21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Забарона веснавога палявання на птушку — абсурд»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

А я лiчу так!

Летась у краiне ўпершыню даволi актыўна i шырока абмяркоўвалася пытанне магчымай забароны палявання на птушку ўвесну. Галоўным аргументам прыхiльнiкаў гэтай iдэi быў заклiк да пераймання вопыту большасцi еўрапейскiх краiн — з мэтай захавання рэпрадукцыйнага патэнцыялу вадаплаўнай птушкi. Тады забароне веснавога палявання фактычна ледзь не «паспрыяў» птушыны грып, хоць сама прапанова ў чыстым выглядзе — без спасылкi на магчымую «крылатую» хваробу — выклiкала ў многiх неадназначную рэакцыю. Як ужо паведамлялася, i сёлета веснавую мiграцыю пералётных птушак беларускiя спецыялiсты лiчаць найбольш небяспечнай у плане магчымага заносу на нашу тэрыторыю высокапатагеннага ўзбуджальнiка птушынага грыпу з паўднёвага накiрунку. Хоць нядаўнiя выпадкi з птушыным грыпам у Падмаскоўi ўжо засведчылi, што шляхi распаўсюджвання навалы не абавязкова могуць быць звязаны з пералётнымi птушкамi. Тым не менш, згодна з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, крыху больш чым праз два тыднi веснавое паляванне павiнна распачацца ў чарговы раз. Цi пачнецца? Якiя зноў будуць гучаць аргументы «за» i «супраць»? Напярэдаднi сезона мы пацiкавiлiся меркаваннем па гэтай праблеме ў кандыдата бiялагiчных навук, загадчыка сектара паляўнiцтвазнаўства i рэсурсаў паляўнiчай фаўны Iнстытута заалогii i Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Уладзiмiра Тышкевiча.

— Забаранiць веснавое паляванне на птушку, напрыклад, на вальдшнэпа, цецерука, гуся — значыць, фактычна паставiць на каленi паляўнiчыя гаспадаркi. Яны ўкладваюць сродкi ў развiццё iнфраструктуры, адпаведна, разлiчваюць вярнуць фiнансы (праз арганiзацыю палявання), якiя былi выдаткаваны, — сказаў Уладзiмiр Яўгенавiч. — Забарону на паляванне, як правiла, iнiцыіруюць «зялёныя». Я кантактую з мiнiстрам прыроды Польшчы, дык, паводле яго меркавання, апошнiя працуюць «пад заказ», маючы да 100 тысяч долараў за кожны вiд птушкi i жывёлы, унесеных ў нацыянальную Чырвоную кнiгу. Давайце паразважаем, каму што выгадна? Чые iнтарэсы лабiруюцца ў першую чаргу?

Сярэднi французскi паляўнiчы з лiстапада па сакавiк з падружэйнымi сабакамi здабывае ад 200 i больш вальдшнэпаў, якiя выраслi ў Беларусi або Расii. Скажыце, цi вялiкi на гэтым фоне будзе ўрон, калi беларускi паляўнiчы за сезон здабудзе дзве-тры птушкi? Калі за вясну ў краiне будзе здабыта 10 тысяч вальдшнэпаў — у параўнаннi з 2 мiльёнамi птушак, што здабываюцца ў Еўропе? Беларускiх паляўнiчых ужо i так фактычна паставiлi на каленi, асаблiва сельскiх — чалавек не можа пайсцi ў лес i здабыць птушку. Вы паглядзiце, са 150 тысяч у краiне засталося толькi 30 тысяч паляўнiчых...

Як падкрэслiў далей Уладзiмiр Тышкевiч, магчымую пагрозу ад птушынага грыпу нiхто з рахункаў не здымае. Аднак перш чым гаварыць аб праблеме, трэба атрымаць неабходныя даныя аб захворваемасцi птушкi. «А як можа з’явiцца такая iнфармацыя? Толькi калi пачнецца паляўнiчы сезон i паляўнiчыя будуць паведамляць звесткi аб загiнулай птушцы. Толькi пасля абагульнення такой iнфармацыi, яе аналiзу на заканадаўчым узроўнi можа быць прынята рашэнне аб увядзеннi забароны на веснавое паляванне на птушку».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у краiне ўпершыню даволi актыўна i шырока абмяркоўвалася пытанне магчымай забароны палявання на птушку ўвесну. Галоўным аргументам прыхiльнiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика