Адкрыццё сезона з «Дарыдай» і «Звяздой»
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Футбол Пачатак вясны традыцыйна звязаны з правядзеннем футбольных спаборнiцтваў на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда».Сёлетнi сакавiк — не выключэнне. Сёння ў 16.00 у сталiчным футбольным манежы, што па праспекце Пераможцаў, 20, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё III Мiжнароднага турнiру з удзелам шасцi каманд: «Дарыда» (Мiнскi раён), «Нафтан» (Наваполацк), «Зорка-БДУ» (Мiнск), «Белшына» (Бабруйск), «Тарпеда» (Мiнск), «Рыга» (Латвiя). Дзвюма гадзiнамi раней на поле выйдуць «Белшына» i «Тарпеда». Спаборнiцтвы будуць працягвацца чатыры днi i завершацца ў нядзелю, 4 сакавiка. Аматарам айчыннага футбола прапануем поўны расклад турнiру i запрашаем наведаць спаборнiцтвы (уваход свабодны): 1 сакавiка (чацвер) 14.00 «Белшына» — «Нафтан» 16.30 «Дарыда» — «Зорка-БДУ» 2 сакавiка (пятнiца) 14.30 «Тарпеда» — «Нафтан» 16.30 «Рыга» — «Дарыда» 3 сакавiка (субота) 14.30 «Белшына» — «Нафтан» 16.30 «Зорка-БДУ» — «Рыга» 4 сакавiка (нядзеля) 10.00 матч за 5—6-е месца 12.00 матч за 3—4-е месца 14.00 матч за 1—2-е месца Урачыстае закрыццё турнiру i ўзнагароджванне каманд пачнецца ў 16 гадзiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак вясны традыцыйна звязаны з правядзеннем футбольных спаборнiцтваў на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда» |
|