«Натуральны адбор» пачынаецца...Шайбу, шайбу! Напярэдаднi старту стадыi плэй-оф Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею (восем каманд экстралiгi зараз гуляюць на выбыванне, да трох перамог у матчах адной з дружын у пары) сваiмi меркаваннямi наконт вынiкаў рэгулярнага першынства (нагадаем, што ў тройцы лiдараў аказалiся мiнскiя «Керамiн», «Дынама» i «Юнацтва») падзялiўся выканаўчы дырэктар федэрацыi хакея Беларусi Сяргей САВIЦКI. Сяргей Рыгоравiч вырашыў не называць прэтэндэнтаў на медалi, бо лiчыць, што сапраўдны штурм п’едэстала толькi пачынаецца.— Самым непрадказальным вынiкам матча будзе гульня «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Хiмiк-СКА» (Наваполацк), бо каманды прыблiзна роўныя па класу. На гэтай стадыi кожны матч не стане простай прагулкай нават для каманд, якiя занялi больш высокiя месцы ў рэгулярным першынстве. Асабiста ў мяне любiмчыкаў няма, бо «хварэю» не за клубы, а за нашы зборныя. Заўважу, што рэгулярны чэмпiянат праведзены на дастаткова высокiм узроўнi. Iнтрыга захавалася да канца: барацьба за першыя тры месцы i за восьмую пазiцыю, якая таксама гарантавала выхад у стадыю плэй-оф, вялася да апошняга тура (апошнiм удзельнiкам стаў жлобiнскi «Металург»). «Вiцебск» меў шанц працягнуць барацьбу: стартавала каманда цудоўна, нават перамагла трохразовага пераможцу чэмпiянату краiны — «Юнацтва», але потым справы не заладзiлiся, давялося нават змянiць у канцы сезона трэнера, што паўплывала на стан iгракоў. Аднак казаць, што ў Вiцебску нешта дрэнна, не магу, бо яны да апошняга матча прэтэндавалi на выхад у чвэрцьфiнал. Вось «Брэст» — iншая справа: летась каманда распалася, яе камплектаванне адбывалася позна, таму, мяркую, набраць вядучых iгракоў магчымасцi ўжо не было, i брастаўчане аказалiся сярод аўтсайдараў. — У гэтым першынстве ўпершыню было афiцыйна забаронена галоўным трэнерам абмяркоўваць судзейства на працягу сутак пасля матча. Няўжо настолькi набалела гэта праблема? — Трэнер, засмучаны адмоўным вынiкам гульнi сваiх падначаленых, можа быць вельмi эмацыянальным. Уявiце, што адчуваюць нашы рэферы, калi iх палiваюць брудам не разабраўшыся? Уводзячы такое правiла, мы прадастаўляем трэнерам магчымасць крыху падумаць i не рабiць паспешлiвых высноў. Нашы судзi не заслугоўваюць абразлiвага стаўлення да сябе, тым больш, што iх ужо прызналi на мiжнароднай арэне. Напрыклад, Iван Дзядзюля будзе абслугоўваць чэмпiянат свету ў Маскве, Уладзiмiр Праскураў — юнiёрскае першынства, дзе спаборнiчаюць дзесяць лепшых каманд планеты, на маладзёжным чэмпiянаце свету працавалi Яраслаў Заўгароднi, Уладзiмiр Налiвайка, Дзмiтрый Шабуневiч, этап Еўравыклiку судзiў Дзмiтрый Шылаў. — Ужо вядома, хто будзе абслугоўваць галоўныя матчы чэмпiянату? На выканкаме федэрацыi было агучана толькi, што «арбiтры будуць не з СНД»... — Мы разглядаем шэраг варыянтаў. Мы прынялi рашэнне запрасiць арбiтраў не з СНД, каб завяршыць чэмпiянат нармальна, без скаргаў, папрокаў з боку кiраўнiцтва клубаў. У нас жа заўжды як? Калi працуе замежны суддзя, у прыватнасцi калiсьцi быў Эдуард Одзiньш з Латвii, то iгракi вядуць сябе зусiм па-iншаму, не так, як пры сваiх арбiтрах, калi шмат сабе дазваляюць. — Даўно хацела пацiкавiцца, хто адказвае за якасць лёду? Чула, як хакеiсты «Юнацтва» казалi, што ў Палацы спорту лёд не настолькi добры, як на iх пляцоўцы. — Федэрацыя кантралюе якасць лёду, але няма такiх санкцый, якiя мы маглi б прымянiць да лядовай арэны. Напрыклад, у сталiчнага «Юнацтва» — клуб, школа, лядовая арэна, усё вырашаецца адным генеральным дырэктарам i таму праблем не ўзнiкае. Палац жа, дзе размяшчаецца мiнскi «Керамiн», — адна арганiзацыя, а хакейны клуб — iншая, таму то разметка недастаткова добрая, то лёд недастатковай жорсткасцi, то мала святла. Аднак аштрафаваць федэрацыя можа толькi клуб, якi абавязаны забяспечыць бяспеку, грамадскi парадак у час правядзення матча. — Узгадваецца iнцыдэнт у Гомелi, калi ў час матча з мiнскiм «Юнацтвам» мясцовыя балельшчыкi выкiдвалi на лёд розныя прадметы... — Быў тыповы выпадак i ў Магiлёве. Калi балельшчыкi вядуць сябе адмоўна, нясуцца абразы, так быць не павiнна. Зараз штраф за парушэнне грамадскага парадку эквiвалентны тысячы доларам, але мяркую, што суму патрэбна павялiчыць, каб клубы не забывалi працаваць з гледачамi. Вось я нядаўна наведаў Жлобiн. Якiя там цудоўныя балельшчыкi: настолькi па-добраму «хварэюць» за сваю каманду, там няма нiякага «бруду». — Што, акрамя паводзiнаў балельшчыкаў, вас хвалюе сёння ў беларускiм хакеi? — Недастатковая колькасць квалiфiкаваных дзiцячых трэнераў: што мы закладзём у дзiця з яго першага выхаду на лёд, тое i атрымаецца ў канцы. Калi iгрок не думае, як яму перастаўляць ногi, у яго цудоўнае катанне, ён без турбот бачыць, каму аддаць перадачу, як закiнуць шайбу. Спадзяюся, што нашы ветэраны змогуць папоўнiць гэту трэнерскую нiшу. — А вось многiя балельшчыкi хвалююцца за наступны чэмпiянат Беларусi, бо думаюць, што ўзровень нацыянальнага першынства пагоршыцца з-за выступлення беларускай каманды ў вышэйшай лiзе Расii. Як вы можаце суцешыць iх? — Мы ствараем гэту каманду вымушана, бо клапоцiмся аб iграках нацыянальнай зборнай. З наступнага года ў расiйскiм чэмпiянаце практычна ўсе нашы хакеiсты будуць лiчыцца легiянерамi, у сiлу ўступае такое паняцце, як «iгрок, якi не мае права выступаць за нацыянальную каманду Расii». На працягу чатырох гадоў з апошняга моманту выступлення за беларускую зборную нашы iгракi будуць падпадаць пад гэты пункт. Iх клубы, канешне, могуць унесцi заявачны ўзнос за нашых хакеiстаў, але гэта — вялiкiя грошы напрык-лад, (за варатара без расійскага грамадзянства клубу патрэбна будзе заплаціць 9 млн. расійскіх рублёў. — Аўт.). Клубы лепш набяруць сваiх iгракоў. У такой сiтуацыi мы прагназуем, што многiя нашы iгракi вернуцца ў Беларусь. Каб яны маглi паляпшаць сваё майстэрства, як выйсце, мы прапануем такi варыянт — удзел у вышэйшай лiзе Расii, адкуль па спартыўнаму прынцыпу можна прабiцца ў суперлiгу. Не сакрэт, што там i заробак вышэй, чым у нашай экстралiзе. Федэрацыя, а ў першую чаргу яе старшыня Уладзiмiр Навумаў, не можа дапусцiць страты перспектыўнай моладзi, за якой будучыня нашага хакея, таму, ствараючы каманду для выступлення ў Расii, мы дапамагаем раскрыцца i юным хакеiстам. Я не разумею, чаму хвалююцца балельшчыкi, бо раней яны не бачылi гульню ў Беларусi Кальцова, Мезiна i iншых, а зараз гэтыя хакеiсты будуць прыязджаць у Беларусь на хатнiя матчы. Спадзяюся, што праз год наша каманда будзе ў суперлiзе, i ў Мiнску ўсе аматары хакея пабачаць Ак Барс, «Авангард», «Дынама-Масква» i г. д. Ад такога балельшчыкi толькi выйграюць. А наконт хатняй пляцоўкi... Усё робiцца для таго, каб Мiнск-арэна ўвайшла ў строй у 2008 годзе. Гутарыла Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi старту стадыi плэй-оф Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею (восем каманд экстралiгi зараз гуляюць на выбыванне, да трох перамог у матчах |
|