Руслан Трухан: «Ад сённяшняй моладзi залежыць, якой будзе наша краiна заўтра»— БРСМ лiчыць сябе патрыятычнай арганiзацыяй. Ды i iншыя арганiзацыi, у тым лiку i нефармальныя, таксама лiчаць сябе такiмi — яны размаўляюць на беларускай мове, шануюць гiсторыю свайго народа. Цi ёсць, на ваш погляд, рознiца памiж разуменнем патрыятызму першых i другiх? — Для мяне патрыятызм — любоў да радзiмы, а гэта i да бацькоў, i да продкаў, да свайго дому, школы i гэтак далей... Гэта — аснова патрыятызму. Што датычыцца мовы, то я лiчу, што адукаваны чалавек павiнен ведаць некалькi моў, i, натуральна, сваю родную. Я з вялiкай павагай стаўлюся да беларускай мовы. Некалi скончыў з чырвоным дыпломам факультэт беларускай фiлалогii педунiверсiтэта. Але я не лiчу патрыятычным прасiць аб санкцыях да Беларусi, хай нават i на беларускай мове. Жадаць дрэннага свайму народу, сваiм знаёмым — гэта не патрыятызм. Мне здаецца, што БРСМ увогуле, i я, як лiдар Мiнскага абласнога камiтэта, раблю ўсё магчымае, каб Мiншчына працвiтала. Нашы напрамкi i праекты, якiмi мы займаемся, з’яўляюцца сацыяльна значнымi. — А як вы развiваеце iнтарэс у моладзi да гiсторыi краiны i беларускай мовы? — Прыклад першы. Мiнскi абласны камiтэт ужо два гады праводзiць конкурс маладых журналiстаў. Раней канкурсанты падзялялiся на тры групы: аматары, якiя вучацца; аматары, якiя працуюць; прафесiяналы — тыя, што працуюць у газетах. Сёлета кола ўдзельнiкаў мы пашырым. Тэматычныя намiнацыi «Беларусь Родная», «Беларусь Сiнявокая» i «Беларусь Маладая» (былi ў 2006 годзе) так цi iнакш кранаюць гiсторыю нашай краiны. Да нас прыслалi 371 работу. I ведаеце, амаль што 80 працэнтаў артыкулаў, якiя нам дасылала моладзь, былi на беларускай мове. Калi мы запрасiлi ўдзельнiкаў конкурсу для падвядзення вынiкаў, то я заўважыў, што шмат хлопцаў i дзяўчат сярод удзельнiкаў размаўлялi толькi на беларускай мове. Свайго сямiгадовага сына Багдана я таксама вучу мове нашых дзядоў, чытаю яму казкi на беларускай мове, i ён ужо ведае ўсе беларускiя лiтары. Ведаць сваю родную мову павiнен кожны адукаваны чалавек, але на якой размаўляць — гэта ўжо асабiсты выбар. — Руслан, а навошта ўвогуле арганiзоўваць моладзь? — Калi дзяржава не будзе дапамагаць маладым, то хто будзе? У савецкi час камсамол працаваў з дзецьмi пачынаючы са школьнай парты i да таго часу, пакуль малады чалавек «не станавiўся на ногi». Тады камсамол займаўся ўсiмi сацыяльна значнымi напрамкамi: а гэта i здаровы лад жыцця, i экалагiчнае выхаванне, i патрыятычнае... Усё тое добрае, чым займаўся камсамол, мы зараз адраджаем. У 90-х гадах, калi Саюз моладзi Беларусi iснаваў быццам сам па сабе, ён не мог iснаваць так як трэба. Вырасла цэлае пакаленне моладзi, якой нiхто не займаўся, — яны былi прадастаўленыя самi сабе, вулiцы. Гэтым хлопцам i дзяўчатам нiхто не гаварыў, што трэба пасадзiць дрэўца, сачыць за чысцiнёй у сваiм класе, вакол школы, каля свайго дома, сваёй вулiцы. А зараз паглядзiце: як толькi снег сышоў, БРСМ арганiзоўвае моладзь, i яна прыводзіць у парадак свае гарады, вёскi, садзіць дрэвы, прыбiраецца ў парках. Прыемна, калi вакол прыгожа i чыста. Яшчэ не так даўно для гэтага трэба было хлопцаў i дзяўчат ледзь не сiлком зганяць, зараз жа моладзь, у большасцi, сама ўсведамляе, наколькi гэта важна. — А дома лепш: можна чай папiць... Чаму падлеткам важна, напрыклад, помнiкi прыбiраць? — Мы сёння ўкладваем у розум маладых людзей тое, што без ведання гiсторыi, без павагi да яе немагчыма самаўдасканальванне. Калi ёсць помнiк, то ён не проста так пастаўлены, а для таго, каб памяталi... Праз 20—30 гадоў сённяшняя моладзь будзе кiраваць краiнай, i ад таго, наколькi яна ўсведамляе любоў да радзiмы, паважае яе мiнулае, будзе залежаць яе выбар. Я лiчу, чым больш малады чалавек будзе займацца грамадска значнай дзейнасцю, тым больш ён будзе даражыць сваёй краiнай. — Але якi ж вы прымяняеце механiзм для «ўкладання ў розум» такiх важных, але занадта абстрактных рэчаў? — Моладзь сама iдзе да нас праз клубы, праз розныя мерапрыемствы. Напрыклад, знакамiтая гульня «Орленок». Калi я з маладымi людзьмi сядзеў ля вогнішча, то спытаў у iх, цi цiкава iм гэта. I яны адказалi: канешне, давайце яшчэ што-небудзь падобнае прыдумаем. Маладым цiкава разам, а мы iх энергiю накiроўваем на клопат аб развiццi асобы, аб здароўi, аб iмiджы Беларусi ў свеце... — Вы сказалi пра клубы: чым яны займаюцца? — Гэта клубы па iнтарэсах. Iх шмат па ўсёй Мiнскай вобласцi. Той самы клуб «Маладых журналiстаў» — гэта iдэя нашага камiтэта. Калi я вучыўся ў школе, то хацеў стаць журналiстам. У той час не было нiякiх клубаў: камсамол толькi развалiўся, у Мiнску стварылi Беларускi саюз моладзi, але я не бачыў у Салiгорску, дзе жыў, нiякiх пярвiчак гэтай арганiзацыi. Мне проста не хапiла ўпэўненасцi ў самiм сабе. Моладзь у Салiгорску была нiбыта адрэзаная ад свету, i паступiць у БДУ на факультэт журналiстыкi здавалася нязбытнай марай. Магчыма, калi б быў у той час такi клуб, мы б з вамi былi калегамi. Ствараюць клубы звычайна самi маладыя людзi, а мы дапамагаем. Аднаму падабаюцца матацыклы, другому рыцары... I вось, напрыклад, малады чалавек вырашыў стварыць рыцарскi клуб. Ён звяртаецца з iдэяй да першага сакратара райкама БРСМ. А сёння сакратар — гэта практычна член райвыканкама — ён прысутнiчае на ўсiх пасяджэннях райвыканкама, прапануе нейкiя iдэi... Такiм чынам, клубы ў раёнах часцей за ўсё працуюць пры падтрымцы тэрытарыяльных камiтэтаў БРСМ. Аднак, дапамога тут узаемная. Мы iм дапамагаем вырашаць арганiзацыйныя пытаннi, а яны ўдзельнiчаюць на нашых мерапрыемствах, робячы iх больш цiкавымi — той жа рыцарскi турнiр. I iм цiкава, i нам. У нас таксама ёсць цiкавы для маладых людзей мотаклуб. Я некалькi разоў з задавальненнем прысутнiчаў на iх моташоу. Райкам дамаўляецца з ДАI, МНС, «хуткай дапамогай», без якiх такое шоу праводзiць нельга. Прыходзiць шмат балельшчыкаў... Разумееце, гэтыя клубы адцягваюць маладых людзей ад лайдацтва i п’янства... — Вы неяк заахвочваеце актывiстаў? — Грошы мы iм за гэта не плацiм. Але наша арганiзацыя дапамагае маладым грошы зарабiць. Магчымасцяў шмат: i студэнцкiя атрады, i камсамольскае будаўнiцтва, i дапамога ў працаўладкаваннi падчас канiкулаў. Ёсць у нас яшчэ адзiн вiд заахвочвання — скiдкi. Невялiкiя, але вельмi прыемныя. Амаль што ў кожным маленькiм горадзе i нават пасёлку Мiнскай вобласцi iснуюць скiдкi для членаў БРСМ. Напрыклад, у гарадскiм пасёлку Станькава — 20-працэнтная скiдка на заняткi шэйпiнгам. У Мядзелi — да 50 працэнтаў скiдка на абеды ў кафэ «Сад». Ёсць скiдкi i на пакупку адзення, прадуктаў, дыскаў i iншага. Ёсць скiдкi на пракат вясельных убораў, рамонт адзення i жылых памяшканняў. Сёння маладым цяжка, i я лiчу, што гэта добра, калi не толькi дзяржава, але i нейкiя прадпрыемствы дапамагаюць iм. Гутарыла Наталля ТАЛIВIНСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Русланам Труханам, першым сакратаром Мiнскага абласнога камiтэта БРСМ, чытачы «ЧЗ» знаёмыя: iнтэрв’ю з iм выходзiла якраз у дзень сустрэчы Прэзiдэнт
|
|