Мiжнародны студэнцкi — для ўсiх
Марына БЕГУНКОВА
Вырашыла я адпачыць гэтай зiмой дзе-небудзь за мяжой. Выбрала краiну, занесла дакументы на афармленне вiзы i пачала чакаць. Сябры, дазнаўшыся пра маю вандроўку, параiлi: «А зрабi сабе картку ISIC!» «Што гэта? I навошта мне?» — здзiвiлася я. «Не пашкадуеш!» — падмiргнулi яны, а я накiравалася ў самую буйную кампанiю, якая займаецца выдачай такiх картак.
«ЗАГАДКАВЫЯ» КАРТКI У кампанii «Стар Травел» пра «загадкавыя» карткi мне давялося паразмаўляць з дырэктарам фiрмы Кацярынай Рыбаковай. — ISIC — вельмi патрэбная рэч, — расказвае Кацярына. Гэта i мiжнародны студэнцкi бiлет, якi iндыфiкуе вашу асобу, i дысконтная картка, пры дапамозе якой можна карыстацца скiдкамi на тавары i паслугi ад 5 да 100 працэнтаў не толькi за мяжой, але i ў Беларусi. Сама картка была заснавана ў далёкiм 1968 годзе, калi з’явiлася адна са структур Мiжнароднай канфедэрацыi студэнцкага турызму — Асацыяцыя мiжнароднага студэнцкага пасведчання — ISIC. I ўсё гэта праводзiлася па iнiцыятыве ЮНЕСКО. За ўвесь гэты час больш за 40 мiльёнаў студэнтаў з усяго свету сталi карыстальнiкамi картак. Кожны год да iх далучаюцца яшчэ больш за 4 мiльёны студэнтаў з розных краiн, каля 30 тысяч з якiх — студэнты з Беларусi! Дарэчы, такую картку можа атрымаць не толькi студэнт. Усяго iснуюць тры тыпы. Першы — ISIC (International Student Identity Card), якi могуць аформiць студэнты i аспiранты дзённых аддзяленняў навучальных устаноў, навучэнцы агульнаадукацыйных школ, каледжаў, лiцэяў i гiмназiй ва ўзросце ад 12 гадоў. Картку IYTC (International Youth Travel Card) атрымлiвае моладзь ва ўзросце да 26 гадоў, а ITIC (International Teacher Identity Card) — выкладчыкi. БЯСПЛАТНАЯ ЛIНIЯ I ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА — Вось збiраюся я за мяжу, — дапытваюся ў Кацярыны, — а навошта мне там картка? — Акрамя пералiчаных магчымасцяў карткi ёсць i яшчэ вельмi цiкавыя i карысныя рэчы, — усмiхаецца Кацярына. — Напрыклад, за мяжой вам спатрэбiлася тэрмiновая юрыдычная або медыцынская парада. I што ж застаецца рабiць? Тэлефанаваць на бясплатную лiнiю Help Line (+44) 20 8762 8110, якая працуе нават ноччу. Там, дарэчы, вам будуць даваць кансультацыю на роднай мове! Таксама картка дае магчымасць бясплатна карыстацца электроннай i галасавой поштай, а льготы на мiжнародныя тэлефонныя размовы да 70 працэнтаў! — А калi картка не будзе працаваць у той краiне, куды я паеду? — схамянулася я. — Абавязкова будзе! — запэўнiвае мяне Кацярына. — Картка працуе фактычна па ўсяму свету. А для таго, каб даведацца пра скiдкi у той краiне, якую вы плануеце наведаць, трэба зайсцi на сайт www.isic.by або www.isic.org. А ўсю iнфармацыю можна паглядзець на сайце www.startravel.by. — А цяжкасцi? — не супакойваюся я. — За мяжой можа ўзнiкнуць толькi адна цяжкасць, — смяецца Кацярына, — Калi ваш сябар атрымае скiдку па картцы, а вы — не. I ўсё таму, што ў вас проста няма ISIC! ПЯЦЬ ХВIЛIН ЧАКАННЯ — А як справы ў Беларусi? Вы казалi, што i тут можна атрымаць скiдкi? — Гэта так, — упэўнiвае мяне Кацярына. — Але iснуе шмат праблем. Картка не вельмi папулярная сярод нашай моладзi, але мы робiм усё магчымае, каб студэнту жылося лягчэй. I танней! Харчаванне, адпачынак, забавы, вандроўкi, сэрвiсныя паслугi... У Мiнску пра картку ўжо ведаюць, а вось у абласных цэнтрах, на жаль, значна менш. Таму мы праводзiм розныя мерапрыемствы, спецыяльныя прома-акцыi, робiм рассылкi для пошуку новых партнёраў. Днямi збiраемся ў Брэст. Спадзяёмся, што i ў раённых цэнтрах можна будзе хутка карыстацца карткамi. Перспектывы мяне ўзрадавалi, i я ўсё ж такi вырашыла зрабiць сабе ISIC. «Складаная гэта працэдура!» — мiльгала ў галаве. — З вас студэнцкi бiлет, пашпарт, каляровая картка, 9 тысяч рублёў i пяць хвiлiн чакання! — нiбы прачытаўшы мае думкi, усмiхаецца супрацоўнiца кампанii. — Так хутка? — здзiўляюся я. — У студэнтаў нiколi не бывае вольнай хвiлiны! Мы гэта разумеем. ЗАМЕСТ ЭПIЛОГА Мне давялося цудоўна адпачыць. Ды i картка ў гэтым сэнсе таксама вельмi дапамагла. Па скiдках я харчавалася, купляла падарункi бацькам i сябрам, а самае галоўнае, наведала ў два разы больш музеяў. У той час, калi мае знаёмыя студэнты не маючы «чароўнай» карткi плацiлi за поўны бiлет, з маiх кiшэняў сыходзiла грошай напалову менш. Ды i ў Мiнску карткай я працягваю карыстацца. Напрыклад, у грамадскiм транспарце, калi просяць паказаць студэнцкi бiлет. Часцей вераць. А на наступным тыднi ў модны буцiк пайду. Там для мяне ўжо дзейнiчае шмат спакуслiвых скiдак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вырашыла я адпачыць гэтай зiмой дзе-небудзь за мяжой. Выбрала краiну, занесла дакументы на афармленне вiзы i пачала чакаць. Сябры, дазнаўшыся пра маю
|
|