21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзверы

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Прыемна, калi мае расказы пра простыя рэчы сустракаюць у чытачоў нераўнадушны водгук. Вось i пасля «Праса» рэдакцыя «Звязды» пераслала мне лiст ад Алеся Белакоза з вёскi Гудзевiчы Мастоўскага раёна на Гродзеншчыне. Ён вельмi прыгожа распавядаў пра патрэбнасць i вялiкае значэнне апiсанага мною валка i качалка, якiя многiя берагуць да сённяшняга дня.

Ну а цяпер пра дзверы.

Ляснуць дзверы —

У сусвет.

Зоры скалануцца.

Скажа спуджаны сусед:

«I не спiцца ж людцам».

Раззлавана рыпне снег:

«I куды iх носiць...»

Па сумётах — з хаты —

Смех прабяжыцца босы.

Радкi гэтыя напiсалiся яшчэ ў сямiдзесятыя. А цяпер вось чамусьцi ўспомнiлiся. Вырашыў напiсаць пра простую, можа, па нашых часах i не зусiм простую рэч — дзверы.

Неяк прыехаў у Мiнск. Спраў было зашмат, вырашыў усе толькi пад вечар. Сцямнела. А дзе заначаваць? Гатэлi па тым часе перапоўненыя. Ткнуўся ў адзiн, у другi — месцаў няма. Давялося ехаць да стрыечнага брата. Падыходжу да яго пад’езда — а дзверы не простыя, з кодам. Якi ён? Магчыма, па нумару кватэры. Толькi i нумара не памятаю. Памятаю, што сёмы паверх, што ад лiфта ўправа. А нумара кватэры ў памяцi не засталося. Сеў на лавачку каля пад’езда i сам сабе разважаю: ехаць на вакзал i чакаць першага аўтобуса на родныя Паставы. I каменьчыкам у братава акно не дакiнеш — завысака. I тут на маё шчасце да ўваходных дзвярэй падышла маладая парачка. Цалуюцца на развiтанне. Я да дзвярэй.

— Цi ўпусцiце?

— А вы хто, не злодзей?

— Ды проста чалавек, да раднi дабрацца не магу.

Набрала дзяўчына нейкi нумар, дзверы адчынiлiся. З той нагоды я i лiфтам не карыстаўся, узбег да брата на сёмы.

Такiя вось дзверы.

Яшчэ на маёй памяцi ў роднай вёсцы нiхто не замыкаў дзвярэй. Накiнуць клямку — значыць, гаспадароў дома няма. А зладзеяў не баялiся. Iх проста не было. З’явiлiся пазней.

I вось выбарачная i непрадказальная памяць. У рускага класiка, якi, магчыма, крыху прызабыты нават рускiмi, ёсць раман «Поднятая целина». Некалi яго крыху i асуджалi за празмернае ўхваленне калгаснага будаўнiцтва. А раман у Шолахава цiкавы, з вельмi яркiмi вобразамi, сiтуацыямi. Але ж пра дзверы...

Прывяду два ўрыўкi. Андрэй Размётнаў прыйшоў перакрываць страху да маладой удавы. Папрацаваў, наеўся.

«— А можа ў мяне заначуеш?

— I гэта можна, — не знайшоў нiчога iншага сказаць разгублены Андрэй.

I Марына, помсцячы за недарэчнае слова, сагнула ў паклоне паўнеючы стан.

— Вось-вось i дзякуй, кармiлец! Заўважыў бедную удаву... А я ж, грэшная, баялася, думала — адмовiшся...

Яна хуценька дунула на газоўку, у поцемках пасцялiла ложак, заперла на засоўку дзверы».

Гэта пра дзверы з усмешкай. А ёсць жа ў тым рамане эпiзод, калi белы афiцэр з кулакамi прыходзiць забiваць сям’ю таксама кулака, але чалавека, якi вырашыў iх выдаць.

«Па некранутаму снегу пайшлi ваўчынай цэпкай, крок у крок. Каля веснiц у двор Якаў Лукiч прыцiснуў далонь да левага боку, самотна шапнуў:

— Госпадзi...

Полаўцаў паказаў на дзверы.

— Стукайся!... — хутчэй здагадаўся па вуснах, чым пачуў Цiмафей.

Лёгенька бразнула клямка...»

Такiя вось дзверы. Раней яны ў беларусаў называлiся крыху iнакш — дзверны, дзвернiк, дзвернiца, вярэi. Вярэi — гэта дзверы з двух палавiн, створак. Сучасныя дзверы, канешне, зусiм iншыя. Некалi была мода на металiчныя, ледзь не бранiраваныя. Але цяпер i новыя беларусы пачалi разумець, што дзверы з дрэва намнога лепшыя, натуральней i цяплейшыя нават не толькi таму, што не настываюць, а таму, што грэюць вока, лашчаць руку пры дотыку.

Служыў некалi ў пастаўскiм гарнiзоне прапаршчык Бабiчаў. Нармальна служыў, нiчым не вызначаўся. Ды вось не стала ў горадзе вайсковых часцей, пайшлi вайскоўцы, у тым лiку i ён, на пенсiю. I тут вырашыў арганiзаваць сваю справу. Вырабляць дзверы з дрэва. Пачыналi ў гаражы. А сёння ў яго фiрме вялiкiя памяшканнi, працуе некалькi соцень людзей. А дзверы, сапраўды файныя, iдуць у асноўным за межы Беларусi. Да гонару прадпрымальнiка ён не падграбае ўсё пад сябе, выступае фундатарам у многiх гарадскiх культурных, спартыўных мерапрыемствах, дапамагае дзецям.

Пiшу, а сам усё вяртаюся да прыведзенай вышэй цытаты, пра ўдаву, якая закрывала дзверы.

Дзверы рыпнулi... Ат, сёння, калi ўнучка ўжо пойдзе ў школу, вiдаць, можна нагадаць i гэта. Бо, помнiце, i ў Пушкiна ёсць: «Я это потому пишу, что сам уж больше не грешу». У суседа вяселле, я, шаснаццацiгадовы дзяцюк, дзесяцiкласнiк, запрошаны. Тады ў нас было абсалютна нармальным, што ў такiм узросце за стол садзiлiся i выпiвалi нароўнi з мужчынамi, зразумела, спявалi i танцавалi таксама. I вось маладзён аблiзнуўся на адну са сваццяў, кабету гадоў пад трыццаць, без мужа. А яна якраз спынiлася ў нашай хаце, у суседа ад гасцей цесна. Кабета таксама выказала нейкiя памкненнi. Дамовiлiся. Яна вечарам пайшла да маёй хаты першай. Я крыху пазней для канспiрацыi. А вяселле ў разгары.

I вось я, як той марцовы каток, прабiраюся ў яе пакой, толькi прыступаю да абдымкаў, як — дзверы рыпнулi. У хату заходзiць мацi, якая ўсё-такi выпiльнавала нас. З вясельнага стала ў яе руках быў ручнiк для выцiрання посуду. Гэтым ручнiком я i атрымаў. Добра, што не апалоўнiк патрапiў у яе рукi.

А ўвогуле дзверы i ў прамым, i ў пераносным сэнсе прысутнiчаюць у многiх устойлiвых выразах.

Глухiя дзверы — яны для формы, а не для карыстання.

Царскiя дзверы — гэта ў царкоўным iканастасе.

Дзверы не зачыняюцца — шмат людзей бывае ў гэтым памяшканнi.

Дзверы ў дзверы — жыць насупраць.

Дзень адчыненых дзвярэй — цяпер i ў войску нават iх арганiзуюць.

Ламацца ў адчыненыя дзверы — рабiць што-небудзь бессэнсоўнае.

Пры зачыненых дзвярах — таемна, толькi сваёй грамадой.

Паказаць на дзверы — выдалiць чалавека ад сябе...

Такая вось простая рэч — дзверы. Няхай да добрых людзей, нават у сусвет, яны ў вас заўсёды будуць адчыненыя.

Вiцебская вобласць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыемна, калi мае расказы пра простыя рэчы сустракаюць у чытачоў нераўнадушны водгук. Вось i пасля «Праса» рэдакцыя «Звязды» пераслала мне лiст ад Але
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика