Хроніка апошніх падзей
У ЛАТВIЙСКIМ IНТЭРНАЦЕ ЗАЖЫВА ЗГАРЭЛI 25 IНВАЛIДАЎ
У латвiйскiм iнтэрнаце для iнвалiдаў, што ў горадзе Алсунга Браўншвейгскага раёна, у ноч на пятнiцу ўзнiк моцны пажар. У вынiку як мiнiмум 25 iнвалiдаў першай i другой групы, якiя пакутавалi ад псiхiчных захворванняў, загiнулi. Яшчэ 20 чалавек адшукваюцца палiцыяй. Мяркуецца, што яны маглi напалохацца агню, уцячы на вулiцу i заблудзiцца. На месца здарэння прыбылi мiнiстр дабрабыту Дагнiя Стакэ i мiнiстр унутраных спраў Латвii Iвар Годманiс. Прычыны ўзгарання расследуюцца. Паводле папярэдняй версii пажарных, трагедыя магла адбыцца з-за выкарыстання для абагрэву памяшканняў не прызначаных для гэтага прыбораў. Дарэчы, той ноччу ў Латвii было да мiнус 30 градусаў. Дзяржсакратар МУС Айвар Страўмэ адзначыў, што, магчыма, гэта самы трагiчны пажар у гiсторыi Латвii. Хоць гэта i не першы падобны выпадак у рэспублiцы. У 2003 годзе адзiн чалавек загiнуў i яшчэ 15 пацярпелi ў вынiку пажару ў псiхiятрычнай лячэбнiцы ў Даўгаўпiлсе. КАЛЯ ПОМНIКА ВОIНУ-ВЫЗВАЛIЦЕЛЮ АДБЫЛАСЯ БОЙКА Каля помнiка Воiну-вызвалiцелю ў цэнтры Талiна адбылася бойка, паведамляе DЕLFI са спасылкай на прадстаўнiкоў «Начнога дазору» (арганiзацыi, якая абараняе помнiк ад вандалаў) i Канстытуцыйнай партыi Эстонii. Паводле iнфармацыi крынiцы, нацыяналiсты напалi на ветэранаў, якiя прыйшлi ўскласцi кветкi да Бронзавага салдата. Як стала вядома пазней, каля 20 чалавек, якiя прадстаўлялi эстонскае Аб’яднанне нацыяналiстаў, паспрабавалi раскiдаць кветкi, раскладзеныя ля падножжа помнiка, i ўскласцi туды вянок з калючага дроту з лентай «Забойцы эстонскага народа». Аднак каля манумента ў гэты час знаходзiлася прыблiзна 50 рускамоўных жыхароў горада. Адбыўся шэраг патасовак, у якiя вымушана была ўмяшацца палiцыя. У вынiку нацыяналiстам давялося адступiць. У сутыкненнях нiхто не пацярпеў. УКРАIНА НЕ ГАТОВА РАЗМЯСЦIЦЬ IНШАЗЕМНЫЯ ВАЕННЫЯ БАЗЫ, А ВЯЛIКАБРЫТАНIЯ ЎЖО ВЯДЗЕ АДПАВЕДНЫЯ ПЕРАМОВЫ З ЗША Прэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Тонi Блэр на працягу некалькiх месяцаў вядзе сакрэтныя перамовы з ЗША па размяшчэнню ў краiне амерыканскай сiстэмы ПРА, паведамляе Thе Есоnоmist. У сваю чаргу, ананiмныя крынiцы ў брытанскiм урадзе, на якiя спасылаецца BBС Nеws, пацвердзiлi факт перамоў з ЗША на гэту тэму, адзначыўшы пры гэтым, што Вялiкабрытанiя не «просiць» размясцiць у сябе амерыканскiя ракеты-перахватчыкi, але застаецца «адкрытай для прапаноў». Працяг тэма размяшчэння амерыканскай ПРА атрымала ў заяве прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанкi. Ён падкрэслiў, што Украiна не будзе размяшчаць на сваёй тэрыторыi ваенныя базы iншых дзяржаў. З такой заявай прэзiдэнт выступiў у эфiры крымскiх тэлеканалаў. «Украiна, перакананы, i ў будучым не можа быць зацiкаўлена, каб на яе тэрыторыi размяшчалiся ваенныя базы любога боку. Тэрыторыя без ваенных баз — гэта лепшы адказ для iнтарэсаў Украiны», — падкрэслiў украiнскi лiдар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У латвiйскiм iнтэрнаце для iнвалiдаў, што ў горадзе Алсунга Браўншвейгскага раёна, у ноч на пятнiцу ўзнiк моцны пажар. У вынiку як мiнiмум 25 iнвалiда
|
|