцыю: свае ўзнагароды, пачынаючы з курсанцкiх пагонаў i да маршальскiх, Сяргей Леанiдавiч захоўвае ў дыпламаце. Яны перацягнуты стужкай, пазначаны нумар загада. «Калекцыя вельмi прыгожая: ордэнаў каля 90, парадны кiцель... Я таксама збiраю пагоны», — распавядае маёр Сакалоў.

Зараз 96-гадовы Сяргей Леанiдавiч на заслужаным адпачынку ў Маскве. Унук бачыцца з дзедам у час водпуску, а па тэлефоне цiкавiцца аб яго здароўi, вiншуе са святамi. Абавязкова звяжацца з дзедам 23 лютага. Цi любiць паслухаць успамiны маршала? Так, але Сяргей Леанiдавiч не аматар узгадваць аб службе i шмат чаго трымае ў сакрэце. Праўда, некаторыя гiсторыi, напрыклад, як ваяваў, расказвае па пяць-шэсць разоў.

Паводле слоў маёра Сакалова, яму дастаткова толькi зiрнуць на маладога чалавека, каб сказаць, чаго ён дасягне ў вайсковай службе. Праўда, канкрэтна вызначыць, што дапамагае гэта зрабiць — вопыт службы цi гены — не можа (магчыма, абодва фактары?). Прарочыць ваенную кар’еру свайму маленькаму сыну пакуль не спяшаецца, затое прадзед не сумняваецца, што юнак працягне вайсковую дынастыю: нараджэнне Дзiмы ў Дзень танкiста для яго — добры знак.

Калi пагоны ў радасць

У сям’i Ананiч таксама ёсць ваенныя каранi. Прадзед сувораўца Дзянiса не быў маршалам, але для праўнука — сапраўдны прыклад мужчыны: Афанасiй Мартынавiч з’яўляўся сапёрам-падрыўнiком, служыў у Чырвонай Армii, у 1941-м добраахвотна пайшоў на фронт, хоць падстава застацца дома была — восем дзяцей (пасля вайны нарадзiлася яшчэ чатыры), дайшоў да Берлiна i вярнуўся дадому толькi ў 1946-м, бо пасля вялiкай Перамогi на адваротным шляху размiнiраваў палi, каб не было падрываў. Дарэчы, за свае заслугi ў гады вайны ён атрымаў ордэн Айчыннай вайны, у пасляваенны час быў узнагароджаны... каровай, што на той момант было вельмi даспадобы. Самай значнай заслугай прадзеда Дзянiс лiчыць яго ўдзел у Вiсла-Одэрскай аперацыi. Дзед хлопца, Анатоль Афанасьевiч, шмат нацярпеўся ў дзяцiнстве, бо ў пяцiгадовым узросце разам з сям’ёй стаў вязнем. Служыў у Савецкай армii, у танкавых часцях на савецка-фiнскай мяжы, пасля армii каля 20 гадоў баразнiў акiяны. Цiкава, што Дзянiс нарадзiўся ў той жа дзень, калi дзеду споўнiлася пяцьдзесят гадоў — 23 сакавiка. Бацька юнака, падпалкоўнiк Ананiч, лiчыць гэта сiмвалiчным знакам, ды i лiчба 23 у ваенных сем’ях выклiкае адну асацыяцыю — Дзень абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл. На маё пытанне, цi засмуцiцца Юрый Анатольевiч (начальнiк групы аддзела ваеннай адукацыi ўпраўлення ваеннай адукацыi i падрыхтоўкi войск Узброеных Сiл. — Аўт.), калi яго сын пасля завяршэння сувораўскага вучылiшча ўсё ж выбера не ваенную прафесiю, а iншую, пачула такi адказ: «Раней пасля сувораўскага вучылiшча паступленне ў ваенныя ўстановы было абавязковым, iснаваў план размеркавання, а зараз можна рабiць выбар. Я нi ў якiм разе не стану прымушаць Дзянiса. Няхай сам расстаўляе прыярытэты ў сваiм жыццi: ён шэсць гадоў носiць сувораўскiя пагоны i ведае, што значыць суровая мужчынская рэчаiснасць, а гэта не тое, што хадзiць у школу i гуляць пасля ўрокаў. Выпуск майго сына з сувораўскага вучылiшча для мяне стане галоўнай падзеяй гэтага года, але спадзяюся, што самае яркае ў нас яшчэ наперадзе — у кар’еры сына i ў маёй таксама». Сам жа Дзянiс, калi нiчога не перашкодзiць, плануе працягнуць ваенную дынастыю сваёй сям’i: вырашыў паступаць на ваенна-тэхнiчны факультэт БНТУ, а наогул марыць стаць сапёрам, як прадзед.

Свята мужчын i... жанчын

I ўсё ж пытанне, каго вiншаваць 23 лютага, засталося. А што на гэты конт лiчаць ветэраны? Анатоль Мiкалаевiч Новiкаў, старшыня Рэспублiканскага савета ветэранаў вайны i працы, лiчыць, што ўсе прадстаўнiкi моцнага полу, нават юнакi ў дзiцячых садках, — патэнцыяльныя абаронцы сваёй краiны: «Нават калi чалавек ужо не служыць, ён працуе ў нейкай сферы i гэтым уносiць свой уклад у эканамiчную бяспеку, бяспеку грамадства i г. д. Сёння трэба вiншаваць не толькi мужчын, але i... жанчын. Яны таксама служаць, паступаюць у Ваенную акадэмiю, у некаторых краiнах нават з’яўляюцца мiнiстрамi абароны. А яшчэ жанчын трэба абавязкова вiншаваць, бо яны — наш надзейны тыл, без якога нельга абысцiся. Напрыклад, я ажанiўся праз тыдзень, як атрымаў лейтэнанцкiя пагоны i без дапамогi маёй жонкi наўрад цi стаў бы генералам, таму частку сваiх заслуг я дзялю з ёй».

Яўген Васiльевiч Мiкульчык, старшыня Беларускага саюза афiцэраў, генерал-лейтэнант у адстаўцы, выказаў спадзяванне, што i ў новым пакаленнi вайскоўцаў будуць такiя ж патрыёты, як i ў час яго службы: «Служыць у беларускай ваеннай акрузе было ганаровай справай. Зараз прэстыж людзей у пагонах паступова расце. Некаторыя мацi просяць узяць сваiх сыноў у армiю, каб зрабiць з iх чалавека, але служыць бяруць не кожнага. Сённяшняя беларуская армiя не настолькi вялiкая — 65 тысяч чалавек, але яна мабiльная i арганiзаваная, забяспечвае бяспеку паветраных i наземных межаў... У гэта свята я хачу пажадаць усiм людзям у пагонах праяўляць найвышэйшыя адказнасць i культуру ў час выканання свайго абавязку i ўмець кiраваць малымi i вялiкiмi калектывамi ў экстрэмальных сiтуацыях, быць добрымi камандзiрамi, а гэта — сапраўднае майстэрства».

Р.S. «Звязда» таксама вiншуе ўсiх людзей у пагонах (i мужчын, i жанчын), нашых ветэранаў са святам i няхай у кожнай сям’i будзе сапраўдны абаронца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл у нас прынята вiншаваць усiх мужчын, нават тых, хто ў армii не служыў. Сёння мы раскажам аб тых, для каго апра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика