Сёлета сакавiк чакаецца цяплейшы, чым звычайна
БЕЛТА
Сёлета сакавiк будзе цяплейшы, чым звычайна, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле яе слоў, сярэдняя тэмпература месяца чакаецца на 1,5 градуса вышэй за клiматычную норму — ад 3 градусаў марозу на паўночным усходзе да 1 градуса цяпла на паўднёвым захадзе рэспублiкi. Сярэднямесячная колькасць ападкаў прагназуецца ў межах шматгадовых значэнняў. Норма ападкаў у сакавiку складае 29—44 мм.
Першыя веснавыя днi, нягледзячы на воблачнасць, былi на 4—7 градусаў цяплейшыя, чым звычайна, а максiмальная тэмпература паветра днём дасягала ад нуля да плюс 5 градусаў, на паўднёвым захадзе краiны складала плюс 6—10 градусаў. У сувязi з такiм цёплым надвор’ем у Брэсцкай вобласцi снег ужо сышоў, а на астатняй частцы тэрыторыi рэспублiкi вышыня снежнага покрыва складае ад 5 да 30 см. Аднак, як сцвярджае спецыялiст, ападкi ў выглядзе снегу ў сакавiку яшчэ будуць. На гэтым тыднi Беларусь апынецца пад уплывам цёплых паветраных мас, што паступаюць з поўдня Еўропы, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У ноч на 6 сакавiка тэрыторыя рэспублiкi будзе знаходзiцца ў вобласцi павышанага цiску, таму iстотных ападкаў не чакаецца i падмарозiць да мiнус 1—7 градусаў. Аднак ужо заўтра ранiцай на захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей пройдуць невялiкiя ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. Удзень, 6 сакавiка, атлантычны фронт, якi перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, прынясе ў Беларусь мокры снег i дождж. Месцамi чакаецца туман, у ранiшнi час слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзiца. Удзень будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла. 7 сакавiка месцамi чакаюцца ападкi ў выглядзе дажджу. Не абыдзецца без туману. У начны час тэмпература паветра будзе ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 2—8 градусаў. У Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 11 градусаў цяпла. 8 сакавiка характар надвор’я iстотна не зменiцца. У многiх раёнах пройдзе дождж, згусцiцца туман. У начны час тэмпература паветра будзе ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 3—9 градусаў вышэй за нуль. На поўднi краiны паветра прагрэецца да плюс 13 градусаў. Паводле папярэднiх даных, у канцы тыдня Беларусь застанецца пад уплывам цёплых, але вiльготных паветраных мас, што паступаюць з Заходняй Еўропы. Таму чакаюцца ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. У начны час тэмпература паветра складзе ад 2 градусаў марозу да 5 градусаў цяпла. Удзень — ад 4 да 10 градусаў цяпла. Такiм чынам, у Беларусi ўстановiцца па-веснавому цёплае, але яшчэ даволi вiльготнае надвор’е, падкрэслiла спецыялiст.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета сакавiк будзе цяплейшы, чым звычайна, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле яе слоў, сярэдняя
|
|