У пошуку будучых Ламаносавых
Надзея НIКАЛАЕВА
Мiнiстэрства адукацыi i Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт праводзяць з 23 па 25 лютага адзiнаццатую рэспублiканскую канферэнцыю навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў. Галоўная мэта гэтага мерапрыемства — выяўленне адораных дзяцей, якiя могуць скласцi ў будучынi навуковую элiту Беларусi.
На папярэднiм этапе журы адабрала з 300 заяўленых 162 работы. Школьнiкi будуць абараняць iх перад сваiмi равеснiкамi i прадстаўнiкамi журы. Дарэчы, у журы ўваходзяць 8 дактароў i 29 кандыдатаў навук. Лепшыя работы будуць адзначаны дыпломамi Мiнiстэрства адукацыi, а таксама прадстаўлены на мiжнародных канферэнцыях школьнiкаў, якiя пройдуць у Расii, Iспанii i ЗША. Акрамя таго, пераможцы будуць рэкамендаваныя для заахвочвання спецыяльным фондам Прэзiдэнта па падтрымцы адоранай моладзi. Летась, напрыклад, са 135 дакладаў 45 былi адзначаны дыпломамi рознай ступенi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства адукацыi i Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт праводзяць з 23 па 25 лютага адзiнаццатую рэспублiканскую канферэнцыю навучэнцаў агульнаадукац
|
|