Графiк выплаты пенсiй не зменіцца
Алена ПРУС, БЕЛТА
Перанос рабочага дня з пятнiцы 9 сакавiка на суботу 17 сакавiка не прывядзе да змянення графiка выплаты пенсiй.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў РУП «Белпошта», аддзяленнi сувязi ў рэспублiцы будуць працаваць 9 сакавiка, таму выплата пенсiй будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме. Што да тых пенсiянераў, у якiх па графiку днём выплаты пенсii з’яўляецца 8 чысло месяца, то яны змогуць атрымаць яе напярэдаднi Дня жанчын — 7 сакавiка. Карэкцiроўка графiка выплаты пенсiй у сувязi са святочным днём — звычайная практыка, падкрэслiлi ў РУП «Белпошта». Гэта дае магчымасць забяспечыць пенсiйныя выплаты за тыя днi, калi не працуюць паштовыя аддзяленнi. Фiнансаванне пенсiй праводзiцца своечасова i ў неабходным аб’ёме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перанос рабочага дня з пятнiцы 9 сакавiка на суботу 17 сакавiка не прывядзе да змянення графiка выплаты пенсiй
|
|