Вада: пiць, пiць i яшчэ раз пiцьIнфарм-укол Яшчэ ў 80-я гады мiнулага стагоддзя адзiн амерыканскi ўрач прыйшоў да высновы, што многiя хранiчныя захворваннi — ад астэахандрозу да мiгрэняў, ад артрыту да гiпертанii — з’яўляюцца наступствамi пастаяннага абязводжвання арганiзма. У сярэднiм чалавеку з вагой 60-65 кг патрабуецца 2-3 л вады штодня. Для таго, каб iх атрымаць, варта прытрымлiвацца простых правiлаў.Па-першае, ранiцай, не пазней, чым за паўгадзiны да сняданку, пажадана выпiваць 1 шклянку вады. Гэта дазволiць выдалiць з арганiзма адходы жыццядзейнасцi клетак i насыцiць арганiзм энергiяй. Па-другое, нельга пiць падчас ежы цi адразу пасля яе, паколькi гэта перашкаджае страваванню. Па-трэцяе, днём неабходна выпiваць па шклянцы вады за гадзiну да ежы i праз 2 гадзiны пасля прыёму ежы, а таксама ў прамежку памiж iмi. За 2 гадзiны да сну кубак вады таксама не будзе лiшнiм. Тым, у каго ёсць праблемы з ныркамi, варта з гэтай нагоды кансультавацца з урачом. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў 80-я гады мiнулага стагоддзя адзiн амерыканскi ўрач прыйшоў да высновы, што многiя хранiчныя захворваннi — ад астэахандрозу да мiгрэняў, ад арт |
|