21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З Сiманавым пад Барысавам

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ШЛОМА

У лютым 1978 года на тэрыторыi Беларусi адбылiся вялiкiя вайсковыя вучэннi Савецкай Армii пад кодавай назвай «Бярэзiна». У ходзе iх адпрацоўвалася ўзаемадзеянне мотастралкоў, танкiстаў, авiятараў, дэсантнiкаў, ракетчыкаў у наступленнi i абароне.

Зiма тады выдалася даволi снежная i марозная. Шырокае поле пад Халопенiчамi, дзе пачыналiся вучэбныя «баi», было спрэс у сумётах. Танкi, якiя першымi рушылi на пазiцыi «працiўнiка» пасля артылерыйскай падрыхтоўкi, узнiмалi суцэльную белую сцяну. Ланцуг наступаўшых за бранiраванымi машынамi можна было выявiць толькi па ўспышках аўтаматных чэргаў.

За гэтай iмклiвай у складаных умовах атакай сачылi са спецыяльна пабудаваных вышак кiраўнiкi Беларусi на чале з П.М. Машэравым, прадстаўнікі Мiнiстэрства абароны СССР, шматлiкiя замежныя ваенныя назiральнiкi, журналiсты.

Пасля прарыву абароны ўмоўнага «працiўнiка» войскi развiвалi поспех, фарсiравалi раку Бярэзiну. А потым на палiгоне пад Барысавам адбылiся баявыя стрэльбы ўжо ў штатным рэжыме. ПТУРСы вогненнымi кропкамi прачэрчвалi снегавую заслону, i навокал раздавалася глухое водгулле выбухаў, калi снарады прашывалi бранiраваныя мiшэнi. Трашчалi аўтаматныя i кулямётныя чэргi. Нам, прыкамандзiраваным, было загадана не высоўвацца з бетоннага сховiшча, назiраць за полем «бою» праз даволi вузкiя амбразуры.

Але раптам нам дазволiлi выбрацца наверх. Папярэдзiлi: зараз прыбудуць яшчэ госцi. I тут плаўна падкацiў чырвоны «Iкарус». Расчыняюцца дзверы, i з iх адзiн за адным, усмiхаючыся, ступаюць на заснежаную зямлю вядомыя беларускiя i савецкiя пiсьменнiкi. Справа ў тым, што якраз у гэтыя днi ў Мiнску праходзiла Усесаюзная нарада пiсьменнiкаў, якiя пiшуць на ваенна-патрыятычную тэму.

Мы, журналiсты, якiя асвятлялi ход вучэнняў, аўтар гэтых радкоў, тады карэспандэнт «Звязды», i наш фотакарэспандэнт Мiкола Амельчанка, прадстаўнiк «Советской Белоруссии» Уладзiмiр Хачырашвiлi сярод знакамiтасцяў пазналi Канстанцiна Сiманава. Адразу загарэлiся жаданнем пагутарыць з iм. Прыгадалiся вядомыя сiманаўскiя радкi: «Ты помнишь, Алеша, изба под Борисовом...», iншыя вершы з яго пранiкнёнай ваеннай лiрыкi. Тым больш што ўсю Вялiкую Айчынную ён прайшоў ваенным карэспандэнтам «Красной Звезды», а пачынаў яшчэ на Халхiн-Голе ў баях з японцамi.

I нам удалося прабiцца да Сiманава. Спыталi яго, цi часта ён бываў на падобных вучэннях. Не, адказаў Канстанцiн Мiхайлавiч, пасля вайны, вось упершыню прысутнiчаю. Прыпомнiў, што сюды, пад Барысаў, ён прыбыў у самым пачатку вайны («И дачный клязьминский вагон, в котором ехать мне до Бреста»...), што тут ён прыняў баявое хрышчэнне, тут сустрэў байцоў i камандзiраў Чырвонай Армii, у прыватнасцi, палкоўнiка Лiзюкова, якiя потым сталi прататыпамi герояў яго шырокавядомага рамана «Жывыя i мёртвыя».

Вядома ж, нам карцела сфатаграфавацца з К.М. Сiманавым (калi яшчэ такое надарыцца!). М. Амельчанка пстрыкае колькi разоў затворам фотаапарата.

Пасля вучэнняў, калi схлынула неабходнасць у кожны нумар газеты даваць аператыўны матэрыял з месца падзей, Мiкола прагледзеў праяўленую плёнку i выбраў вось гэты кадр (гл. фота) з К.М. Сiманавым (у цэнтры), зроблены 8 лютага 1978 года ў раёне г. Барысава ў час вайсковых вучэнняў «Бярэзiна».



 
Теги: Брест
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лютым 1978 года на тэрыторыi Беларусi адбылiся вялiкiя вайсковыя вучэннi Савецкай Армii пад кодавай назвай «Бярэзiна». У ходзе iх адпрацоўвалася ўза
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика