Узнагароды спецыяльнага фонду прэзiдэнта Беларусi — лепшым навучэнцам Мiнска
Кар. БЕЛТА
Узнагародамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па сацыяльнай падтрымцы таленавiтых навучэнцаў i студэнтаў адзначаны 19 навучэнцаў Мiнска. Урачыстая цырымонiя ўшаноўвання адбылася ў Мiнскай гарадской ратушы.
Лаўрэатамi фонду сталi 6 навучэнцаў — пераможцаў у мiнулым годзе мiжнародных прадметных алiмпiяд i 13 — пераможцаў рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства. Сёння хлопцы i дзяўчаты атрымалi кветкi i грашовыя ўзнагароджаннi. Пасведчаннi i значкi лаўрэатаў iм будуць уручаны на сустрэчы з Прэзiдэнтам Беларусi ў маi гэтага года. Выступаючы на цырымонii, намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiл Цiцянкоў адзначыў, што сённяшняе ўшанаванне — знак прызнання на дзяржаўным узроўнi заслуг самых таленавiтых, паспяховых i мэтанакiраваных навучэнцаў. Пры гэтым ён асаблiва падкрэслiў, што многiя навучэнцы сталi ўладальнiкамi такой высокай узнагароды не першы раз. «Гэта здорава, што мы ў вас не памылiлiся i вы развiваеце свой талент, павялiчваючы тым самым iнтэлектуальны рэсурс краiны», — сказаў Мiхаiл Цiцянкоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагародамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па сацыяльнай падтрымцы таленавiтых навучэнцаў i студэнтаў адзначаны 19 навучэнцаў Мiнска |
|