Першае беларускае «срэбра»Ведай нашых! Самым высокiм месцам у iндывiдуальным выступленнi беларускiх лыжнiкаў дагэтуль былi шостыя пазiцыi (у 2005-м, 1999-м), але днямi на чэмпiянаце свету ў японскiм Сапара наш спартсмен заняў прэстыжнае другое месца сярод 119 удзельнiкаў.Самы малады ў нашай камандзе, 19-гадовы Леанiд Карнеенка, пайшоў на дыстанцыю трэцiм i стаў сярэбраным прызёрам у гонцы на 15 кiламетраў з раздзельным стартам, хоць хуткаму пераадоленню трасы не спрыялi моцны вецер i снег. Дарэчы, у Японiю таленавiты лыжнiк родам з Клiмавiчаў Магiлёўскай вобласцi быў узяты ў першую чаргу для мужчынскай эстафеты 4х10 кiламетраў, якая пройдзе 2 сакавiка. Iрына АНАТАВА. Юнаму спартсмену з нагоды заваявання сярэбранага медаля перададзены вiншаваннi Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi, адзначылі ў прэс-службе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самым высокiм месцам у iндывiдуальным выступленнi беларускiх лыжнiкаў дагэтуль былi шостыя пазiцыi (у 2005-м, 1999-м), але днямi на чэмпiянаце свету ў |
|