Лыжны агiтпрабег Мiнск—Хатынь—Дальва стаў ужо традыцыйным. Сёння ён пройдзе ў 34-ы разНаш фармат — Звычайна агiтпрабег праводзiцца 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны. Але сёлета ў сувязi з вялiкiмi маразамi яго перанеслi на больш познi час, — расказала намеснiк старшынi Лагойскага райвыканкама Галiна Драгунова. — Упершыню за гэтыя гады мерапрыемства адбудзецца без Мiкалая Пятровiча Гiрыловiча: адзiны выжыўшы ў пекле знiшчанай фашыстамi роднай вёскi Дальва, ён не так даўно пайшоў з жыцця. У гэтым годзе лыжны агiтпрабег прысвячаецца светлай памяцi М.П. Гiрыловiча.У прабегу возьмуць удзел школьнiкi Лагойскага раёна i г. Мiнска, навучэнцы вучылiшча Алiмпiйскага рэзерву г.п. Плешчанiцы, ваеннаслужачыя, а таксама супрацоўнiкi i ветэраны Белтэлерадыёкампанii i Беларускага фонду мiру. У праграме — ускладанне кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь», старт удзельнiкаў прабегу ад павароту дарогi Мiнск—Вiцебск на мемарыял «Дальва». Там пройдзе мiтынг, якi адкрые старшыня Лагойскага райвыканкама Iван Магер. Да магiлы дальвiнцаў будуць ускладзены вянкi i кветкi. Пераможцам лыжнага агiтпрабегу будуць уручаны прызы. Таццяна ПАДАЛЯК. ДА ДНЯ МIЛIЦЫI — ПЕСНI I ВЫПМЕЛЫ Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi працягвае рэспублiканскую акцыю «Служым Беларусi!». 1 сакавiка, адбылася сустрэча кiраўнiцтва i актыву БРСМ, органаў i падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў i вайсковых часцей унутраных войскаў МУС Рэспублiкi Беларусь. Сустрэча насiла назву: «Абавязак. Гонар. Айчына», на ёй былі падведзенны вынікі работы пярвічных арганізацый за 2006 год. Лепшай пярвiчкай сярод органаў i падраздзяленняў унутраных спраў была прызнаная арганiзацыя УУС Магiлёўскага аблвыканкама (сакратар — старшы лейтэнант Людмiла Шавялёва). Сярод злучэнняў i вайсковых часцей унутраных войскаў МУС лепшай названа пярвiчка вайсковай часцi 5525 (сакратар — старшы лейтэнант Аляксандр Касцючэнка). Гэтым пярвiчным арганiзацыям ўручаны пераходзячыя Вымпелы. Перад маладымi людзьмi ў пагонах, якiя вызначылiся добрасумленнай службай i актыўнай грамадзянскай пазiцыяй, выступiлi зоркi беларускай эстрады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Звычайна агiтпрабег праводзiцца 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны. Але сёлета ў сувязi з вялiкiмi маразамi яго перанеслi на больш познi час
|
|