Урад зацвердзiў асноўныя мэтавыя паказчыкi прагнозу на 2007 год па энергазберажэнню
БЕЛТА
Урад Беларусi зацвердзiў асноўныя мэтавыя паказчыкi прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2007 год па энергазберажэнню. Яны прыняты пастановай Саўмiна ад 27 лютага 2007 года № 241.
Так, знiжэнне энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту ў гэтым годзе ў параўнаннi з мiнулым павiнна скласцi 7—8 працэнтаў. Пры гэтым у першым квартале энергаёмiстасць ВУП неабходна знiзiць на 4 працэнты, у першым паўгоддзi — на 5 працэнтаў, за 9 месяцаў — на 6 працэнтаў. Пастанова прынята ў адпаведнасцi з Указам ад 30 лiстапада 2006 года № 704 «Аб зацвярджэннi важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2007 год» i ў мэтах узмацнення работы па эфектыўнаму i эканомнаму выкарыстанню суб’ектамi гаспадарання рэспублiкi палiўна-энергетычных рэсурсаў. Кiраўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання павiнны забяспечыць безумоўнае выкананне зацверджаных паказчыкаў па энергазберажэнню. Паквартальныя i гадавыя заданнi ўстаноўлены для ўсiх мiнiстэрстваў, ведамстваў, канцэрнаў, абласцей i горада Мiнска. Паказчыкi вызначаюцца як рознасць памiж тэмпамi змянення абагульненых энергазатрат (у супастаўных умовах) i аб’ёму прамысловай вытворчасцi да ўзроўню 2006 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi зацвердзiў асноўныя мэтавыя паказчыкi прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2007 год па энергазберажэнню
|
|