Расстраляны савецкі танк у апошнім кідку знішчыў нямецкі апорны пункт...
Сяргей РАСОЛЬКА
У Шумілінскім раёне ўчора шклоўскі ваенна-патрыятычны клуб «Пошук» сумесна з упраўленнем па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў Міністэрства абароны распачалі пад’ём з балота савецкага танка Т-34 перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Каб даведацца аб падрабязнасцях гэтай аперацыі, мы патэлефанавалі ваеннаму камісару Шумілінскага раёна падпалкоўніку Вячаславу Бабіну, які ў той момант прысу- тнічаў на месцы падзей.
— Вось ужо бачная вежа і бартавая браня танка. Баявая машына ў разбураным стане, — каментіраваў па тэлефоне Вячаслаў Аляксандравіч. — Мяркуючы па ўсім, танк рухаўся ў накірунку вёсак Грэбніца, Слабада Шумілінская з мэтай выхаду да аўтадарогі Віцебск—Полацк. У лясістай забалочанай мясцовасці ён выскачыў прама на апорны пункт немцаў, дзе размяшчалася процітанкавая артылерыя ворага. Уражанне такое, калі глядзіш на рэшткі танка, што немцы расстралялі баявую машыну ва ўпор. Аднак танк не спыніўся і раздавіў процітанкавую гармату, знішчыўшы апорны пункт гітлераўцаў. Гэта бачна па рэштках інжынернага збудавання: земляным валу, бярвёнах. Тут жа знойдзены гільзы ад нямецкіх боепрыпасаў, нямецкія каскі... Можна меркаваць, што ў момант сутыкнення з апорным пунктам экіпаж танка ўжо загінуў. Потым ад пажару ў машыне ўзарваўся боезапас... Як расказаў далей ваенны камісар, на момант гутаркі працягвалася адпампоўванне вады. Работы планавалася завяршыць на працягу дня, прынамсі, пад’ём баявой машыны меркавалася весці да той пары, пакуль будзе доўжыцца светлавы дзень. Як удакладнілі ва ўпраўленні па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў Міністэрства абароны, не выключана, што на месцы будуць знойдзены астанкі экіпажа танка. Ці хоць бы нейкія сляды, што дазволяць устанавіць імёны загінулых герояў-танкістаў: кацялок ці грэбень з выдрапаным прозвішчам, шлемафон ці пілотка з якімі-небудзь адзнакамі. «Магчыма, такія даныя дапамогуць устанавіць асобы загінулых, што, у сваю чаргу, дапаможа нашчадкам герояў даведацца пра апошнія гераічныя моманты ў жыцці іх родных».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шумілінскім раёне ўчора шклоўскі ваенна-патрыятычны клуб «Пошук» сумесна з упраўленнем па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў Міні
|
|