21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэкрэт дае шанц нядбайным бацькам выбрацца з сацыяльнага дна

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Алкаголiкi i iншыя, да іх падобныя, хто перакладвае на плечы дзяржавы клопат пра сваiх дзяцей, вось ужо амаль 2 месяцы знаходзяцца пад своеасаблiвым «дэкрэтным прэсам». З новага года дзейнiчае прэзiдэнцкi Дэкрэт №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». Паводле гэтага дакумента «бацькi-зязюлi» абавязаны працаўладкавацца i выплачваць кампенсацыю дзяржаве за ўтрыманне пакiнутых дзяцей. Аб тым, як iдзе працэс працаўладкавання i перавыхавання памянёных асобаў, аглядальнiк «Звязды» папрасiў расказаць начальнiка ўпраўлення прафiлактыкi МУС краiны Мiкалая ДРАЗДА.

— Мiкалай Мiкалаевiч, колькi нядбайных бацькоў i недагледжаных дзяцей ужо трапiла ў поле зроку мiлiцыi?

— Падчас рэалiзацыi Дэкрэта №18 супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў пастаўлены на прафiлактычны ўлiк 6776 асобаў, якiя абавязаны кампенсаваць затраты дзяржаве на ўтрыманне дзяцей. У такiх гора-бацькоў былi адабраны i змешчаны ў спецыялiзаваныя ўстановы 492 дзіцяці

— Цi ўсiх «бацькоў-зязюль» удалося прымусiць вяртаць даўгi дзяржаве?

— У службы занятасцi дастаўлена толькi 4086 памянёных асобаў, яшчэ 43 накiраваны на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўныя прафiлакторыi. Хоць зараз створаны даволi спрыяльныя ўмовы для працаўладкавання гэтай катэгорыi грамадзян, знайсцi iм работу не вельмi проста. Бо яны, як правiла, не маюць прафесii цi страцiлi былую працоўную квалiфiкацыю. А самае галоўнае, што гэтыя людзi не хочуць працаваць.

Частка нядбайных бацькоў знаходзiцца ў вышуку, многiя адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волi.

— Але ж i за ўхiленне ад працы для «зязюль» прадугледжана таксама крымiнальнае пакаранне ў выглядзе арышту цi абмежавання волi. Цi прымянялiся ўжо такiя суровыя меры?

— Сапраўды, за прагул тэрмiнам дзесяць i больш дзён на працягу трох месяцаў альбо ўтойванне, занiжэнне заработнай платы i прыроўненых да яе даходаў, нядбайныя бацькi могуць быць прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi. Такое пакаранне можа прымяняцца i за iншае дзеянне, у вынiку якога не былi выкананы штомесячныя абавязкi па кампенсацыi затрат дзяржавы на ўтрыманне дзяцей. Пры гэтым ўмоўна-датэрмiноваму вызваленню такiя асобы не падлягаюць.

Пакуль да крымiнальнай адказнасцi нядбайныя бацькi не прыцягвалiся. Аднак хачу нагадаць, што знаходжанне за кратамi не вызвалiць iх ад абавязкаў кампенсаваць затраты на ўтрыманне дзяцей.

— Пры абмеркаваннi памянёнага Дэкрэта не выключалася магчымасць стварэння працоўных лагераў для нядбайных бацькоў. На вашу думку, цi ёсць зараз вострая неабходнасць у такiх установах?

— На мой погляд, пакуль няма асаблiвай патрэбы ў падобных установах. Хоць яны, магчыма, i аблегчылi б задачу з працаўладкаваннем памянёнай катэгорыi грамадзян. Аднак мэта не толькi ў тым, каб прымусiць нядбайных бацькоў вярнуць дзяржаве грошы на ўтрыманне дзяцей, але i перавыхаваць такiх людзей.

— Няўжо ўдаецца накiраваць на правiльны шлях людзей, якiя прызвычаiлiся жыць на сацыяльным дне?

— Вядома ж, не ўсе нядбайныя бацькi ў адначассе ўсведамляюць свае памылкi. Гэта даволi доўгi i няпросты працэс. Разам з тым ёсць нямала прыкладаў хуткага вяртання такiх людзей да нармальнага жыцця. На пачатку студзеня гэтага года ў жыхаркi Смалявiцкага раёна грамадзянкi С. па рашэнню камiсii па справах непаўналетнiх забралi на дзяржаўнае ўтрыманне чацвярых дзяцей. На той момант у кватэры былi страшэнныя антысанiтарныя ўмовы. Пасля таго, як гэтую грамадзянку ўладкавалi на працу, правялi пэўную выхаваўчую работу, яна пачала ўсведамляць i выпраўляць свае жыццёвыя памылкi. З дапамогай мясцовых уладаў жанчына зрабiла рамонт у кватэры, перастала злоўжываць спiртнымi напоямi, — словам, жыццё ў чалавека пачало наладжвацца. А гэта цi не самы яскравы прыклад эфектыўнасцi прэзiдэнцкага Дэкрэта. Нават калi колькасць няўдалых сем’яў зменшыцца на трэць, я лiчу, гэта будзе вялiкiм дасягненнем. Увогуле, памянёны Дэкрэт дае шанц нядбайным бацькам выбрацца з сацыяльнага дна.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алкаголiкi i iншыя, да іх падобныя, хто перакладвае на плечы дзяржавы клопат пра сваiх дзяцей, вось ужо амаль 2 месяцы знаходзяцца пад своеасаблiвым «
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика