21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вакансiя для дзядулi

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ВЯСЁЛКIНА

Чаму нашы землякi працягваюць працаваць i пасля 80 гадоў?

Для магiляўчанкi Кацярыны Георгiеўны Арцем’евай гэты год юбiлейны: ёй спаўняецца 80 гадоў, 55 з

якiх яна працуе мастаком-грымёрам у абласным драматычным тэатры. Па маладосцi, прызнаецца жанчына, марыла, што, як толькi выйдзе на заслужаны адпачынак, наведае сяброў, раскiданых па ўсiм свеце. Але калi пенсiя замаячыла на гарызонце, зразумела: з тэатра пайсцi немагчыма.

— Не дзеля грошай хаджу на працу, — гаворыць Кацярына Георгiеўна. — У мяне добрая сям’я, i няма неабходнасцi працаваць на пенсii дзеля матэрыяльных даброт: з выслугай гадоў i з усiмi прэмiямi атрымлiваю зарплату 400 тысяч рублёў. Але я запатрабавана, i гэта галоўнае!

Быў перыяд, калi Арцем’ева доўгi час у тэатры ў адзiночку рабiла мудрагелiстыя прычоскi, клеiла вусы i бароды, «малявала» артыстам твар: проста прафесiя грымёра — штучная, у Магiлёве вось так сходу спецыялiста i не знойдзеш. Але апошнiя 6 гадоў у яе ёсць памочнiца, i ўсё роўна адпускаць з тэатра Арцем’еву з яе вопытам i майстэрствам не хочуць. Хоць стомленасць усё ж адчуваецца: даводзiцца i на нагах некалькi гадзiн запар стаяць, i па паверхах бегаць. Ды i зрок з гадамi пагоршыщся. Каб падрыхтаваць да спектакля аднаго акцёра, патрэбна 15—20 хвiлiн, у складаных выпадках — не менш чым 2 гадзiны. А ўявiце, калi ў спектаклi, як, напрыклад, у нядаўняй прэм’еры тэатра «Святочны сон, або Жанiцьба Мiшы Бальзамiнава» 17 акцёраў задзейнiчаны, а некаторым вобраз нават двойчы мяняць даводзiцца! Сакрэт свайго працоўнага даўгалецця Арцем’ева не ўтойвае: дзякуй нядрэннаму здароўю, якое дасталася ад бацькоў, цiкавай рабоце i таму, што навокал добрыя людзi.

Па статыстыцы, у Беларусi агульная колькасць працуючых пенсiянераў (без ваенных, мiлiцыянераў i iнш.) перавысiла паўмiльёна чалавек. Паводле даных Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Магiлёўскага аблвыканкама, амаль з 303 тысяч пенсiянераў вобласцi — 53 тысячы працуючыя. Прычым ва ўзросце 70—80 гадоў такiх больш за дзве тысячы, а тых, каму перавалiла за 80 гадоў, — каля пяцi дзесяткаў. Чаму ж нашы старыя працягваюць працаваць i пасля 80-цi?

Намеснiк начальнiка ўпраўлення сацабароны адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна Магiлёва Таццяна Пацёмкiна лiчыць, што за 26 гадоў яе работы ў гэтай сферы колькасць пенсiянераў з працоўнай кнiжкай, асаблiва, старэйшага ўзросту, прыкметна зменшылася: адбiваюцца, гаворыць яна, i стан здароўя насельнiцтва, i ўмовы занятасцi. Спецыялiст пераканана: калi ў людзей ёсць сiлы, жаданне i магчымасць падзарабiць, то адмаўляцца ад iх паслуг не трэба: да пенсii людзi прыходзяць з вялiкiм багажом ведаў i вопыту ў сваёй прафесii i могуць даць фору любому маладому спецыялiсту. Большасць старэйшых пенсiянераў працуюць не па месцы ранейшай работы, а на так званых «непрэстыжных» пасадах — вахцёр, прыбiральшчыца, гардэробшчык. I толькi адзiнкi прадстаўнiкоў творчай або разумовай працы застаюцца ўсё ж запатрабаванымi i пасля 80-цi.

Магiляўчанiн Барыс Мiхайлавiч Шмаракоў — псiхiятр са стажам, якi ўсё жыццё прапрацаваў у абласной псiхiятрычнай бальнiцы. Пасля таго, як аказаўся без справы, месца не знаходзiў без работы: сумна было жыць. А як зноў уладкаваўся на працу, у Магiлёўскi цэнтр карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi, зноў адчуў сябе патрэбным чалавекам.

— Нават у камандзiроўкi езджу, — прызнаецца Барыс Мiхайлавiч. — За мiнулы год сваiм ходам пабываў ва ўсiх райцэнтрах вобласцi.

Пакуль чалавек працуе, ён адчувае сябе лепш, здаравей, лiчыць медык. Ён прачытаў неяк у часопiсе, што разумовыя здольнасцi, таксама, як мускулатура, патрабуюць трэнiроўкi. I нiякай старэчай прыдуркаватасцi, склерозу ў думаючага чалавека не будзе...

Шмаракоў не займаецца спортам, есць «шкодныя» для здароўя прадукты. «Тое, што карысна, — не смачнае, — смяецца Барыс Мiхайлавiч. — А чалавек не павiнен пазбаўляць сябе задавальнення ў жыццi». Затое крыжаванкi i рэбусы разгадвае, як арэхi лузае. Шмат чытае, выбiраючы выключна правераных часам класiкаў. Сучасныя медыцынскiя часопiсы праглядае не часта — дорага гэта сёння. Хоць яго вопыту, кажуць у цэнтры, для работы i так хапае з лiшкам.

На думку Барыса Мiхайлавiча, работа пасля 80 гадоў — гэта не паказчык працавiтасцi, а, хутчэй, засцярога ад надыходзячай старасцi. Ды i грошы лiшнiя ў сям’i не пашкодзяць, гаворыць ён, бо на цяперашнюю пенсiю складана пражыць...

Сапраўды, многiх на работу ў старасцi штурхае выключна матэрыяльны фактар — цi рэальна сёння пражыць на пенсiю? Гэта за мяжой старыя, пайшоўшы на заслужаны адпачынак, могуць дазволiць сабе падарожнiчаць па свеце i не думаць, як пракармiць сям’ю. Нашы пенсiянеры, на жаль, вымушаны працаваць, каб падтрымлiваць свой сямейны бюджэт. Паводле даных сацслужбаў, пенсiю да 2 базавых велiчынь (усяго 62 тысячы рублёў!) атрымлiваюць у Магiлёўскай вобласцi 606 чалавек. Гэтага нават на плату за кватэру не хапае. Амаль палова пенсiянераў (больш як 130 тысяч) атрымлiвае дапамогу ў межах 9—11 базавых велiчынь, а гэта ад 279 да 341 тысячы рублёў. Не многа. У той жа час не ва ўсiх сферах i не на ўсiх спецыяльнасцях маладым людзям плацяць такiя грошы. Так што старым прыходзiцца яшчэ i дапамагаць сваiм дзецям i ўнукам. Паводле слоў Таццяны Пацёмкiнай, пенсiянеры ва ўзросце за 80 гадоў у дадатак да асноўнай пенсii атрымлiваюць невялiкую надбаўку, а вось у працуючых старых, у якiх каэфiцыент перавышае 1,3, пенсiю «ўразаюць». А вось стаж пасля прызначэння пенсii, сцвярджае спецыялiст, не ўлiчваецца.

Добра, калi старыя людзi знаходзяць чым заняць сябе дома. Але для некаторых пенсiянераў сама думка — застацца ў адзiноце ў чатырох сценах — проста нясцерпная...

Наш зямляк Вiктар Паўлавiч Панкоў прысвяцiў прадпрыемству «Магiлёўэнерга» ўсё жыццё. Зараз узначальвае тамтэйшы музей i, як адзiн са старэйшых супрацоўнiкаў, пiша кнiгу аб гiсторыi энергетыкi Магiлёўшчыны. I да гэтага часу да яго ў музей не толькi на экскурсii прыходзяць, але i па параду, i з просьбамi: ён яшчэ многiя пытаннi вырашыць можа!

— Актыўны лад жыцця па- даўжае жыццё, — гаворыць Панкоў. — Працуеш — значыць, не мяняеш лад жыцця, рэжым, якi выпрацаваны не адным дзесяткам гадоў. Немалую карысць я свайму прадпрыемству прыносiў раней i прыношу зараз. Працуеш — значыць, адчуваеш сябе карысным для грамадства. А што для чалавека можа быць больш значным?..

А вось Вольга Асiпенка, урач-герыятр Абласнога шпiталя iнвалiдаў ВАВ, глядзiць на гэта з пункту гледжання прафесiянала:

— Калi чалавек працуе, i гэта не шкодзiць яго здароўю — калi ласка! Але пры самых нязначных адхiленнях у здароўi нагрузка выкрые ўсе балячкi. На жаль, для старых не прадугледжана скарочанага працоўнага дня — гэта ж не падлеткi!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму нашы землякi працягваюць працаваць i пасля 80 гадоў?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика